ГОДНЫ СЫН ГОДНЫХ БАЦЬКОЎ ⠀ Андрэя Войніча ведаў даўно. Вельмі добры і годны хлопец, шчыры, мужны. Таму не здзіўляюся яго шляху - удзел у акцыях у абарону дэмакратыі і незалежнасці, пераслед, штрафы, адміністрацыйныя арышты. ⠀ Безумоўна, Андрэй не здолеў застацца ў баку і ў 2020 годзе, пасля чарговых украдзеных выбараў, пасля зверстваў у дачыненні да мірных і безабаронных дэманстрантаў. Быў затрыманы ў верасні 2020 года. Нягледзячы на вялікія праблемы са здароўем, атрымаў 7 гадоў зняволення. У турэмным пекле паводзіў сябе годна. У верасні 2025 года быў прымусова дэпартаваны ў Літву. ⠀ Я лічу, што гонар, годнасць і сумленне - наследныя якасці. У чарговы раз пераканаўся ў гэтым, калі пазнаёміўся з бацькамі Андрэя. Іх годнасць і прыстойнасць для мяне - несумненная крыніца годнасці іх сына. ⠀ Дзякуй за салідарнасць, Андрэй! Ведаю, што табе хутка будуць рабіць аперацыю. Моцнага здароўя табе! Ты патрэбен Беларусі! ⠀ Дзякуй за такога сына, Сяргей і Наталля!
Открыть в TelegramПосты канала STATKEVICH M
Андрэй Войніч, былы палітвязень, адзін з каардынатараў "Еўрапейскай Беларусі", а раней - актывіст моладзевай арганізацыі "Зубр", узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі "І гэта ўсё ў табе", ды прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі.
Открыть в TelegramМая кніга "І гэта ўсё ў табе" даступная на XXXIV Кірмашы гістарычнай кнігі 26–29 лістапада 2026 года ў Аркадах Кубіцкага Каралеўскага замка ў Варшаве. Стэнд № 65 — Салон незалежных беларускіх выдаўцоў і аўтараў. 26 лістапада (чацвер): 10:00 – 18:00 27 лістапада (пятніца): 10:00 – 18:00 28 лістапада (субота): 10:00 – 18:00 29 лістапада (нядзеля): 10:00 – 17:00
Открыть в Telegram7%-НАЯ САЦЫЯЛОГІЯ У Беларусі, па замове германскага Фонду імя Конрада Адэнаўэра, было праведзенае тэлефоннае сацыялагічнае апытанне. Пагадзіліся адказваць на пытанні сацыёлагаў толькі 7% рэспандэнтаў. Беларусам прычыны такой звышпасіўнасці тлумачыць не трэба. Тым не меньш, па выніках апытання былі зроблены высновы, што 87% беларусаў прымаюць існуючы парадак у Беларусі, а 70% станоўча ставяцца да Расеі, не зважаючы на тое, што яна робіць з Украінай. Не ведаю, як лепей патлумачыць замоўнікам даследавання, чаго вартыя такія апытаньні ў нашых умовах. Паспрабую скарыстацца аналогіямі з германскай гісторыі. Уявіце, што, напрыклад, брытанская BBC праводзіць тэлефоннае сацыялагічнае апытанне насельніцтва Германіі дзе-небудзь у 1944 годзе, каб высветліць стаўленне немцаў да Гітлера, да знішчэння яўрэяў і працягу вайны. Пераважная большасць апытаных, пачуўшы, хто іх пытаецца, адразу ж кінуць слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча. Некалькі працэнтаў функцыянераў рэжыму, магчыма, нават адкажуць на пытанні: распавядуць пра "геній фюрэра", неабходнасць "вырашэння яўрэйскага пытання" і "вайну да пераможнага канца". Каб потым кінуцца ў бліжэйшы аддзел гестапа, дзе распавесці пра гнюсную правакацыю міжнароднай плутакратыі і сваё супрацьдзеянне ёй. А сацыёлагі з BBC зробяць выснову пра 100%-ную без выключэнняў падтрымку немцамі нацыстаў. Мне падаецца, што сацыялагічная каштоўнасць сучаснага апытання ў Беларусі па замове германскага фонда і ўяўнага, апісанага мной апытання ў нацысцкай Германіі, прыблізна аднолькавая. Шкада толькі, што некаторыя СМІ пачалі тыражаваць вынікі сучаснага апытання, як бясспрэчную ісціну.
