Кабинет
‡ РУХ ‡

‡ РУХ ‡

📢 Міжнародная арганізацыя РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў) 📝 t.me/ruchbelnac_bot 🤝 t.me/ruchbelnac/276 📰 t.me/ruchbelnac 📷 instagram.com/ruchbelnac 📋 facebook.com/ruchbelnac ☕ buymeacoffee.com/ruchbelnac ⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜

Юзернейм
@ruchbelnac
Категория
Политика
Страна
БеларусьБеларусь
Подписчики1 930
Просмотров на пост, 7 дн.—за 7 дней
ERR81,63 %в среднем за 30 дней

Средние просмотры поста по дням

По дню публикации

Показать таблицей
ДатаПросмотров на пост
2 нояб. 2026 г.818
3 нояб. 2026 г.605
5 нояб. 2026 г.1 220
7 нояб. 2026 г.1 240
11 нояб. 2026 г.3 880
18 нояб. 2026 г.1 690

Самые просматриваемые за месяц

  1. 01
    Просмотры3,88 тыс.
    Пересылки—
    Реакции117
    Комментарии—
  2. 02

    ⏺Міжморскі форум у Беластоку 14 і 15 лістапада ў Беластоку адбыўся «Міжморскі форум». Яго арганізатарамі сталі Рух беларускіх нацыяналістаў і польская фундацыя «Instytut Suwerennej». Форум сабраў разам прадстаўнікоў краінаў Інтэрмарыюму – беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Форум уключаў розныя актыўнасьці – выступы, лекцыі, дыскусыйныя панэлі і сумесную інтэграцыю ўдзельнікаў. У першы дзень «Міжморскага форуму» адбыўся шэраг лекцыяў па гістарычнай тэматыцы. Дактарант Варшаўскага ўніверсітэту Аляксандар Ражкоў распавёў аб рэлігійным пытаньні ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Доктар Лукаш Любіч-Лапінскі выступіў на тэму паходжаньня жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у сьвятле генэтыкі і гістарычных крыніцаў. Доктар Венчыслаў Чарнеўскі, які валодае 26 мовамі, асьвятліў моўнае пытаньне ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай на працягу стагодзьдзяў. Напрыканцы дня адбылася дыскусыйныя панэль па тэме беларуска-літоўскіх стасункаў. Другі дзень «Міжморскага форуму» адкрыўся галоўнай дыскусыйнай панэльлю па тэме Інтэрмарыюму. Прадстаўнікі розных краінаў выказалі сваё бачаньне развіцьця і рэалізацыі гэтай ідэі ў будучыні. Зь беларускага боку выступіў сябра Рады РУХУ Сяржук Кедышка. Ён адзначыў, што за гады панаваньня Лукашэнкі суседнія краіны перасталі ўспрымаць Беларусь як асобны палітычны суб'ект. Ва ўмовах дыктатуры асаблівая адказнасьць за прадстаўніцтва нашага народу на міжнароднай арэне кладзецца на беларускія арганізацыі ў эміграцыі. Менавіта яны павінны актыўней наладжваць супрацоўніцтва з суседзямі, адстойваць нацыянальныя інтарэсы і паказваць, што беларусы – самастойная палітычная сіла, здольная стаць важнай і неад'емнай часткай будучага Інтэрмарыюму. Форум закрыў былы супрацоўнік МЗС Польшчы і консул у Беларусі, доктар Кшыштаф Яблонка, які выступіў на тэму мінулага і будучыні Міжморскай ідэі. 🫶 Праз арганізацыю «Міжморскага форуму» РУХ хоча данесьці да шырокай грамадзкасьці ідэю важнасьці і неабходнасьці стварэньня Інтэрмарыюму. Пасьля зьмены нэасавецкага рэжыму Лукашэнкі ўдзел у ім павінен стаць адным з галоўных стратэгічных прыярытэтаў вольнай Беларусі. Бо толькі палітычна-эканамічны хаўрус незалежных дзяржаваў Міжмор'я зможа стаць сапраўдным шчытом і мячом супраць расейскай агрэсіі. Трэба разумець, што гэтая агрэсія доўжыцца стагодзьдзямі і будзе працягвацца і далей, якая б улада там ні была – царская, савецкая, сучасная гібрыдная ці нават лібэральная. Таму наіўна і шкодна думаць, што праблема толькі ў Пуціне. Пакуль Расея існуе ў сваіх імпэрскіх межах, яна будзе нараджаць новых тыранаў пры ўладзе, якія будуць мець розныя абліччы, але іх крыважэрная і барбарская сутнасьць ня будзе зьмяняцца. Акрамя гэтага, хаўрус незалежных Балта-Чарнаморскіх краінаў зьяўляецца цалкам натуральным з улікам нашага агульнага мінулага ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Бо каму, як не дзяржавам з аднаго рэгіёну і з адною спадчынай зразумелыя агульныя праблемы і выпрабаваньні. Таму толькі Інтэрмарыюм дасьць як эканамічны дабрабыт і лад, так і палітычную моц і бясьпеку. А ў будучыні можа стаць той сілай, якая зьнішчыць Расею як імпэрыю. Бо пакуль Расея мае агромністыя каляніяльныя межы, яна будзе захоўваць свае імпэрскія памкненьні. Толькі яе разьдзяленьне і свабода для шматлікіх паняволеных ёю народаў створаць сапраўдны мір як для рэгіёну, так і для ўсяго цывілізаванага сьвету. Бо як вядома – тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе! | Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️| 🤩 Беларусь перадусім! 🤩

