Кабинет

НАВУМЧЫК

Сяргей Навумчык

Юзернейм
@navumcyk
Категория
Политика
Страна
БеларусьБеларусь
Подписчики1 180
Просмотров на пост, 7 дн.329−56,4% к пред. 7 дн.
ERR27,88 %за 7 дней

Средние просмотры поста по дням

По дню публикации

Показать таблицей
ДатаПросмотров на пост
29 окт. 2026 г.1 030
31 окт. 2026 г.917
1 нояб. 2026 г.928
3 нояб. 2026 г.715
5 нояб. 2026 г.1 135
6 нояб. 2026 г.1 530
7 нояб. 2026 г.1 890
14 нояб. 2026 г.934
18 нояб. 2026 г.664
24 нояб. 2026 г.367
25 нояб. 2026 г.319
26 нояб. 2026 г.235

Самые просматриваемые за месяц

  1. 01
    Просмотры1,89 тыс.
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—
  2. 02
    Просмотры1,53 тыс.
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—
  3. 03
    Просмотры1,2 тыс.
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—
  4. 04

    ДВА ВАРЫЯНТЫ ГІБЕЛІ СОТНІКАВА Гэтымі днямі споўнілася 50 гадоў завяршэньню працы над фильмам «Узыходжаньне», зьнятым Ларысай Шапіцькай паводле аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў». Лічыцца, што гэта лепшая экранізацыя быкаўскай прозы — з чым спрачацца ня буду, але з істотным удакладненьнем: сама аповесьць, на маё перакананьне, значна глыбей. Нядаўна перачытаў «Сотникова» паралельна ў беларускім арыгінале і расейскім перакладзе і заўважыў адну цікавую акалічнасьць у фінале, на якую раней не зьвяртаў увагу (і, здаецца,ніхто з дасьледчыкаў таксама, ва ўсякім разе нідзе пра гэта не чытаў). Гэта эпізод пад шыбеніцай, калі Рыбак мусіць выдзернуць цурбан з-пад ног Сотнікава. Расейскамоўная вэрсія: «Подставка его опять пошатнулась в неожиданно ослабевших руках Рыбака, который неловко скорчился внизу, боясь и, наверное, не решаясь на последнее и самое страшное теперь для него дело. Но вот сзади матерно выругался Будила, и Сотников, вдруг потеряв опору, задохнувшись, тяжело провалился в черную, удушливую бездну». Беларускі арыгінал: «Недзе ззаду мацюкнуўся Будзіла, і Сотнікаў, каб апярэдзіць непазбежнае, здаровай нагой штурхануў ад сябе цурбан». Як вядома, па тэксьце «Ліквідацыі» (такім спачатку быў назоў аповесьці), перш чым ён быў надрукаваны, шчыльна прайшлася рука рэдактара (і не аднаго). У «паляпшэньні» быкаўскай аповесьці ўдзельнічала ледзь ня ўсё кіраўніцтва Саюза пісьменьнікаў БССР. Хтосьці раіў паказаць гераічную ролю партызанаў, хтосьці — зьменшыць ступень фатальнага пэсымізму (захаваліся заўвагі Пятруся Броўкі, Максіма Танка ды іншых, выказаныя рэдкалегіі часопіса «Полымя»). Як прыгадваў Быкаў, яму ў «дапамогу» быў накіраваны Барыс Сачанка, які «пагартаўшы рукапіс, знайшоў здатнае месца. Во тут і напішам: Сотнікаў — камуніст. А што, апроч таго, і сын камуніста, тое вынікае з кантэксту». У 2014 годзе Сяргей Шапран пры падтрымцы Паўла Бераговіча ў выдавецтве «Медыял» выдаў арыгінальны тэкст «Ліквідацыі» — выкрасьленае цэнзурай надрукавана на шэрым фоне, і часта такія фрагмэнты займаюць палову старонкі, а то і болей. Летась «Лімквідацыя» у аўтарскай вэрсіі была перавыдадзена ў беластоцкім «Камунікаце». Мне зразумела, чаму Быкаў у постсавецкія часы не вярнуўся да ранейшага тэксту, не аднавіў выкрэсьленыя цэнзурай фрагмэнты. Ён сам аднойчы сказаў, што аднавіць перашапачаковы тэкст практычна немагчыма, бо там безьліч наслаеньняў. Да таго ж, рукапіс «Ліквідацыі» быў знойдзены ўжо пасьля сьмерці пісьменьніка. Быкаў увогуле не любіў вяртацца да сваіх ранейшых твораў, удасканальваць іх. Думаю, у гэтым была адна з псыхалягічных асаблівасьцяў яго як мастака — ён неяк сказаў, што «кожны новы твор — рэакцыя на незадаволенасьць папярэднім творам» (цытую па памяці). Ён абыякава ставіўся да сваіх архіваў — аж да таго, што часта зьнішчаў рукапісы (паводле ягоных уласных словаў, на дачы спаліў некалькі чамаданаў перапіскі). Прыклад з упісаньнем у тэкст слова «камуніст» стаў хрэстаматыйным (дарэчы, у рускамоўным перакладзе слова «камуніст» няма), а вось пра розныя вэрсіі фіналу я нідзе не чытаў. У чым сутнасьць розьніцы двух варыянтаў фіналу аповесьці? У рускамоўнай вэрсіі сьмяротны прысуд Сотнікаву фактычна выконвае Рыбак. У беларускім арыгінале — Сотнікаў пазбаўляе Рыбака ад гэтага «непазьбежнага» (фінал «Узыходжаньня» Шапіцька зрабіла па расейскамоўнай вэрсіі). Магчыма, маскоўскія рэдактары ўбачылі ў «штурхануў ад сябе цурбан» акт самагубства, што магло ўспрымацца як зьмяншэньне ступені гераізму Сотнікава. Магчыма, былі нейкія іншыя прычыны. У менскім «Полымі» на фінал, як выглядае, не зьвярнулі ўвагі. ... Увесь час хацеў запытацца ў Васіля Ўладзімеравіча пра апошнюю фразу «Знаку бяды» — «А бомба на ўзгорку чакала свае пары» — калі, у якую пару, пры якіх абставінах мусіла выбухнуць гэтая бомба? І ўвесь час нешта стрымлівала мяне ад гэтага пытаньня. Пасьля сьмерці Быкава шкадаваў, што не таго не зрабіў. А потым зразумеў: і правільна, што не запытаўся. Бо гэтае «нешта было падсьвядомым стрымліваньнем ад прамалінейнага ўмяшаньня ў занадта далікатную сфэру. Быкаў пакінуў нам, чытачам, самім дадумваць. (1/2)