Открыть в TelegramСІЛА СПРАВЯДЛІВАСЦІ ⠀ Улічваючы ўвагу да Сяргея Спарыша, у тым ліку з-за яго жорсткай манеры весці дыскусіі ў Сеціве, коратка раскажу пра яго. Яму 40 гадоў. Нарадзіўся ў сям'і мастакоў. ⠀ Скончыўшы Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі. Захапляецца тэорыяй і гісторыяй музыкі, асабліва авангардам і мінімалізмам. Грае на скрыпцы і фартэпіяна. Падчас навучання напісаў сімфонію, аднак пасля трох гадоў спыніў вучобу і забраў дакументы з акадэміі. ⠀ Каля сямі гадоў працаваў зваршчыкам, пераважна на Мінскім заводзе колавых цягачоў. З завода быў звольнены пасля таго, як апублікаваў крытычны артыкул на сайце «Хартыя’97». ⠀ Тут адразу ж узнікае пытанне пра матывы «хаджэння ў народ» маладога чалавека, выгадаванага ў творчай і забяспечанай сям'і. Адказ просты — у Сяргея абвостранае пачуццё справядлівасці, у тым ліку і сацыяльнай. Я лічу гэта праявай чалавечай сілы, бо, як кажа мая жонка Марына, «толькі моцныя бароняць слабых». ⠀ Мяне заўсёды здзіўляла стаўленне да ідэі сацыяльнай справядлівасці не мільянераў, а людзей зусім незаможных, якія чамусьці любяць пагардліва называць тых, хто спрабуе абараніць іх сацыяльныя правы, «левакамі». Мо ім падабаецца іх беднасць? ⠀ Сяргей — цудоўны таварыш і паплечнік для тых, каго лічыць справядлівымі людзьмі, і вельмі наадварот для тых, каго лічыць несправядлівымі. Таму адны, не вельмі шматлікія, любяць і паважаюць яго, а дастаткова шматлікія другія — зусім наадварот. ⠀ Пошукі аднадумцаў у барацьбе за правы слабых і абдзеленых прывялі яго ў Народную Грамаду. Мы ўжо ведалі пра яго і былі рады яму. ⠀ 25 сакавіка 2017 года ён удзельнічаў у акцыі Народнай Грамады і БНК супраць падатку на беспрацоўных. Падчас разгону акцыі Сяргей быў затрыманы. Стаў сведкам таго, як міліцыянты выломвалі пальцы затрыманай праваабаронцы Насты Лойкі, каб гвалтам зняць іх адбіткі, заступіўся за яе, а потым са скаванымі рукамі і нагамі ляжаў 6 гадзінаў на ледзяным асфальце ў двары аддзялення міліцыі. А «праваахоўнікі» хадзілі па яму. Для нас гэта было дастатковай рэкамендацыяй. ⠀ Пазней высветлілася, што апроч унікальнай эрудыцыі і ведання 8 моў, Сяргей яшчэ і выбітны арганізатар. І ён не палохаецца прамога супрацьстаяння рэжыму. ⠀ У той час партыя перажывала змену пакаленняў, і праз не вельмі доўгі час на партыйным з'ездзе Сяргей быў абраны яе генеральным сакратаром. Мы рыхтаваліся да кампаніі 2020 года і, каб зменшыць страх у грамадстве, праводзілі шмат вулічных акцый у Мінску і рэгіёнах. Дзякуючы арганізацыйнаму таленту і смеласці Сяргей адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы падзей 2020 года. ⠀ З-за гэтага ён неаднаразова адбываў пакаранні ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна, дзе з ім, маючы інфармацыю пра яго ролю ў партыі, абыходзіліся надзвычай жорстка. Апошні раз Сяргей трапіў туды ў канцы чэрвеня 2020 года, каб застацца ў зняволенні на гады. Па сфабрыкаванай крымінальнай справе ён быў асуджаны