Кабинет

Посты канала sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

сначала новые

#5539Фото

🕹 Institute of Machine Unlearning шукае суаўтара ці суаўтарку акцый для CPDP 2027 у Бруселі Ініцыятыву запрасілі на 20-ю CPDP — адну з галоўных еўрапейскіх канферэнцый пра прыватнасць і лічбавыя правы — і дазволілі ўзяць з сабой аднаго чалавека. Яго ці яе і шукаюць праз open call. ◉ Калі: 8–11 сакавіка 2027 года. 🧩 Падавацца могуць мастакі(-чкі) з актывісцкай ці даследчай практыкай, creative technologists, людзі з ініцыятываў пра лічбавыя правы і грамадскага сектара. 🤝 Што прапануюць: удзел ва ўсе дні канферэнцыі без рэгістрацыйнага ўнёску, харчаванне і працу сам-насам з заснавальніцай IoMU. Тым, хто едзе з Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі ці іншай суседняй краіны, могуць кампенсаваць дарогу (і пражыванне, калі трэба) — па дамоўленасці і пасля індывідуальнага разгляду. ⏳ Ддл: 15 снежня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры375−41%к среднему
Пересылки—
Реакции1
Комментарии—
Динамика просмотровСкрыть динамику

Рост просмотров

Часов после публикации

Показать таблицей
Часов после публикацииПросмотры
0 ч0
5 ч352
7 ч375
  1. Через 6 часов375
  2. Всего сейчас375
#5537Фото
Просмотры297−53%к среднему
Пересылки—
Реакции2
Комментарии—
#5536Фото

🌊 What lies under the water? — міжнародная лабараторыя, якую ладзяць моладзевая арганізацыя FACK e.V. з Альтэнбурга і праект Miód Лабараторыя прапануе задумацца над тым, якія гісторыі застаюцца ў калектыўнай памяці, а якія паступова знікаюць з яе, хто і навошта перапісвае мінулае і як распазнаваць такія маніпуляцыі сёння. Удзельнікі(-цы) звернуцца да малавядомых старонак гісторыі рэгіёна Altenburger Land, у тым ліку да гісторыі жаночых філіялаў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, якія дзейнічалі на гэтай тэрыторыі. ◉ Калі: 5 анлайн-сустрэч са снежня 2026 па красавік 2027 года і тыдзень у Альтэнбургу 20–26 траўня 2027 года. Працоўная мова — англійская. 👥 Падавацца могуць беларусы(-кі) 18–35 гадоў, якія цяпер жывуць у Польшчы: мастакі(-чкі), людзі з культурніцкай сферы, даследчыкі(-цы), журналісты(-кі), спецыялісты(-кі) ў адукацыі і актывісты(-кі). Трэба ўдзельнічаць ва ўсіх сустрэчах і ў афлайн-тыдні. 🤝 Арганізатары(-кі) пакрываюць дарогу, пражыванне і харчаванне. Удзел бясплатны. ⏳ Ддл: 30 лістапада. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры403−36%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#5535Фото
Просмотры569−10%к среднему
Пересылки—
Реакции4
Комментарии—
#5534Фото
Просмотры540−14%к среднему
Пересылки—
Реакции8
Комментарии—
#5533Видео