    Фото
    Просмотры1,69 тыс.
    Пересылки—
    Реакции55
    Комментарии—
  3. 03

    🚫 7 лістапада 1917 году зьяўляецца чорнай датай для беларускага і шматлікіх іншых народаў. Але пры гэтым у лукашэнкаўскай БССР 2.0 гадавіна так званай "кастрычніцкай рэвалюцыі" лічыцца сьвятам і выходным днём. Але ж што прынесла Беларусі і беларускаму народу гэтая падзея? "Дзякуючы" ёй была ліквідаваная нацыянальная дзяржава – Беларуская Народная Рэспубліка. "Дзякуючы" ёй нашы землі былі падзеленыя паміж іншымі краінамі. "Дзякуючы" ёй былі забітыя ці рэпрэсаваныя больш за мільён беларусаў. "Дзякуючы" ёй былі зьнішчаныя тысячы прадстаўнікоў палітычнай, культурнай, творчай і духоўнай эліты. "Дзякуючы" ёй адбылася татальная русіфікацыя і дэнацыяналізацыя нашага народа, нашай культуры і сьвядомасьці. "Дзякуючы" ёй нашых хлопцаў адпраўлялі паміраць на незразумелых чужых войнах па ўсім сьвеце. "Дзякуючы" ёй сотні тысячаў беларусаў заразілася радыяцыяй Чарнобыля. Дык за што беларусы павінны сказаць "дзякуй" і радасна сьвяткаваць гвалтоўны бальшавіцкі пераварот? За прыгнёт, зьнішчэньне і забойствы? Часовы тактычны пэрыяд беларусізацыі, пэўныя эканамічныя і навуковыя посьпехі ніколі не пераважаць усіх тых шматлікіх злачынстваў і гора, што прынесла за сабою дата 7 лістапада 1917 году. Пры гэтым бальшавікі не разглядалі ніякай дзяржаўнасьці беларусаў. Пасьля кастрычніцкага перавароту на нашых землях была ўтворана "Заходняя камуна" і ўключана ў склад савецкай Расеі, а яе тагачасныя кіраўнікі былі ўвогуле іншаземцамі. Адзін зь іх, Вільгельм Кнорыньш (Кнорын), заяўляў у газэце "Звезда" у кастрычніку 1918 году: «Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от русских, должны быть изжиты». Такога ж меркаваньня прытрымліваліся і ягоныя паплечнікі Аляксандар Мясьнікян (Мясьнікоў), Карл Ландэр і іншыя, а цяпер імёнамі гэтых ненавісьнікаў беларушчыны названыя вуліцы нашых гарадоў. Пры гэтым хаця б нейкую фіктыўную дзяржаўнасьць пры бальшавіках Беларусь па сутнасьці займела толькі дзякуючы БНР і нацыянальнаму руху. Стварэньне БССР – гэта вымушаны тактычны крок камуністаў, а ня іх клопат аб нашым народзе. Сёньня на нашай Радзіме пануе нэасавецкі рэжым Лукашэнкі, які ўжо дзесяцігодзьдзямі працягвае тую ж самую антыбеларускую і антынацыянальную палітыку. Усё нашае так жа прыгнятаецца, зьнішчаецца і забіваецца. Але рэжым Лукашэнкі ўзрос не на пустым месцы. Ён стаўся вынікам неасуджанага ў 1990-ых гадах камунізму, ня зробленых гістарычных урокаў, не асэнсаваных вынікаў падзей 7 лістапада 1917 году. Таму цяпер беларускі народ працягвае пакутаваць у "советском раю". Беларускі нацыяналізм і нацыяналісты – айцы-заснавальнікі і прадстаўнікі БНР, дзеячы нацыянальнага руху, слуцкія паўстанцы, хлопцы бацькі Булак-Балаховіча, партызаны генэрала Міхала Вітушкі, ваяры і дзеячы супраціву, адраджэнцы 1980-1990-ых гадоў зьяўляліся галоўнымі ворагамі тых, хто захапіў уладу 7 лістапада 1917 году. Бо яны жадалі бачыць незалежную, дэмакратычную і нацыянальную Беларусь, што цалкам супярэчыць усяму савецкаму. Таму ачарніць, абылгаць беларускі нацыяналізм і нацыяналістаў, зрабіць зь іх пудзіла, навесіць самых страшэнных цэтлікаў зьяўлялася важнейшай мэтаю для камуністаў. Гэтую ж устаноўку працягвае ўвасабляць і лукашэнкаўскі рэжым. Бо ён таксама вельмі добра разумее, што менавіта праз нацыянальную сьвядомасьць беларускі народ зможа яго зрынуць. Толькі калі нашыя людзі усвядомяць гэта, калі яны зразумеюць, што беларускі нацыяналізм – гэта шлях да сапраўднай незалежнай, дэмакратычнай і нацыянальнай Беларусі, толькі тады мы зможам  перамагчы гэтае бясконцае 7 лістапада. | Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️| 🤩 Беларусь перадусім! 🤩

