⚖️ Жыхару Віцебска пагражае да трох гадоў зняволення за абразу супрацоўніка ДАІ Telegram-канал "Милиция Витебщины" паведаміў пра затрыманне 45-гадовага мужчыны, якога падазраюць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй у Telegram-канале, які ўлады прызналі "экстрэмісцкім". Каментар быў скіраваны супраць супрацоўніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, піша "Віцебская Вясна". Як сцвярджае міліцыя, каментар выявілі падчас маніторынгу інтэрнэту. Мужчыну затрымалі. У Telegram-канале паведамляецца, што ён "раскаяўся і прынёс прабачэнні", аднак цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 25 лістапада
Открыть в TelegramДинамика просмотровСкрыть динамику
Рост просмотров
Часов после публикации
Показать таблицей
| Часов после публикации | Просмотры |
|---|---|
| 0 ч | 0 |
| 2 ч | 381 |
| 4 ч | 580 |
- Через 1 час381
- Всего сейчас580