да 6 гадоў зняволення, падчас якога шматразова памяшчаўся ў штрафны ізалятар. У верасні 2025 года быў прымусова дэпартаваны ў Літву. ⠀ Перад дэпартацыяй мы вельмі доўга размаўлялі з ім у следчым ізалятары КГБ. Ён ведаў пра маё рашэнне адмовіцца пакідаць краіну. Таму я мусіў, з улікам яго абставін, настойліва рэкамендаваць яму не пярэчыць сваёй дэпартацыі. ⠀ Апынуўшыся ў дэмакратычнай краіне, Сяргей займаецца зараз абаронай правоў палітуцекачоў. Я вельмі ўдзячны яму, што, нягледзячы на масу праблем, звязаных з адаптацыяй і жыццём у чужой краіне, ён знаходзіць сілы і час, каб выяўляць салідарнасць і дапамагаць мне і многім беларускім палітуцекачам. ⠀ Мо таму ён і робіцца аб'ектам трансгранічных «аператыўных мерапрыемстваў» тутэйшых «пінкертонаў». Супраць мяне іх столькі было і ёсць, што я іх і праз мяжу бачу. Днямі якраз такое было. ⠀ Калі «товарищи» не шкадуюць засвеціць не толькі сваіх стукачоў (якіх яны ўсёроўна людзьмі не лічаць), але і нават створаны для іх рэсурс, то гэта значыць, што праца Сяргея і за мяжой ацэнена і прызнана небяспечнай для рэжыму. ⠀ Дзякуй, Сяргей Сяргеевіч!
Открыть в TelegramСяргей Спарыш, генеральны сакратар Народнай Грамады, былы палітвязень, а зараз каардынатар па стратэгіі і міжнароднаму развіццю праваабарончай арганізацыі "Наш дом", месяц таму ініцыяваў акцыю салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі "І гэта ўсё ў табе". Сяргей і сам узяў удзел у гэтай акцыі ды прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі, з якой можна азнаёміцца вышэй.
Открыть в TelegramПОЛЬСКІ ЎРОК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ Сёння меў магчымасць павіншаваць польскі народ у асобе афіцыйных прадстаўнікоў Польскай дзяржавы з нацыянальным святам - Днём незалежнасьці. Палякі, якія за апошнія 200 год тройчы пазбаўляліся незалежнасці - расійскім царызмам, германскім нацызмам і савецкім камунізмам, кожны раз аднаўлялі яе. Іх досвед вучыць нас, беларусаў, што нацыю, якая захоўвае сваю гістарычную памяць і ўласную мову, нельга знішчыць ці скарыць назаўсёды.
Открыть в TelegramАНАНІМНАСЦЬ ЯК ПАПРОК Наступная наша дыктарка, беларуская палітуцякачка, таксама ўзяла ўдзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі "І гэта ўсё ў табе" ды прадставіла сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі. Яна прасіла не называць сваё імя, бо не пачуваецца ў бяспецы нават у замежжы. Я лічу глыбока сімвалічным, што яна абрала для агучвання фрагмент маёй кнігі, прысвечаны інстынктам гонару, годнасці і сумлення. Напэўна, у гэтым ёсць пэўны папрок і напамін пра гэтыя якасці беларускім мужчынам. Бо гэта мы дапусцілі, што нашы прыгожыя, пяшчотныя, адчувальныя і ні ў чым не вінаватыя жанчыны баяцца за сябе ды сваіх блізкіх не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Што сотні з іх знаходзяцца ў зняволенні толькі за слова падтрымкі, спагады да пацярпелых ці абурэння парушэннем чалавечых і прававых нормаў. Даём ёй слова.
