«Дэмілітарызацыя»: Украіна першая ў свеце збіла расійскі дрон лазернай зброяй 👉 НЧ Украінская лазерная сістэма СПА Blysk ад кампаніі Carmin Sky упершыню ў свеце знішчыла рэактыўны дрон «Герань». А тэставанне еўрапейска-ўкраінскай антыбалістычнай сістэмы FREYJA павінна прайсці ўжо гэтай зімой. «Дэмілітарызацыя» Пуціна відавочна пайшла не па плане. Ідуць 1737-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
Открыть в TelegramПосты канала Новы Час
«Я яму што, чамадан, ці што?» Зяленскі не паляціць з Лукашэнкам у Маскву 👉 НЧ Лукашэнка паспрабаваў выставіць сябе «гарантам бяспекі» Уладзіміра Зяленскага. Прэзідэнт Украіны ў адказ абвінаваціў Лукашэнку ў засмечванні інфармацыйнай прасторы недарэчнымі ініцыятывамі. У той жа час ЗША заявілі, што «не ўстанаўлівалі тэрмінаў» заканчэння вайны ва Украіне. Ідуць 1736-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
Открыть в TelegramХронікі рэпрэсій: — 72-гадовую Алу Захараву адправілі ў калонію пасля таго, як яна не паспявала адзначацца ў міліцыі. — На палітвязня Андрэя Бераставога завялі новую крымінальную справу. — Сяргей Міхалок, Ірына Слаўнікава і Віялета Майшук з'явіліся ў базе вышуку МУС Расіі. Таксама ўлады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» новымі медыя і інтэрнэт-рэсурсамі. Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. З Беларусі без VPN
Открыть в TelegramСМІ: Расія рыхтуецца запусціць у космас спадарожнік з ядзернай боегалоўкай 👉 НЧ ЗША зноў заклікалі Расію і Украіну як мінімум да перамір’я ў Чорным моры, а як максімум — да спынення вайны. Але РФ, падобна, рыхтуе не мір, а эскалацыю супрацьстаяння з усім светам. Таму ЕС вырашыў «вызваліць» ад SWIFT 60 расійскіх банкаў. Ідуць 1735-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
Открыть в TelegramКуды знікае смецце, калі мы яго выкідваем? У Беларусі штогод утвараецца каля 4,7 мільёна тон камунальных адходаў. Афіцыйна краіна ўжо выкарыстоўвае каля паловы з іх. Але ў гэтую статыстыку трапляюць не толькі матэрыялы, якія перапрацоўваюць у новую прадукцыю, але і адходы, якія спальваюць у цэментных печах. Тым часам мікрапластык знаходзяць у беларускіх вадаёмах, крыві і лёгкіх чалавека. У картках — пра тое, што адбываецца са смеццем пасля кантэйнера, як яно вяртаецца ў наша жыццё і што мы можам змяніць. Больш падрабязна 👉тут А вы сартыруеце смецце? Ці верыце, што яно сапраўды трапляе на перапрацоўку? Матэрыял падрыхтаваны з дапамогай: Альянсу «Зялёная Беларусь» і парталу «Зялёная Беларусь»
Открыть в TelegramWashington Post: Пуцін прыватна пагадзіўся на наданне Кіеву гарантый бяспекі, падобных да артыкула 5 NATO 👉 НЧ Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін прыватна пагадзіўся на наданне Кіеву гарантый бяспекі з боку ЗША і еўрапейскіх краін, падобных да артыкула 5 NATO. Але пры ўмове, што войскі Альянсу не будуць размешчаны ва Украіне. Але гэта не дакладна, і невядома, па якой лініі пройдзе размежаванне. Ідуць 1734-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
Открыть в TelegramТрамп анансаваў маштабнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай 👉 НЧ Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што новае перамір’е будзе па прынцыпу Алешак, але калі яно адбудзецца, не паведаміў. Україна гатовая на такі крок, і нават вызначыла населеныя пункты для эвакуацыі. Аднак пра гатовасць РФ нічога не паведамляецца. Ідуць 1733-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
Открыть в TelegramКалі хваляванне бярэ верх, важна знайсці спосаб падтрымаць сябе ❤️ Падрыхтавалі для вас карткі з простымі практыкамі, якія дапамогуць справіцца з трывогай, вярнуць увагу да сябе і крыху супакоіцца. Іх стварыла Наталля Фурсава, вядоўца курса «Мозг у тонусе» ў Беларускім Універсітэце Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы. УЗВ — адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўкі, якая аб'ядноўвае беларусаў і беларусак сталага ўзросту ў Польшчы. Тут можна не толькі вучыцца новаму, але і знаходзіць аднадумцаў, падтрымку і адчуванне супольнасці. Гэтыя практыкі — не медыцынскі спосаб лячэння, а простыя інструменты самападтрымкі, якія могуць дапамагчы ў напружаны момант. Выбірайце тое, што падыходзіць вам, і памятайце: не абавязкова вырашаць усё адразу 🫂
Открыть в Telegram