    Фото
    Просмотры1,24 тыс.
    Пересылки—
    Реакции66
    Комментарии—
  4. 04

    ⏺5 лістапада спаўняецца 119 гадоў з нараджэньня аднаго з галоўных лідэраў беларускага антысавецкага супраціву – генэрала Міхала Вітушкі. 🖼 На далучанай ілюстрацыі партрэт Міхала Вітушкі намаляваны забітым лукашыстамі мастаком Алесем Пушкіным. 💬 Міхал Апанасавіч Вітушка нарадзіўся 5 лістапада 1907 году ў Нясьвіжы. Навучаўся ў віленскай беларускай гімназыі, праскім Карлавым універсытэце і варшаўскай Палітэхніцы. Быў адным з лідараў беларускага студэнцкага руху. Падчас Другой сусьветнай вайны зьяўляўся адным з кіраўнікоў «Беларускай Незалежніцкай Партыі» (БНП), якая ставіла сваёй мэтаю вызваленьне Беларусі ад нямецкіх і савецкіх акупантаў. У 1941 годзе разам з украінскімі братамі змагаўся з адступаючымі чырвонаармейцамі на Палесьсі. Пасьля выехаў у Смаленск і Бранск, дзе займаўся арганізацыяй беларускай адміністрацыі і беларускіх вайсковых адзінак. Летам 1944 году Міхал Вітушка ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе, да якога БНП рыхтавала антынямецкае паўстаньне і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі, аднак з розных прычынаў пляны праваліліся. Пасьля адступіў на Захад і зьяўляўся адным з кіраўнікоў батальёну «Дальвіц» і афіцэрам Беларускай Краёвай Абароны. Неўзабаве дэсантаваўся ў акупаваную саветамі Беларусь і арганізаваў сетку партызанскіх групаў, вядомую як «Чорны кот», а пазьней рэарганізаваную ў «Беларускую вызвольную армію». Змагаўся на Радзіме да пачатку 1950-х гадоў, пасьля чаго вывеў большую частку застаўшыхся партызанаў на Захад. Меў рангу генэрала ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама першым атрымаў Ордэн Жалезнага рыцара – найвышэйшую вайсковую узнагароду Рады БНР. Міхал Вітушка пасяліўся ў ФРГ і па сьведчаньнях яшчэ ня раз наведваў Беларусь па падробленых дакумэнтах. Паводле непацьверджаных зьвестках ад ягонага сына генэрал памёр у Нямеччыне 27 красавіка 2006 году. СЛАВА ГЕРОЯМ БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ!🇧🇾🇧🇾🇧🇾 | Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️| 🤩 Беларусь перадусім! 🤩

