Кабинет

Посты канала Каардынацыйная Рада

сначала новые

#5157Фото

Беларусы далучаюцца да дапамогі Чарнігаўшчыне Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне разам з BYSOL пры падтрымцы Беларускіх дэмакратычных сіл распачынае дабрачынны збор «Цяпло для Украіны». Да 25 снежня мы плануем сабраць сродкі на генератары і рэзервовыя крыніцы электрасілкавання для трох украінскіх устаноў у Чарнігаве і Чарнігаўскай вобласці. Чарнігаўшчына, якая моцна пацярпела ад расійскага ўварвання, працягвае жыць ва ўмовах вайны і пастаяннай пагрозы абстрэлаў. Перабоі з электрычнасцю асабліва цяжка адбіваюцца на ўстановах, ад якіх штодня залежаць здароўе, бяспека і дагляд людзей. Вольга Зазулінская, кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне, сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’: Мы не заўсёды задумваемся, колькі звычайных дзеянняў у бальніцы ці сацыяльнай установе немагчыма выканаць без электрычнасці. Падняць з ложка чалавека, які не можа рухацца самастойна, забяспечыць яго гігіену, захаваць лекі пры неабходнай тэмпературы, прыгатаваць ежу. За кожным з гэтых дзеянняў стаіць штодзённая праца людзей, якія клапоцяцца пра іншых. Супрацоўнікі такіх устаноў не могуць проста спыніць працу і чакаць, пакуль з'явіцца святло. Бо людзі, якія патрабуюць пастаяннага дагляду, не могуць паставіць свае патрэбы на паўзу. Менавіта таму мы збіраем сродкі на рэзервовае электрасілкаванне. Каб медыцынскія і сацыяльныя ўстановы маглі працягваць сваю працу нават падчас працяглых адключэнняў. Каб у іх супрацоўнікаў былі неабходныя ўмовы для дапамогі, а ў людзей, пра якіх яны клапоцяцца, захоўвалася годная якасць жыцця. Для мяне важна, каб беларусы далучаліся да такіх ініцыятыў. Салідарнасць вымяраецца не толькі нашымі словамі, але і тым, што змяняецца ў жыцці людзей дзякуючы нашым дзеянням. Далучайцеся да збору «Цяпло для Украіны»! #ЦяплоДляУкраіны #WarmthForUkraine #CiepłoDlaUkrainy Кожны ўнёсак набліжае нас да магчымасці забяспечыць неабходным абсталяваннем установы, якія працягваюць клапаціцца пра людзей у надзвычай складаных умовах. https://bysol.org/be/bs/warmth_for_ukraine/

Открыть в Telegram
Просмотры185−67%к среднему
Пересылки—
Реакции18
Комментарии—
#5154Фото
Просмотры451−18%к среднему
Пересылки—
Реакции60
Комментарии—
#5152Фото

Мясцовае самакіраванне — аснова дэмакратычнай Беларусі 17 лістапада пачаўся адукацыйны цыкл, арганізаваны Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы ў супрацоўніцтве з «Кадравым рэзервам» пры падтрымцы Каардынацыйнай рады. У межах першай тэматычнай серыі ўжо адбыліся два анлайн-семінары, прысвечаныя еўрапейскім мадэлям мясцовага самакіравання, дэцэнтралізацыі, мясцовай аўтаноміі і размеркаванню паўнамоцтваў паміж рознымі ўзроўнямі ўлады. Юрый Губарэвіч, каардынатар фракцыі КЛРЗС, адкрываючы адукацыйную праграму, адзначыў важнасць падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных узяць на сябе адказнасць за дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне ў будучай дэмакратычнай Беларусі. «Дэмакратычныя перамены — гэта не толькі змена палітычнага кіраўніцтва або прыняцце новых законаў. Гэта таксама стварэнне эфектыўных інстытутаў, якія служаць людзям і падсправаздачныя мясцовым супольнасцям». У заключным слове спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан падкрэсліў, што падрыхтоўка да рэформы мясцовага самакіравання павінна стаць неад'емнай часткай працы над будучымі дэмакратычнымі пераменамі ў Беларусі. «Мы шмат гаворым пра дэмакратычныя перамены ў Беларусі, але без падрыхтоўкі да рэформы мясцовага самакіравання гэтыя размовы губляюць сэнс. Бо мясцовае самакіраванне — гэта аснова дэмакратыі. Сапраўдная дэмакратыя будуецца знізу ўверх, а не зверху ўніз». Рэформа мясцовага самакіравання — гэта не проста пераразмеркаванне адміністрацыйных функцый. Яна павінна даць мясцовым супольнасцям рэальныя паўнамоцтвы, фінансавыя магчымасці і права самастойна вырашаць пытанні, якія непасрэдна ўплываюць на жыццё грамадзян. Адукацыйны цыкл складаецца з пяці тэматычных серый па тры анлайн-семінары ў кожнай. Акрамя мясцовага самакіравання, праграма ахоплівае грамадзянскі ўдзел і электронную дэмакратыю, кіраванне рэформамі, фінансавую дэцэнтралізацыю, супрацоўніцтва з мясцовымі супольнасцямі і грамадскі кантроль. Падрыхтоўка да дэмакратычных пераменаў павінна адбывацца ўжо сёння. Бо будучая Беларусь павінна не проста змяніць уладу, а пабудаваць сістэму, у якой улада служыць грамадзянам, а людзі маюць рэальны ўплыў на рашэнні, што вызначаюць іх жыццё.