📘 5 хвілін, каб паўплываць на культурную палітыку ЕС Калі вы працуеце ў мастацтве ці культуры ў краіне ЕС, можаце запоўніць кароткую анкету Еўракамісіі EU Artists' Survey. У ёй пытаюцца, як вам працуецца: пра заробкі і ўмовы працы, ці можаце вы свабодна ствараць і як на вашу працу ўплывае штучны інтэлект. Анкета займае каля 5 хвілін і даступная на ўсіх мовах ЕС. Запоўніць яе можна да 15 студзеня 2027. 🔗 Анкета Па адказах Еўракамісія складзе першую справаздачу пра стан культуры ў ЕС, якая выйдзе ў 2027 годзе. Апытанне будуць праводзіць кожны год, каб лепш зразумець, з чым сутыкаюцца творцы, і ўлічваць гэта ў сваёй палітыцы. ➕ Культурніцкія арганізацыі могуць зарэгістравацца ў EU Culture Dialogue Community. Тады Еўракамісія будзе запрашаць іх на кансультацыі і сустрэчы. У прыватнасці, з імі будуць абмяркоўваць будучую хартыю пра ўмовы працы творцаў (EU Artists' Charter) і стратэгію ЕС па штучным інтэлекце ў культуры. 🔗 Рэгістрацыя для арганізацый навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры539−15%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#5532Фото
Просмотры559−11%к среднему
Пересылки—
Реакции5
Комментарии—
#5531Фото

🎬 Sony Future Filmmaker Awards — 5 000 USD і паездка ў Лос-Анджэлес Міжнародны конкурс кароткага метра ад Creo і Sony праходзіць упяты раз — і ўпершыню з катэгорыяй Immersive для фільмаў у 3D, 180° і 360°. 🎥 Падавацца могуць незалежныя аўтары(-кі) з усяго свету на любым этапе кар'еры — нават да 18 гадоў, са згодай бацькоў. Катэгорый шэсць: Fiction, Non-Fiction, Animation, Immersive, Student і Future Format (вертыкальнае кіно 9:16). Фільм мусіць быць скончаны і выпушчаны паміж 1 студзеня 2025 і 15 снежня 2026 года — на англійскай або з англійскімі субцітрамі. 💰 Прызы: 5 000 USD пераможцам Fiction, Non-Fiction, Animation і Immersive, 2 500 USD — у Future Format, а таксама тэхніка Sony і Meta. Фіналісты(-кі) большасці катэгорый ляцяць у Лос-Анджэлес за кошт арганізатараў(-к): чатыры дні ў Sony Pictures Studios з майстар-класамі, сустрэчамі з прадзюсарамі(-камі) і кастынг-дырэктарамі(-камі). Яшчэ бонус: пяцёра аўтараў(-ак) з кароткага спісу атрымаюць ад Snapdragon па 10 000 USD на новы фільм — асобна падавацца не трэба. ⏳ Ддл: 15 снежня, 13:00 GMT (14:00 па Варшаве). 🔗 Даведацца больш 🗓 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці ў кіно на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры626−1%к среднему
Пересылки—
Реакции2
Комментарии—
#5530Фото

🎭 Baltic Nordic Fringe Network — адна заяўка, сем фестываляў Fringe і тур Сетка незалежных фестываляў Fringe з Балтыйскага і Паўночнага рэгіёну адкрыла агульны набор на 2027 год. Адна заяўка на Eventotron — і можна трапіць у праграму ў Турку, Капенгагене, Рэйк'явіку, Стакгольме, Гётэборгу, Бергене або Осла. Фестывалі ідуць адзін за адным з траўня па верасень, таму некалькі можна сабраць у тур. 🌍 Падавацца могуць творцы з любой краіны і на любым этапе кар'еры — з тэатрам, танцам, цыркам, перформансам, камедыяй, музыкай, драг, кіно, інсталяцыямі, імерсіўнымі і лічбавымі працамі. Асабліва чакаюць эксперыментаў і work in progress. У асобных фестываляў — свае ўмовы. 💶 Збор за заяўку — у большасці фестываляў 30 EUR. ⏳ Ддл: 21 снежня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці ў сцэнічных мастацтвах на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры638+1%к среднему
Пересылки—
Реакции1
Комментарии—
#5529Фото
Просмотры684+8%к среднему
Пересылки—
Реакции13
Комментарии—
#5528Фото
Просмотры687+9%к среднему
Пересылки—
Реакции2
Комментарии—
#5526Фото

