👻 Беларускае выданне «Агент прывiду» - Кацярына Стрынгель! 👻
Містычная дылогія пра таямнічае агенцтва, якое дапамагае прывідам з беларускіх легендаў атрымаць спакой 👻
💎 Амнібус 2 у 1: «Агент прывiду: Духi Мiнска. Чорная Панна»
💎 Раманы ў жанрах "гарадское фэнтэзі", "магічны рэалізм", 16+
💎 Бэстсэлеры, ТОП-3 прэміі "Выбар чытачоў ад LiveLib 2025";
💎 Падарункавае выданне з каляровым зрэзам, чорным лясе, прыгожым форзацам.
Першая частка – пра духаў Мінска і таямніцы дамоў з ляпнінай, другая частка – пра легенду аб Барбары Радзівіл, Чорнай Панне.
"Духі Мінска"
Насця ўладкоўваецца на працу гандлёвым агентам і ў першы ж рабочы дзень губляе прытомнасць у сутарэнні крамы, убачыўшы там прывід. Цяпер начныя кашмары зводзяць яе з розуму, а на вуліцах яна сустракае духаў з гарадскіх легендаў Мінска. Вярнуўшыся ў краму, Насця знаёміцца з прывідам – хлопцам, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Каб вызваліць яго душу і вярнуць сабе сон, яна мусіць дапамагчы яму з не завершанай на зямлі справай. Насці прыйдзецца перарыць архівы, адправіцца ў падарожжа па Беларусі і даведацца шмат гісторый, якія беражліва захоўвае Мінск.
"Чорная Панна"
Ужо пяць гадоў Насця працуе агентам прывіду ў мінскім філіяле. У Нясвіжскім замку, дзе праходзіць карпаратыў, яна аказваецца ўцягнутай у справу духа з легендаў – каралевы Барбары Радзівіл, якую мясцовыя называюць Чорнай Паннай. Цяпер сцэны жыцця і няшчаснага кахання Барбары прыходзяць Насці ў снах. Гэта не адзінае, што яе непакоіць. У гаражы Насця сустракае дух свайго бацькі, і ёй трэба зразумець, як яго вызваліць. Пасмяротныя праклёны, патаемныя хады, засакрэчаныя архівы, наравістыя прывіды – толькі малая частка таго, з чым ёй давядзецца сутыкнуцца.
Выдавецтва: Папуры
Перакладчык: Настасся Мацяш
Мастачка: Ганна Дзюкава Batori
Лэттэрінг: Арцём Суменкоў
🔗 Замовiць па СПАСЫЛЦЫ ў OZ 🔗
Чакаем разам! ❄️