Асабісты капітал Джэнсена Хуанга пасля яго вяртання на пасаду генеральнага дырэктара Nvidia за лічаныя гадзіны павялічыўся прыкладна на 30%. Пра гэта сведчаць звесткі Forbes, які адсочвае змены ў фінансавым стане найзаможнейшых людзей свету ў рэжыме рэальнага часу. Паводле падлікаў выдання, 4 лістапада капітал Хуанга ацэньваўся ў 143,8 мільярда даляраў. Гэта на 33,7 мільярда даляраў больш, чым днём раней. Такі рэзкі рост звязаны з падаражаннем акцый Nvidia. Пасля паведамлення пра вяртанне Хуанга на пасаду кіраўніка каштоўныя паперы кампаніі выраслі ў цане на 30%, што істотна павялічыла яе рынкавую капіталізацыю. У штаб-кватэры Nvidia супрацоўнікі сустрэлі Хуанга апладысментамі. «Дзякуй усім за другі шанец. Гэтым разам я буду яшчэ лепшым генеральным дырэктарам», — заявіў ён, звяртаючыся да калектыву.
Открыть в TelegramПосты канала Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў рашэнне Nvidia вярнуць Джэнсена Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара кампаніі. У сацыяльных сетках ён назваў гэты крок «правільным і абгрунтаваным», падкрэсліўшы, што амерыканскія ўлады не бачаць у вяртанні Хуанга пагрозы нацыянальнай бяспецы. Паводле крыніц Semafor, Трамп асабіста ўмяшаўся ў абмеркаванне кадравага пытання. За некалькі гадзін да афіцыйнага паведамлення Nvidia ён далучыўся да пасяджэння рады дырэктараў кампаніі і выказаўся за аднаўленне Хуанга на пасадзе кіраўніка.
Открыть в TelegramЦягам некалькіх хвілін пасля абвяшчэння*, яшчэ да адкрыцця асноўнай гандлёвай сесіі, акцыі NVIDIA падаражэлі прыкладна са 136 да 160 долараў за акцыю, або амаль на 18%. Паводле Reuters, рост адносна закрыцця папярэдняй сесіі дасягнуў 29,5%.
Открыть в TelegramЗ’явілася паведамленне пра вяртанне Джэнсэна Хуанга ў NVIDIA Паводле тэксту прэс-рэлізу ад 23 лістапада, апублікаванага на Reddit, рада дырэктараў NVIDIA аднагалосна вярнула сузаснавальніка кампаніі Джэнсэна Хуанга на пасады прэзідэнта і генеральнага дырэктара. Ён таксама зноў увайшоў у раду дырэктараў, якую ўзначальвае Харві Джонс.
Открыть в TelegramЯк штучны інтэлект дапамагае ўзломваць Nintendo Switch 2 і PS5, запускаць кансольныя гульні на Android і ПК ды прыбіраць рэкламу з тэлевізараў? У новым выпуску разбіраем закрыццё BioWare і лёс Mass Effect, скандал вакол кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга і маштабны збой авіяцыі ЗША пасля ўкаранення ШІ. Глядзець: https://youtu.be/ajLxuzi3Ah8 Слухаць: https://pc.st/e/8Y3jAt2ByIf
Открыть в TelegramКласная элітарная версія новага 99 выпуску падкаста Першы Гікаўскі ўжо на патрыён!
Открыть в Telegram💀 GTA 6 не апраўдала чаканняў часткі гульцоў — рэйтынг на Metacritic абваліўся да 5,5 балаў Пакуль крытыкі асыпаюць новую GTA захопленымі водгукамі, гульцы сустрэлі яе зусім інакш. Пасля адкрыцця карыстальніцкіх ацэнак рэйтынг на Metacritic апусціўся да 5,5 з 10. І прэтэнзіі ў геймераў даволі канкрэтныя: 🟠 Усяго 30 FPS — адсутнасць рэжыму на 60 кадраў і праблемы з прадукцыйнасцю. 🟠 Занадта шмат побыту — паходы па крамах, трэніроўкі, запраўкі і іншыя штодзённыя заняткі некаторым нагадваюць хутчэй The Sims, чым GTA. 🟠 Мала звыклай свабоды — гульцы скардзяцца на абмежаванні ў місіях, сцэнарныя заданні і меншую колькасць магчымасцяў учыняць хаос у адкрытым свеце.
Открыть в TelegramGTA VI прынесла Rockstar больш за 2,3 млрд даляраў за першыя суткі. Паводле ацэнак аналітычнай кампаніі Sensor Tower, за першыя 24 гадзіны з моманту рэлізу было прададзена 24,58 млн копій гульні. Пры гэтым яшчэ да афіцыйнага выхаду GTA VI аформілі 19 млн папярэдніх заказаў, якія прынеслі распрацоўшчыкам 1,84 млрд даляраў. Тры чвэрці ўсіх продажаў прыпалі на PlayStation 5, астатнія — на Xbox Series X/S.