🇵🇱 Дзве магчымасці ад Goyki 3 у Сопаце, #Польшча ✦✦✦ Kurs kuratorski Goyki 3 — двухдзённы курс для куратараў і куратарак Пілотны курс ад Goyki 3 Art Inkubator для тых, хто толькі пачынае куратарскую працу, і для тых, хто ўжо працуе ў інстытуцыях або незалежна. 10–11 снежня афлайн: варкшопы пра канцэптуалізацыю выставаў, працу з месцам і калекцыяй і вытворчасць выставаў. Месцаў — 10. 🤝 Прапануюць: заняткі з Paulina Olszewska (Польскі інстытут у Вене), Joanna Kobyłt (BWA Wrocław Główny) і Łukasz Adamski (Zachęta — Narodowa Galeria Sztuki). ⏳ Ддл: 29 лістапада. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ Goyki 3 Art Inkubator — 5 000 PLN і прастора для творчага праекта Праграма падтрымкі творчай працы для асобных творцаў, калектываў, нефармальных груп і арганізацый з любой сферы культуры, якія ўжо развіваюць аўтарскі праект, звязаны з супольнасцю Сопата. 🤝 Прапануюць: змястоўную падтрымку і доступ да прасторы для працы і прэзентацыі ў гістарычнай віле з майстэрнямі, шаўкаграфічнай студыяй і фоталабараторыяй. 💰 Фінансаванне: 5 000 PLN брута кожнаму(-ай) з чатырох абраных. ⏳ Ддл: 13 снежня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці ў Польшчы на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры690+9%к среднему
Пересылки—
Реакции2
Комментарии—
#5525Фото

💼 Ужо сёння ўвечары: We Grow Day — анлайн-канферэнцыя пра кар'еру для жанчын ◉ Калі: сёння, 23 лістапада, 20:00–21:20 па Мінску (18:00–19:20 CET). Чатыры выступы: • «Чаму вывучэнне ШІ не гарантуе прафесійнага поспеху ў будучыні» — Юлія Шыбалка, People Partner і ICF-коўч: як разабрацца з трывогай за кар'еру, абаперціся на ўласны досвед, вызначыць сваю прафесійную каштоўнасць і свядома выбраць кампетэнцыі для росту; • «Як выкарыстоўваць ШІ ў пошуку працы і не страціць індывідуальны досвед у рэзюмэ» — Аліна Бандарэнка, HR BP у RedCore: ШІ для CV, падрыхтоўка да сумоўя і наступныя крокі пасля інтэрв'ю; • «We Grow: чаму варта падаць заяўку» — Юлія Малькова, заснавальніца адукацыйных праектаў, маркетолаг і брэнд-стратэг: кароткая прэзентацыя новай праграмы WE Platform; • «LinkedIn у 2027 годзе: чаму ў платформы няма аналагаў» — Лена Коцур-Коцяк, кар'ерная кансультантка і спецыялістка па алгарытмах LinkedIn: як уладкаваная платформа і што яна дае спецыялістам у найме, фрылансерам і бізнесу. 💻 На канферэнцыі прэзентуюць і новую праграму WE Platform — We Grow: шэсць вэбінараў пра рынак працы, CV, LinkedIn і фрыланс, а пасля — практыка на рэальных задачах і кансультацыі. Заяўкі на яе прымаюць да 3 снежня. 🔗 Зарэгістравацца 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры694+10%к среднему
Пересылки—
Реакции3
Комментарии—
#5524Видео