Открыть в Telegram
Просмотры608+10%к среднему
Пересылки—
Реакции25
Комментарии—
#5151Фото

Прадстаўнікі фракцыі 'Еўрапейскі выбар' прынялі ўдзел у Berlin Belarus Future Forum У пачатку лістапада ў Берліне прайшоў Berlin Belarus Future Forum, арганізаваны Фондам Генрыха Бёля (Heinrich-Böll-Stiftung) у супрацоўніцтве з фондамі Конрада Адэнаўэра, Фрыдрыха Эберта і Фрыдрыха Наўмана. Форум стаў пляцоўкай для абмеркавання актуальнай сітуацыі ў Беларусі, магчымых сцэнароў яе развіцця і перспектыў міжнароднай падтрымкі беларускага грамадства. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі фракцыі 'Еўрапейскі выбар' Каардынацыйнай рады — Валерый Мацкевіч, Ксенія Луцкіна і Кацярына Баўрэ. У цэнтры дыскусій былі роля Беларусі ў расійскай вайне супраць Украіны, міжнародная палітыка ў дачыненні да Беларусі, сацыяльна-эканамічнае становішча ў нашай краіне і перспектывы развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці. Асобная ўвага надавалася пытанням палітычных рэпрэсій, абароны правоў беларусаў, нацыянальнай ідэнтычнасці, дзейнасці незалежных прафсаюзаў і аналітычных цэнтраў, супрацьдзеяння дэзінфармацыі і магчымасцям супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Берлінскі форум стаў таксама добрай нагодай для абмеркавання бягучай павесткі Фракцыі і планаў па рэалізацыі праграмы на 2027 год. — Для мяне ўдзел у гэтым форуме — выдатная магчымасць адвакатаваць інтарэсы беларускіх палітзняволеных і беларусаў у Нямеччыне. Важна, што сёлета ў форуме ўзялі ўдзел шмат нямецкіх палітыкаў, што дазволіла данесці да іх найбольш балючыя пытанні наўпрост, — адзначыла Ксенія Луцкіна. Кацярына Баўрэ, якая таксама прадстаўляла Народнае консульства Беларусі ў Ніцы, засяродзіла асаблівую ўвагу пытанням прававой і праваабарончай падтрымкі беларусаў за мяжой, а таксама развіццю практычнага супрацоўніцтва з нямецкімі фондамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. — Для 'Еўрапейскага выбару' міжнародная праца — гэта магчымасць прадстаўляць інтарэсы беларусаў, падтрымліваць кантакты з еўрапейскімі партнёрамі і дамагацца практычных рашэнняў у абарону правоў нашых суграмадзян, — падзялілася Кацярына Баўрэ. — Для нас мае прынцыповае значэнне, што Беларусь застаецца важным напрамкам еўрапейскай знешняй палітыкі. Пра гэта сведчыць у тым ліку тое, што міжнародная падтрымка вымяраецца не толькі палітычнымі заявамі, але і канкрэтнымі магчымасцямі для беларусаў і інстытутаў грамадзянскай супольнасці. Адным з ключавых пунктаў праграмы нашай фракцыі з'яўляецца прасоўванне еўрапейскага выбару для Беларусі. Berlin Belarus Future Forum — выдатная пляцоўка для абмеркавання ў тым ліку перспектыў замацавання еўрапейскай будучыні Беларусі ў палітыка-прававых дакументах Еўрапейскага саюза, — падкрэсліў лідар фракцыі 'Еўрапейскі выбар', Валерый Мацкевіч.