Открыть в TelegramФота зроблена падчас стрыму Сяргея Ціханоўскага са мной, дзе я распавёў пра стратэгію "кандыдатаў пратэсту" Народнай Грамады, а Сяргей заявіў пра свой намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты ў межах гэтай стратэгіі.
Открыть в TelegramВЯРТАННЕ ЛІДЭРА Сяргей Ціханоўскі — лідэр пратэстаў 2020 года і былы палітвязень — узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні і іх чытачамі, а таксама прадставіў тут сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі "І гэта ўсё ў табе". Зараз шмат хто пнецца ў "лідэры". Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідэраў было вобмаль. Лідэр — гэта той, хто вядзе за сабой іншых, не зважаючы на перашкоды і рызыку для сябе. А тут усё больш палахлівыя імітатары альбо рахманыя "прагматыкі". Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідэр. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны. Ён годна вытрымаў выпрабаванні і катаванні турэмнага пекла. І праходзіць зараз вельмі складанае выпрабаванне вяртаннем у вольнае жыццё. Пяць гадоў быць выкрасленым з яго, жыць па навязаных правілах, амаль у поўнай ізаляцыі ад блізкіх і свету, а потым вярнуцца ў гэты свет, дзе за пяць год змяніліся не толькі тэхналогіі і палітычная сітуацыя, але змяніліся і людзі, якіх ведаў раней, — сапраўды вельмі складана. Некаторыя змены цяжка прыняць, калі самыя блізкія людзі, змушаныя прыстасоўвацца да сітуацыі без цябе, мяняюць свой лад жыцця і гэты новы лад незваротна мяняе не толькі іх, але і вашыя стасункі. З такім цяжка змірыцца, калі таго, што дапамагала трымацца столькі год, ужо не існуе. Але гэта неабходна прыняць, трэба шукаць новыя сэнсы і апірышчы. Я спадзяюся, што ў цябе атрымаецца, Сяргей. Ты патрэбен Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой!
Открыть в TelegramМаю кнігу "І гэта ўсё ў табе" можна набыць у Варшаве на фестывалі беларускай інтэлектуальнай кнігі ПРАДМОВА з 13 лістапада ад 17:00 да 15 лістапада дa 19:00 ul. Zielna 39, Dom Spotkań z Historią, IV pavierch
Открыть в TelegramКаб здарыўся 2020 год, кожны з нас рабіў частку адной вялікай справы. Мы зрабілі некалькі памылак, за якія заплацілі дарагую цану. Лёс дасць яшчэ адзін шанц. Трэба давесці да канца распачатую працу. І гэта будзе зроблена. Для гэтага кожны зараз робіць тое, што мы рабілі для 2020-га. Гэта відэа яшчэ адна цаглінка для пабудовы Беларусі. З павагай да народа. Павал Спірын
Открыть в TelegramУВЯЗНЕНЫ ЗА ПРАЎДУ Павел Спірын — відэаблогер, аўтар грамадска-палітычных расследаванняў, юрыст і былы палітвязень, узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі "І гэта ўсё ў табе". Палітычныя відэа Паўла набіралі сотні тысяч праглядаў. Адна з найбольш вядомых яго прац - фільм «Грань», прысвечаны наступствам жорсткага наркатычнага заканадаўства ў Беларусі. У 2019 годзе беларускія ўлады ўнеслі фільм у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але крымінальны пераслед за яго пачаўся ўжо пасля актыўнага ўдзелу Спірына ў палітычнай кампаніі 2020 года. Другім відэа, якое стала падставай для крымінальнай справы, быў ролік «Жуткая тайна генпрокурора Беларуси: карт-бланш на садизм». Яго затрымалі ў верасні 2020 года і "прысудзілі"4 з паловай гады пазбаўлення волі, да якіх потым дадалі яшчэ год. Павел быў вызвалены напрыканцы 2026 года. Ён выехаў у Літву, дзе аднавіў блогерскую і палітычную дзейнасць.
