🕯 Былы беларускі палітвязень памёр у Польшчы. Яму было 27 гадоў. Пра гэта паведамляюць нашы калегі з DissidentBY. Прычыны смерці не паведамляюцца. Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ён, як і многія іншыя беларусы, вымушаны быў пакінуць Радзіму і нанова пачынаць жыццё ў эміграцыі. ❕ Збор на развітанне: https://zrzutka.pl/gp3r7d Турма, гвалт, перажыты за кратамі, страта дому, вымушаная эміграцыя і адзінота могуць пакідаць глыбокія раны, што не знікаюць пасля вызвалення. Фонд «Краіна для Жыцця» аказвае псіхалагічную падтрымку беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій і наступстваў вымушанай эміграцыі. Звярнуцца па дапамогу можна па спасылцы: https://www.stranafund.org/ru/proekty-pomoshchi/psyxhology
Открыть в TelegramПосты канала Фонд «Краіна для Жыцця»
Страта блізкага чалавека — цяжкае выпрабаванне. Але для палітычных зняволеных гэты боль мае катастрафічны характар: яны не могуць быць побач з роднымі, развітацца, правесці іх у апошні шлях. А часам зняволеныя беларусы даведваюцца пра смерць блізкіх толькі праз некаторы час. Гэта — гора, пазбаўленае правоў. І яго нельга ігнараваць 🙏
Открыть в Telegram💔 Да Дня маці былая палітзняволеная — а цяпер каардынатарка нашага фонду Антаніна Канавалава — расказала кранальную гісторыю пра крыжык, што даслалі ёй у калонію. Вось што пісала Ганна, маці Антаніны: «Увосень (2023 г.) мы адправілі маме ў калонію маленькі крыжык, і я зрабіла здымак, як Настка яго трымала. Пазней мы зрабілі сапраўдную фатаграфію і даслалі матулі ў лісце. І вось што нам прыслала мама. Такі прыгожы малюнак! Але ёсць такі паштальён, які пакінуў ліст пад дажджом. І калі мы адкрылі яго, то ўбачылі, што зрабіла сама прырода, альбо дождж… Мне здаецца, што гэта яшчэ прыгажэй!» Сваімі ўспамінамі і эмоцыямі Антаніна падзялілася ў відэа. Глядзіце 🤍 📌 Сёння ў месцах пазбаўлення волі Беларусі знаходзяцца 113 палітычных зняволеных жанчын. 14 з іх — матулі непаўналетніх дзяцей.
Открыть в TelegramНавіны наступныя: на панадворку шэлтара ляжаў дыванок перад дзвярыма, і цяпер яго няма. Мы думаем, што лісе ён патрэбны больш, таму не сумуем 😁 А калі сур'ёзна, то... Прырода побач з тымі, хто пацярпеў ад рэпрэсій, і назіранне за ёй — сапраўдная тэрапія. Мы ў сваю чаргу просім падтрымаць дзейнасць нашых шэлтараў. Дыванок нам ніхто не верне 😅 👉 Падтрымаць шэлтары Дзякуй, што поруч ❤️
Открыть в Telegram🍪 У шэлтары з'явілася жаночая кампанія, адпаведна, спатрэбіўся блэндар. Мы дзячым усім, хто падтрымлівае нашу дзейнасць. Без вас было б няпроста! Ад самых побытавых да не вельмі тэрміновых патрэб — гэта ўсё важна для людзей, якія страцілі дом. То не спыняйцеся, падтрымлівайце беларусаў! 👉 Падтрымаць шэлтары Дзякуй, што поруч ❤️
Открыть в TelegramМінск Аксаны Шаляпінай — жывы, светлы і поўны любові. Але сама мастачка зараз бачыць толькі шэрыя сцены гомельскай калоніі. Яе асудзілі на 3 гады за тое, што яна не змагла застацца ўбаку ад чужой бяды і дапамагала сем’ям палітвязняў. Нядаўна ў Аксаны выявілі анкалагічнае захворванне. У якім яна стане? Ці атрымлівае яна неабходнае лячэнне за кратамі? Невядома. Гісторыя Аксаны — не адзіная. Проста цяпер у калоніях знаходзяцца мінімум 60 палітвязняў з цяжкімі хваробамі: з анкалогіяй, стратай зроку, інваліднасцю і пасля інсульту. Свабоду Аксане Шаляпінай і ўсім палітвязням! 🕊