Открыть в Telegram
Просмотры429−22%к среднему
Пересылки—
Реакции24
Комментарии—
#5150Фото

Вызваленне беларускіх палітвязняў — у цэнтры ўвагі ў парламенце Аўстрыі 19 лістапада ў парламенце Аўстрыі адбылася штогадовая прэстыжная дыскусія Rede an die Freiheit, прысвечаная свабодзе і абароне ліберальнай дэмакратыі. Сярод яе папярэдніх выступоўцаў былі Кая Калас і Марта Кос. Сёлета галоўнай прамоўцай стала Марыя Калеснікава. Мерапрыемства арганізавала NEOS Lab у супрацоўніцтве з Renew Europe. З прывітальнымі словамі выступілі міністарка замежных спраў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер і дэпутат Еўрапарламента, дакладчык па Беларусі ў камітэце па замежных справах Хельмут Брандштэтэр. На сустрэчы таксама прысутнічалі дэлегатка КР і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і прадстаўніца фракцыі "Еўрапейскі выбар" і Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова. Для беларускай дэмакратычнай супольнасці такія сустрэчы — магчымасць трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі еўрапейскіх палітыкаў і працягваць размову пра падтрымку беларусаў і вызваленне палітвязняў. Марыя Калеснікава распавяла пра свой досвед зняволення ў Беларусі, сілу заставацца свабоднай нават за кратамі, барацьбу беларускага народа і неабходнасць вызвалення палітвязняў. Падчас нефармальнай часткі сустрэчы дэлегаткі Каардынацыйнай Рады абмеркавалі з аўстрыйскімі парламентарыямі становішча беларускіх супольнасцяў у Аўстрыі і Славеніі, працяг рэпрэсій у Беларусі і транснацыянальныя рэпрэсіі, у тым ліку адмову ў консульскіх паслугах. Таксама размова ішла пра праблемы легалізацыі і дакументавання беларусаў.

Открыть в Telegram
Просмотры527−5%к среднему
Пересылки—
Реакции27
Комментарии—
#5149Превью ссылки
Просмотры397−28%к среднему
Пересылки—
Реакции22
Комментарии—
#5144Фото

Святлана Ціханоўская сустрэлася з маршалкай Сената Польшчы: абмеркавалі праблемы беларусаў і парламенцкія слуханні Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з маршалкай Сената Польшчы Малгажатай Кідавай-Блонскай. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі сітуацыя ў Беларусі, падтрымка палітвязняў, праблемы беларусаў у Польшчы і далейшае супрацоўніцтва з польскім парламентам. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, кіраўніца беларускай дэлегацыі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Ірына Халопіца, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесніца дырэктара Офіса Станіслава Гліннік. Асобную ўвагу надалі праблемам, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы: – Доўгія тэрміны легалізацыі і атрымання дазволаў на жыхарства. – Адмовы ў міжнароднай абароне, нягледзячы на рызыку пераследу ў Беларусі. – Цяжкасці з адкрыццём і абслугоўваннем банкаўскіх рахункаў. – Неабходнасць павелічэння тэрміну дзеяння польскіх праязных дакументаў. – Праблемы беларускіх пенсіянераў з пенсіямі і сацыяльным забеспячэннем. У снежні ў польскім парламенце пройдуць пашыраныя слуханні па Беларусі з удзелам камісій Сейма і Сената. Таксама абмеркавалі падрыхтоўку пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сенатам Польшчы і беларускімі дэмакратычнымі сіламі і правядзенне ў 2027 годзе канферэнцыі па беларуска-польскіх адносінах. Святлана Ціханоўская падзякавала польскаму Сенату за паслядоўную падтрымку беларусаў і запрасіла Малгажату Кідаву-Блонскую на адкрыццё новага Офіса ў Варшаве. Святлана Ціханоўская: «Польшча стала другім домам для сотняў тысяч беларусаў. Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку, якую атрымліваюць нашыя людзі. Але застаецца шмат праблем, якія трэба вырашаць. Я ўпэўненая, што гэтая сустрэча дапаможа нам прасунуцца ў іх вырашэнні. Я ўдзячная маршалке Кідава-Блонскай за адкрытасць і гатоўнасць да супрацоўніцтва. Мы хочам, каб беларусы ў Польшчы адчувалі сябе ў бяспецы, маглі нармальна працаваць, вучыцца, будаваць сваё жыццё — і захоўваць сувязь з радзімай». Поўны прэс рэліз – на сайце.

Открыть в Telegram
Просмотры428−23%к среднему
Пересылки—
Реакции20
Комментарии—
#5143Фото

