ArtPower Belarus падтрымала выданне кнігі «Зянон Пазьняк. Размовы з Дзьмітрыем Гурневічам і Паўлам Мажэйкам» Пры падтрымцы ArtPower Belarus выйшла кніга «Зянон Пазьняк. Размовы з Дзьмітрыем Гурневічам і Паўлам Мажэйкам», прысвечаная гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя праз асабісты досвед аднаго з найбольш вядомых беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў. Гэты праект быў ініцыяваны Паўлам Мажэйкам у межах трэка 3. Падтрымка ў асаблівых абставінах. У аснове кнігі – шматгадовыя размовы беларускіх журналістаў Дзьмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі з Зянонам Пазьняком. Праз успаміны непасрэднага ўдзельніка падзей чытачы змогуць даведацца пра савецкую рэчаіснасць, русіфікацыю і рэпрэсіі, адкрыццё Курапатаў, першыя масавыя акцыі, стварэнне Беларускага Народнага Фронту і барацьбу за незалежнасць Беларусі. Важнае месца ў кнізе займае асабістая гісторыя Пазьняка: успаміны пра бацькоў, дзяцінства, родныя мясціны і людзей, якія паўплывалі на фармаванне яго поглядаў і каштоўнасцей. Гэтыя гісторыі дапамагаюць лепш зразумець жыццёвы шлях чалавека, які стаў адным з удзельнікаў ключавых палітычных працэсаў у найноўшай гісторыі Беларусі. Выданне пабачыла свет у межах выдавецкай ініцыятывы «Вісусы і валэнды. Сур’ёзныя кнігі жывой мовай». У суботу ў Варшаве ў межах кніжнага фестывалю PRADMOVA адбудзецца прэзентацыя кнігі з аўтарамі. Мадэратарам сустрэчы выступіць выдавец Яраслаў Іванюк (Kamunikat.org). 📅 14 лістапада, 13:10–13:50 📍 Dom Spotkań z Historią, ul. Zielna 39, Варшава, 4-ы паверх, зала A Уваход вольны. Звяртаем увагу, што заяўкі на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах прымаюцца на сталай аснове. Усе ўмовы, тэрміны і падрабязнасці на сайце Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Open in TelegramPosts of ArtPower Belarus
Праект «Сцежкамі Адамовіча» — лічбавы аўдыягід па Глушы, дзе прайшло дзяцінства беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча, і сайт, прысвечаны яго жыццю і спадчыне. Важную ролю ў яго стварэнні адыграла дачка пісьменніка Наталля Адамовіч. Яна непасрэдна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы аўдыягіда, узгадняла тэксты, дапамагала адбіраць фотаздымкі і матэрыялы, якія дазваляюць лепш раскрыць асобу і творчасць яе бацькі. Разам з камандай ініцыятывы «Прыпынак Адамовіча» Наталля планавала працягваць гэтую працу да 100-годдзя пісьменніка. Створаныя сайт і мабільная аплікацыя, распрацоўку якой дадаткова падтрымалі беларускія мецэнаты, павінны былі стаць асновай для будучага віртуальнага архіва і музея Алеся Адамовіча. Аднак 7 верасня 2026 года Наталлі Адамовіч не стала. Для каманды праекта гэтая страта змяніла і сэнс яго завяршэння. Праца, якая пачыналася як спроба захаваць і папулярызаваць спадчыну Алеся Адамовіча, стала таксама прысвячэннем памяці яго дачкі, чалавека, які шмат зрабіў для захавання памяці пра бацьку і быў важнай часткай каманды. Завяршэнне праекта адзначылі вечарам памяці Наталлі Адамовіч, падчас якога збіралі ўспаміны пра яе. Створаныя аўдыягід і сайт прысвечаны яе памяці. Яны захоўваюць не толькі гісторыі, звязаныя з Алесем Адамовічам, але і вынік сумеснай працы з Наталляй, для якой захаванне спадчыны бацькі было важнай справай жыцця. Праект «Сцежкамі Адамовіча» падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Open in TelegramArtPower Belarus падтрымала праект па развіцці мастацтва жывой скульптуры ў Вільнюсе FROM PERFORMER TO MENTOR — творчая і адукацыйная ініцыятыва беларускага артыста і рэжысёра Аляксея Стукіна, заснавальніка Living Statue Academy