На гэтым тыдні закрываюцца 15 магчымасцяў! ✦ Панядзелак, 23 лістапада (5): ◦ «Як прадаць любы пітч голасам і не баяцца» — 🌐 вэбінар · да 17:00; ◦ RiT2 Open Call #4 Relational Realities — рэзідэнцыя, Дублін · 15 000 EUR · да 22:59; ◦ MON-ART Visual Voices — рэзідэнцыя, Нікасія · 6 000 EUR · да 22:59; ◦ Riddergade AIR 2027 — рэзідэнцыя, Данія; ◦ BARDO IN COMMON — лабараторыя, Берлін. ✦ Аўторак, 24 лістапада (2): ◦ un/fund 05 — 🌐 фотакніга · падача 10 EUR · да 00:59; ◦ Obama Foundation Leaders 2027–2028 — 🌐 праграма лідарства · да 06:59. ✦ Серада, 25 лістапада (2): ◦ dm-Award connecting worlds 2026 — прэмія · 10 000 EUR · да 13:00; ◦ Ink Still Wet 2027 — варкшоп для кампазітараў(-ак), Аўстрыя. ✦ Чацвер, 26 лістапада (1): ◦ Theatertreffen International Forum 2027 — стыпендыя, Берлін. ✦ Пятніца, 27 лістапада (3): ◦ Project Manager — вакансія ў EIT Culture & Creativity · да 65 000 EUR/год · да 18:00; ◦ Brand & Visual Designer — вакансія там жа · да 39 000 EUR/год · да 18:00; ◦ Director of Cascade Funding — вакансія там жа · да 120 000 EUR/год. ✦ Нядзеля, 29 лістапада (2): ◦ Arts Commission 2026/27 — замова твора, Эксэтэр · 14 000 GBP · да 18:00; ◦ Ад «ліхога 1991-га» да «ідылічнага 2019-га» — 🌐 лекцыя Сяргея Сахарава. ↑ Усё гэта і больш — на сайце, з фільтрамі па сферы, рэгіёне і тыпе! 🖥 Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры718+14%к среднему
Пересылки—
Реакции4
Комментарии—
#5523Видео

Ад 200 EUR да 2,5 млн: сёння глядзім на каталог sekktor.online праз грошы: ганарары, стыпендыі, гранты і заробкі 💵 ✦✦✦ 💰 Буйныя сумы: ад 50 000 EUR — 17 • Perspective Fund — 25 000–150 000 USD на дакументальнае кіно, без дэдлайну • John S. Knight Journalism Fellowships — 135 000 USD і 9 месяцаў у Стэнфардзе для журналістаў(-ак) • NEWS – Journalism Partnerships — да 2,5 млн EUR ад Creative Europe для навінавых медыя • Director of Cascade Funding у EIT Culture & Creativity — вакансія з заробкам да 120 000 EUR у год 💶 10 000–50 000 EUR — 13 • NIAS Safe Haven Fellowship — 5 месяцаў у Амстэрдаме і 3 500 EUR у месяц для даследчыкаў(-ц), мастакоў(-чак) і журналістаў(-ак) у небяспецы • European Spaces of Culture — да 45 000 EUR на культурніцкія праекты па-за межамі ЕС • Discovery Award Louis Roederer Foundation — выстава ў Арлі і прэміі да 15 000 EUR 💵 2 000–10 000 EUR — 11 • EaP Civil Society Fellowship — у сярэднім 5 000 EUR на ўласны грамадскі ці civic tech праект, у тым ліку для грамадзян(-нак) Беларусі • Kim Wall Memorial Fund — 5 000 USD на рэпартаж пра субкультуры для журналістак і небінарных людзей у журналістыцы • Goethe-Institut Translation Funding — да 8 000 EUR выдавецтвам на пераклад кніг з нямецкай • Adirondack Experience — месячная рэзідэнцыя ў ЗША са стыпендыяй 5 000 USD 🪙 Да 2 000 EUR — 13 • Karski-Swyer Awards — 2 000 USD на даследаванні сучаснай Беларусі і працу ў сферы правоў чалавека • Беларускі ПЭН — SMM-вакансія ў Варшаве з заробкам 1 200 EUR брута • Goyki 3 Art Inkubator — 5 000 PLN і прастора для творчага праекта ў Сопаце • Fotofestiwal 2027 — выстава ў Лодзі і 1 000 EUR ганарару 🤝 Сума не названа або падтрымка не грашыма — 71 • Art Maladniak — рэзідэнцыя на Падляшшы з пражываннем, харчаваннем і кампенсацыяй дарогі для беларускіх творцаў 18–35 гадоў • Performing the Present — ментарства, рэзідэнцыя ў Польшчы і пакрыццё вытворчасці прац для беларускіх мастакоў(-чак) 18–35 гадоў • Музей Вольнай Беларусі — прастора ў цэнтры Варшавы для вашых праектаў у 2027 годзе • Прэмія імя Францішка Аляхновіча — упершыню грашовая ўзнагарода ад Беларускага ПЭНа за творы пра досвед зняволення • DAAD Artists-in-Berlin — рэзідэнцыя ў Берліне для пісьменнікаў(-ц), музыкаў і кінематаграфістаў(-ак) ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры886+40%к среднему
Пересылки—
Реакции9
Комментарии—
#5522Фото