    Фото
    Просмотры1,22 тыс.
    Пересылки—
    Реакции50
    Комментарии—

Новые посты

#2156Фото

Открыть в Telegram
Просмотры1 690+7%к среднему
Пересылки—
Реакции55
Комментарии—
#2153Фото

Просмотры1 240−21%к среднему
Пересылки—
Реакции66
Комментарии—
#2152Фото

Просмотры1 220−23%к среднему
Пересылки—
Реакции50
Комментарии—
#2150Фото

⏺Рух беларускіх нацыяналістаў правёў акцыю да сьвята Дзяды ў Торуні. РУХаўцы наведалі мясцовыя Георгіеўскія могілкі, дзе ўшанавалі памяць выбітнага беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча, этнографа і публіцыста Мар'яна Пецюкевіча (1904-1983). 🇧🇾 Мар’ян Пецюкевіч нарадзіўся на Браслаўшчыне. Вучыўся ў Віленскай і Радашкавіцкай беларускіх гімназыях. Яшчэ ў маладосьці далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Падчас службы ў польскім войску быў выключаны з падафіцэрскай школы за распаўсюд беларускіх выданьняў. Пазьней вывучаў этнаграфію ў Віленскім унівэрсытэце. Быў сябрам «Беларускага студэнцкага саюзу», «Беларускага навуковага таварыства» і «Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры». У 1930-1935 гадах рэдагаваў часопіс «Шлях моладзі». Супрацоўнічаў зь «Беларускім музэем імя Івана Луцкевіча» ў Вільні, які пазьней узначаліў. У 1939 годзе стаў першым рэдактарам беларускіх перадачаў на Віленскім радыё. Падчас нямецкай акупацыі Мар'ян Пецюкевіч арганізоўваў у Вільні курсы для беларускіх настаўнікаў, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Працаваў павятовым інспэктарам асьветы ў Ашмянах. У 1942 годзе ўзначаліў мясцовую структуру «Беларускай народнай самапомачы», а ў 1943 годзе адказваў за беларускую культуру і асьвету ў генэральнай акрузе «Літва». Па зьмене нацыстоўскай акупацыі на савецкую Мар'ян Пецюкевіч быў арыштаваны ў студзені 1945 году, але празь некалькі месяцаў вызвалены. Другі раз зьняволены ў 1949 годзе і разам з жонкай і дзецьмі высланы ў Сыбір. У 1952 годзе асуджаны на 25 гадоў лягераў за «беларускі нацыяналізм». Пасьля вызваленьня ў 1957 годзе пераехаў у Польшчу, дзе працягнуў беларускую культурную дзейнасьць. Супрацоўнічаў зь «Беларускім грамадзка-культурным таварыствам», стаў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа», удзельнічаў у стварэньні беларускага музэю ў Белавежы, пісаў для газэты «Ніва». | Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️| 🤩 Беларусь перадусім! 🤩

Открыть в Telegram
Просмотры605−62%к среднему
Пересылки—
Реакции42
Комментарии—
#2140Фото
Просмотры818−48%к среднему
Пересылки—
Реакции40
Комментарии—

Все посты

Связи