Открыть в TelegramМУЗЫКА ПЕРАД КАМІНАМ Мая хатка даволі халаднаватая. Сярэдняя тэмпература - 10 градусаў. І не верце байкам прапаганды пра "выдзеленую электраэнергію для ацяплення па льготным кошце". Канкрэтна для нас гэта, максімум, 3,3 кілавата на ўсю гаспадарку па звычайным кошце. Камін наш металічны, грэе хутка і хутка астывае. Праўда, спаць нам пад двума коўдрамі бывае, што і горача. Але ад бакала чырвонага сухога раз-пораз увечары прыйшлося адмовіцца - не падыходзіць. Зараз па 50 г каньяку перад тым камінам - самае тое. І пад музыку. Сябры ды калегі іншым разам шлюць нам свае любімыя запісы. Днямі Сяргей Спарыш (ён прафесійны музыкант) даслаў запіс свайго любімага Шнітке. Але гэта гармонія хаасу, хоць і працінае нават мяне, прафана ў музыцы, але на ноч не падыходзіць. Ды не хвалюйцеся, я вам яе і не прапаноўваю. А вось песьні на вершы і музыку Ўладзіміра Магера, нам вельмі падыходзяць для восеньскіх вечароў з бакалам перад камінам. Вось апошняя з дасланых:
Открыть в TelegramЯ ніколі не была апалітычнай. Мой актывізм пачаўся яшчэ ў падлеткавым узросце. У 2020 годзе я ўдзельнічала ў пратэстах, а пасля народнай паразы працягнула дзейнічаць. Адным з напрамкаў стала дапамога палітычным зняволеным. Сярод тых, каму я дапамагала, была Аляксандра Пуліновіч, якой на момант затрымання было 16 гадоў. Яна праходзіць па справе "Чорных салаўёў" і дагэтуль застаецца ў зняволенні. Важнае месца ў маім жыцці займала валанцёрства: дапамога прытулкам для жывёл і людзям у складанай сітуацыі. У 2025 годзе я ўдзельнічала ў ініцыятыве Food Not Bombs ("Ежа замест бомбаў"). У Беларусі рух прызналі экстрэмісцкім, таму нам даводзілася дзейнічаць асцярожна. Нягледзячы на рызыкі, людзі атрымлівалі дапамогу. Бо ежа - гэта права, а не прывілей! Цяпер я дапамагаю былым палітычным зняволеным, з'яўляюся актывісткай праваабарончай арганізацыі "Наш Дом" і вывучаю права ва ўніверсітэце. У будучыні хачу працаваць у гуманітарнай сферы і займацца абаронай правоў чалавека. Ганна Севярынец
Открыть в TelegramДЗЯЎЧЫНА, ЯКАЯ РАТУЕ ІНШЫХ Ганна Севярынец, 20-ці гадовая актывістка праваабарончай арганізацыі, узяла ўдзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі "І гэта ўсё ў табе", ды прадставіла сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі. Мушу сказаць, што ў беларусаў вялікую цікаўнасць выклікаюць асобы саміх чытальнікаў аўдыёфрагментаў кнігі. Згодна з іх пажаданнямі мы вырашылі пашырыць звесткі пра чытальнікаў, даўшы слова ім самім ці скарыстаўшыся біяграфічныі дадзенымі, размешчанымі ў Сеціве. Хоць гэта і павялічвае аб'ём прэзентацый фрагментаў з аднаго поста да двух. Ганна, першая дзяўчына ў суворай мужчынскай кампаніі чытальнікаў маёй кнігі, месцамі вельмі суворай, а месцамі зусім не. Даем ёй слова.
Открыть в Telegram