Открыть в TelegramПрывітанне, на сувязі ПГ. Да нас тут далучылася пэўная колькасць народу, таму хочам нагадаць пра нашу суполку гікаў, метагікаў, ды і проста добрае мейсца для камунікацыі і размоў: https://t.me/+doWOKxvDi9s0ZTBi
Открыть в TelegramAnthropic выходзіць на біржу з найбуйнейшым IPO ў гісторыі Распрацоўшчык Claude ацаніў акцыі ў $83 за штуку — вышэй за папярэдні дыяпазон $70–78. Пры тукім кошце ацэнка кампаніі складае каля $1,5 трлн. Аб’ём першаснага размяшчэння — $81,3 млрд. Гэта больш за $75 млрд, якія SpaceX прыцягнула падчас IPO ў чэрвені. Яе рэкорд пратрымаўся пяць месяцаў. Яшчэ $26 млрд прыпадае на асобнае прыватнае размяшчэнне. Сярод яго ўдзельнікаў — Google, AMD, Microsoft і Nvidia. Разам аб’ём двух размяшчэнняў складае $107,3 млрд. Таргі акцыямі Anthropic на Nasdaq запланаваныя на 19 лістапада пад тыкетам ANT. За першыя дзевяць месяцаў 2026 года, не гледзячы на прыбытак у $33 млрд (гэта больш чым у сем разоў вышэй за паказчык за ўвесь 2025 год), кампанія пакуль застаецца стратнай.
Открыть в TelegramПакуль я (не) мантую новы выпуск ПГ, вось вам паглядзець: https://www.youtube.com/watch?v=JpTEVYLmuK8
Открыть в TelegramПереслано из BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Запрашаю далучыцца да стрыму на старце GTA VI апоўначы па Менску, 23:00 па Вільні, 22:00 па Варшаве. Напішыце, што чакаеце ад гульні ў каментарах, задавайце пытанні і буду рады ўсіх бачыць. https://www.twitch.tv/lepus81
Открыть в TelegramGTA VI атрымала 99 балаў на Metacritic. Крытыкі называюць новую гульню Rockstar адной з галоўных гульняў дзесяцігоддзя, адзначаючы маштабны адкрыты свет, цікавыя механікі і персанажаў. Сярод недахопаў — тэхнічныя праблемы, нязручнае кіраванне і асобныя слабыя сюжэтныя моманты. У Новай Зеландыі гульня ўжо выйшла, у астатніх рэгіёнах яна стане даступнай цягам сённяшняга і заўтрашняга дня.
Открыть в TelegramПереслано из Ружовая Купіна
😢Рэйф Файнс у адказ на пытанні аб тым, хто, на яго думку, можа выканаць ролю Валдэморта ў серыяле «Гары Потэр»: Думаю, трэба прапанаваць гэтую ролю Роберту Пацінсану. #ГарыПотэр
Открыть в TelegramЦі гатовыя вы да выхаду GTA VI? Ці адклалі ўжо ўсе справы, ці ўзялі адпачынак? Плануеце гуляць самастойна, глядзець трансляцыі на Twitch ці ўвогуле не цікавіцеся рэлізам? Раскажыце ў каментарыях, якія ў вас планы і ці чакаеце вы адну з найбуйнейшых падзей у гульнявой індустрыі за апошнія гады.
Открыть в TelegramУ працы шэрагу найбуйнейшых амерыканскіх банкаў адбыўся збой. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Downdetector. На праблемы скардзяцца кліенты JPMorgan Chase, Bank of America, Wells Fargo, Capital One і Citibank. Найбольшую колькасць скаргаў зафіксавалі на працу Chase — больш за 4,5 тысячы. Каля паловы з іх звязаныя з праблемамі пры правядзенні транзакцый і адлюстраванні балансу банкаўскіх рахункаў. Прычыны збою пакуль невядомыя.
Открыть в TelegramПереслано из mdof | Беламова
🎮 «Светаходца» — па-беларуску! Сёння выходзіць беларуская лакалізацыя RealmWalker — і я вельмі рады нарэшце падзяліцца гэтай навіной! Праца над перакладам стала для мяне сапраўдным прыгодніцкім падарожжам. За гэты час было перакладзена больш за 1700 радкоў: дыялогі, гульнявыя элементы, дакументы і іншыя тэксты, з якімі сутыкаецца гулец падчас прыгоды. Але лакалізацыя — гэта значна больш, чым проста пераклад словаў. Асобным выклікам і задавальненнем стала праца над фэнтэзі-тэрміналогіяй. Дзякуй за існаванне фэнтэзі слоўніка-дапаможніка на беларускай мове, вельмі дапамог! Асобная падзяка ўсім будучым гульцам і, разумела, belarusian.games за падтрымку беларускай нашай супольнасці. Запрашаю далучыцца да прыгоды! ⚙️ Сцім-спасылка на гульню Гуляйце па-беларуску. Сэтсара чакае…
Открыть в TelegramРоберт Пацінсан зацверджаны на ролю Джэймса Бонда. Ён зменіць Дэніэла Крэйга, які сыграў агента 007 у пяці фільмах. Апошні з іх выйшаў у 2021 годзе. Сярод прэтэндэнтаў на ролю таксама былі Нікалас Холт і Калум Тэрнер.
Открыть в Telegram