Открыть в Telegram⚖️ У нашых юрыстаў ёсць свабодны час для кансультацый. Калі вы маеце прававое пытанне, якое вы адкладалі, — зараз добры момант звярнуцца па дапамогу. У межах праекта «Юрыст на сувязі» нашы дасведчаныя спецыялісты дапамогуць разабрацца ў складанай сітуацыі, абараніць свае правы і падрыхтаваць неабходныя дакументы. Да нас можна звярнуцца па пытаннях: ▪️ маёмасці; ▪️ абскарджвання прысуду; ▪️ даверанасцяў і іншых дакументаў; ▪️ абароны правоў. Хто можа звярнуцца? ▫️ сваякі палітычных зняволеных; ▫️ рэпрэсаваныя беларусы; ▫️ былыя палітзняволеныя; ▫️ удзельнікі грамадскіх ініцыятыў. ❗️Важна: краіна пражывання не мае значэння. 👉 Пішыце: www.stranafund.org/proekty-pomoshchi/legalhelp Звяртайцеся — нашы юрысты на сувязі.
Открыть в TelegramУ нас тут такая эмацыйная гісторыя здарылася 🥹 Расказваем. Вы ведаеце, што ў фонда «Краіна для Жыцця» ёсць праект «Псіхолаг побач». Адзін са спецыялістаў працаваў з мамай палітвязня і гаварыў пра яе так: «Для мяне яна — сімвал Беларусі-Маці. Нягледзячы на цяжкую дэпрэсію, яна працавала, клапацілася пра сям’ю, адпраўляла перадачы сыну». І вось здарылася тое, чаго чакалі больш за ўсё: яе сын нарэшце выйшаў на волю! Плакалі мы ўсе 🤍 Папрасілі расказаць, як прайшлі гэтыя гады і чаму пасля вызвалення важна не спяшацца, а паступова вяртацца да жыцця. Гартайце карусель. 📢 Праект «Псіхолаг побач» Атрымаць дапамогу: www.stranafund.org/proekty-pomoshchi/psyxhology Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/psychologycampaign
Открыть в Telegram‼️ Стала вядома аб памілаванні 15 чалавек. Сярод іх — 13 асуджаных па палітычных справах. Большасць вызваленых сёння — жанчыны (10 чалавек). Імёны памілаваных пакуль не называюцца. Таксама невядома, ці гэта людзі, якія адбывалі пакаранне ў калоніях, ці былі на «дамашняй хіміі». 👉 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам: @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy; @Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».
Открыть в Telegram☀️ Спрычыняцца да файных праектаў — заўсёды вялікая радасць для нас. Сем'і палітзняволеных і беларускіх добраахвотнікаў наведалі Італію. Праект скончыўся, але ў людзей засталіся уражанні. Няхай яны найлепшым чынам адыграюць сваю ролю ў жыцці пацярпелых беларусаў. Дзякуй асацыяцыі "Talaka" за арганізацыю праекта і ўсім, хто далучыўся да ягонай рэалізацыі: 🔻 Regione Toscana, Consiglio Regionale della Toscana, Tenuta di Alberese, Parco Regionale della Maremma, Misericordia Toscana, Misericordia di Pisa; 🔻тэрытарыяльным структурам CISL у розных правінцыях Тасканы і ISCOS Toscana; 🔸Цэнтру беларускай салідарнасці і Міжнароднаму гуманітарнаму фонду; 🔸усім неабыякавым хлопцам і дзяўчатам за дапамогу. І няхай у наступным сезоне гэты праект будзе магчымы!.. ❤️
Открыть в Telegram