Vilnius. Праект прысвечаны прафесійнай адаптацыі мастака, развіццю яго ментарскай практыкі і перадачы досведу новаму пакаленню выканаўцаў. Пры падтрымцы ArtPower Belarus у Вільнюсе стартавала трохмесячная эксперыментальная лабараторыя Living Statue Academy, дзе ўдзельнікі асвойваюць мастацтва жывой скульптуры — ад кантролю цела да стварэння сцэнічных персанажаў і ўзаемадзеяння з гарадской аўдыторыяй. Першыя чатыры ўдзельнікі ўжо далучыліся да творчага працэсу. Навучальная праграма ахоплівае чатыры напрамкі: працу з целам і балансам; стварэнне сцэнічных персанажаў, касцюмаў і грыму; узаемадзеянне з гледачамі і імправізацыю; распрацоўку паўнавартасных вулічных перформансаў. Асаблівасць праекта — спалучэнне мастацкай адукацыі з практычным эксперыментам. Удзельнікі не толькі вучацца, але і паступова ствараюць уласныя вобразы, якія змогуць прадставіць публіцы. Што адбудзецца далей: ▪️ Лістапад — заняткі па пластыцы, балансе і кантролі цела. ▪️ Лістапад-снежань — распрацоўка персанажаў, касцюмаў і сцэнічных вобразаў. ▪️ Снежань-студзень — праца з аўдыторыяй і падрыхтоўка вулічных перформансаў. ▪️ 27 студзеня 2027 года — запланаваная фінальная публічная прэзентацыя вынікаў Акадэміі. 📍 Living Statue Academy Vilnius 📩 Кантакт для сувязі: [email protected] Падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і прафінансаваны Еўрапейскім Саюзам ў Трэку 3 праект прысвечаны прафесійнай адаптацыі мастака, развіццю яго ментарскай практыкі і перадачы досведу новаму пакаленню выканаўцаў.
Open in TelegramПрацягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus У новым матэрыяле — пра праект Руфіны Базловай: як сотні вышытых гісторый беларускіх палітвязняў, створаных пры ўдзеле людзей з розных краін, ператварыліся ў маштабную інсталяцыю на біенале Matter of Art у Чэхіі пры падтрымцы ArtPower Belarus. Мастачка распавядае, як ствараўся калектыўны архіў з 694 вышывак, якія складанасці ўзніклі падчас падрыхтоўкі выставы і чаму для Руфіны важна не толькі захаваць гісторыі палітвязняў, але і паказаць маштаб чалавечай салідарнасці. Чытайце гісторыю па спасылцы
Open in TelegramArtPower Belarus падтрымала ZOLAK — беларускую культурную мікрарэзідэнцыю ў Вільнюсе ZOLAK — культурная прастора, якая працуе ў Вільнюсе з 2025 года і аб'ядноўвае беларускіх мастакоў, музыкаў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў і актывістаў. Тут праходзяць выставы, кінапаказы, канцэрты, лекцыі і творчыя сустрэчы, а таксама рэпетыцыі, майстэрні і праца над новымі праектамі. Пры падтрымцы ArtPower Belarus ZOLAK развівае рэгулярную культурніцкую праграму, у межах якой будзе адбывацца каля 10 публічных падзей штомесяц. Сярод пастаянных фарматаў: кінапаказы «БЕЛ.КІНО Ў ЗОЛАК», джазавыя і эксперыментальныя джэм-сэйшны FR3AK FLAG, лекцыі і дыскусіі, літаратурныя прэзентацыі, выставы беларускіх мастакоў і сустрэчы творчых супольнасцяў. Важная частка дзейнасці ZOLAK адбываецца па-за публічнай праграмай. Прастору рэгулярна выкарыстоўваюць для рэпетыцый музычных гуртоў, дакументальных здымак, сустрэч ініцыятыў і творчых майстэрняў. Што адбудзецца ў хуткім часе: ▪️29 кастрычніка: калажная майстэрня ▪️30 кастрычніка: Halloween Dark Disco ▪️31 кастрычніка: дыскусія «Як будаваць масты паміж супольнасцямі?» ▪️1 лістапада: Дзяды, крафтавы збор 📍 ZOLAK, Vytenio g. 50D, Вільня 🔗 Расклад падзей 🔗 Браніраванне прасторы Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Open in TelegramСабралі для вас 10 парад з анлайн-воркшопа «Пітчынг праекта: як данесці ідэю так, каб яна спрацавала» 📩 Пытанні? Пішыце нам на [email protected]
Open in Telegram