🎧 Noisey Playlist Project Vol. 2 — 10 000 USD за трэк пра канец свету VICE і яго музычны брэнд Noisey зноў збіраюць песні — і раскладваюць іх не па жанрах, а па настроі. Тэма другога выпуску — апакаліпсіс: 10 катэгорый-плэйлістаў ад «Pretending To Be Fine» да «Humanity, A.D. 3026». VICE пачынаўся ў 1994 годзе як панкавы часопіс у Манрэалі і вырас у адно з самых вядомых медыя для маладой аўдыторыі. Noisey — яго музычны канал з 2011 года. 🎶 Падавацца могуць аўтары(-кі) песень, музыкі, прадзюсары(-кі) і гурты з любой краіны — быць прафесіяналам(-кай) не абавязкова. Прымаюць і трэкі, зробленыя з ШІ ці цалкам згенераваныя, але імітаваць голас рэальных людзей нельга. Удзел платны: 10 USD за кожную катэгорыю. 💰 Прызы: 10 000 USD галоўный прыз і па 1 500 USD — пераможцам кожнай з 10 катэгорый. Магчымыя і публікацыі ў VICE і Noisey. ⏳ Ддл: 24 снежня, 23:59 CST (25 снежня, 06:59 па Варшаве). 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры780+24%к среднему
Пересылки—
Реакции5
Комментарии—
#5521Фото
Просмотры813+29%к среднему
Пересылки—
Реакции7
Комментарии—
#5520Фото
Просмотры710+13%к среднему
Пересылки—
Реакции5
Комментарии—
#5519Фото

✍️ Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўпершыню стане грашовай Беларускі ПЭН збірае творы, напісаныя ў зняволенні або пра яго. Прэмію заснавалі ў 2013 годзе разам з беларускай службай «Радыё Свабода» і назвалі ў гонар Францішка Аляхновіча — драматурга, які сам прайшоў праз турму і расказаў пра гэта ў кнізе «У капцюрох ГПУ». Разглядаюць тэксты, напісаныя з 1 кастрычніка 2025 да 31 снежня 2026 года. Твор мусіць быць напісаны ў зняволенні, узноўлены пасля таго, як рукапіс канфіскавалі ці знішчылі, або прысвечаны ўласнаму досведу зняволення. Калі аўтар(-ка) зараз у зняволенні, заяўку могуць падаць блізкія. 💶 Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду — яе памер арганізатары вызначаць цягам сезона. Па просьбе аўтара(-кі) і са згоды арганізатараў імя і назву твора можна не раскрываць публічна. Пераможцу абвесцяць у лістападзе 2027 года. ⏳ Ддл: 20 студзеня 2027, 23:59 па беларускім часе (21:59 CET). 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥️ Шукаць літаратурныя магчымасці на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Открыть в Telegram
Просмотры775+23%к среднему
Пересылки—
Реакции12
Комментарии—