⚔️ Мікіта Забуга: «Без сілы ня будзе волі» Мікіта Забуга, лідар Руху Воля, а разам з тым камандзір роты БПЛА «Воля» ў складзе 447-га асобнага батальёна ВМС Украіны, даў інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу "Прямий". У размове Мікіта распавёў пра свой шлях ад удзелу ў Майдане ў 2013 годзе і валянтэрскай дапамогі ўкраінцам падчас АТА да службы ў палку Каліноўскага і стварэння падраздзелу ў складзе Узброеных сіл Украіны. Асноўныя тэмы інтэрв'ю: Чаму беларусы ваююць за Ўкраіну. Перамога Украіны і вызваленне Беларусі непарыўна звязаныя. Дапамагаючы ўкраінцам адстаяць незалежнасьць, беларусы набліжаюць і ўласную свабоду. Навошта беларусам уласныя вайсковыя фармаванні. Досвед вайны, падрыхтаваныя камандзіры і баяздольныя падраздзелы маюць стаць падмуркам будучага беларускага нацыянальнага войска. Пра роту БПЛА «Воля». Як стваралася падраздзел, якія задачы ён выконвае і якія спэцыялісты патрэбныя для яго далейшага разьвіцця. Пра будучыню Беларусі. Чаму рэжым Лукашэнкі ня мае пэрспэктываў, якую ролю ў вызваленні краіны могуць адыграць беларускія добраахвотнікі і чаму Беларусь мусіць стаць часткай еўрапейскай сістэмы бяспекі. «Сёння наш адзіны шанец вызваліць Беларусь гэта дапамагчы Ўкраіне адстаяць сваю незалежнасць». Асобна Мікіта звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і афіцэраў, якія захавалі гонар і годнасць, з заклікам далучацца да барацьбы на баку Ўкраіны. Глядзіце поўнае інтэрв'ю па спасылцы Жыве Беларусь! Слава Украіне! ⚪️🔴⚪️

Открыть в Telegram
Просмотры461−17%к среднему
Пересылки—
Реакции29
Комментарии—
#5138Фото

У шэлтары «Прытуляй мяне» адбылася сустрэча з псіхолагам Наталляй Барысёнак У шэлтары для былых палітвязняў «Прытуляй мяне» ў Варшаве, якім кіруе дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» Ганна Федаронак прайшла сустрэча з псіхолагам, дэлегаткай КР у складзе нашай фракцыі Наталляй Барысёнак. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел дэлегатка КР у складзе нашай фракцыі і валанцёрка шэлтара Аляксандра Ханевіч. Праграма сустрэчы была падзелена на два блокі. Падчас першай часткі Наталля Барысёнак абмеркавала з бацькамі асаблівасці псіхалагічнай адаптацыі падлеткаў пасля вымушанага пераезду: змену адукацыйнага асяроддзя, моўны бар’ер і разрыў сацыяльных сувязяў. Спецыялістка дала практычныя рэкамендацыі, як бацькі могуць эфектыўна падтрымаць дзяцей у гэты перыяд. Другая частка прайшла ў фармаце асобнай гутаркі псіхолага непасрэдна з падлеткамі, дзе яны змаглі ў бяспечным асяроддзі абмеркаваць уласныя перажыванні і актуальныя праблемы. Прадстаўнікі фракцыі дзякуюць Наталлі Барысёнак за праведзеную працу, а ўдзельнікам сустрэчы — за канструктыўны дыялог і давер.

Открыть в Telegram
Просмотры609+10%к среднему
Пересылки—
Реакции24
Комментарии—
#5137Превью ссылки

Офіс Краўцова Івана – гэта сур’ёзна ці сцёб? У гэтым пытанні ўвесь сэнс, патлумачыў Краўцоў Увогуле гэта ставіць такое вялікае пытанне, што ёсць праўда, што ёсць няпраўда ў сусвеце нашым. Пра гэта казалі многія філосафы, што мы пачынаем хутка прымаць форму за змест – і з цягам часу змест становіцца непатрэбны, а патрэбная толькі форма. То бок мысленне прывучаецца да формы і лічыць, што там нешта ёсць пад гэтым. «Але гэта вялікае пытанне, ці ёсць за візуальным, за тэкставым рэпрэзентатывам, за тым, якая норма ўсталявалася ў працы дэмакратычных сілаў, – ці ёсць за гэтым нешта рэальнае, уплыў, нейкія ініцыятывы? Ці гэта ўжо сімулякр, які дазваляе не губляць частцы грамадства сваю ідэнтычнасць? Палітыка – гэта мастацтва магчымага. І вось што трэба рабіць дэмакратычным сілам: сваім планам прызначыць гэтую ацэнку верагоднасці. То бок сканцэнтравацца не на планах, а на змесце. Таму што ёсць кансэнсус у прадэмакратычнай частцы грамадства: павінны выйсці палітвязні, нам патрэбны сумленныя выбары… Гэты кансэнсус выбудаваўся яшчэ ў жніўні 2020 года, гэта былі патрабаванні пратэсту. Але ж шлях да гэтага і ацэнка верагоднасці – вось гэта пра тое, чаго мы не кажам, а гэта вельмі важна, каб лідары не былі сімвалічнымі, а былі сапраўды палітычнымі» https://belsat.eu/96423656/ofis-kraucova-ivana

Открыть в Telegram
Просмотры1 210+119%к среднему
Пересылки—
Реакции343
Комментарии—