    Текст
    Просмотры1,07 тыс.
    Пересылки—
    Реакции—
    Комментарии—

Новые посты

#1465Фото
Просмотры235−70%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#1464Текст

(2/2) У 93-м быў дасягнуты самы вялікі паказчык часткі беларускамоўных пэрыядычных выданьняў за дзесяцігодзьдзі — 26.9%. Але з другога боку — гэта толькі крыху больш за чвэрць усіх выданьняў: тры чвэрці выдаваліся па-руску. І гэта я кажу толькі пра найменаваньні: агульны ж наклад беларускамоўных выданьняў у дзясяткі разоў быў меншы, чым рускамоўных. Гэта, мяркую, красамоўны паказчык. 1 верасьня 1993 80% першаклясьнікаў пайшлі ў беларускамоўныя клясы. Вось, здавалася б — куды як выразная праява «гвалтоўнай беларусізацыі», і ва ўмовах тагачаснай свабоды слова (па БТ можна было пачуць крытыку і Шушкевіча, і Кебіча), ды яшчэ з улікам таго, што ўрад ня быў сімпатызантам нацыянальнага Адраджэньня — людзі мусілі б паўстаць супраць такога маштабнага (80%) «нацыяналістычнага» прымусу-прыгнёту. Проста абрынуць на Вярхоўны Савет лавіну пратэстаў. Колькі ж тысяч скаргаў атрымала вышэйзгаданая Камісія ВС па адукацыі? Ніводнай. Камісія па адукацыі Менгарсавета атрымала 9 скаргаў (дзевяць па паўтарамільённы горад); і ўсе школьнікі, чые бацькі напісалі скаргі, былі імгненна пераведзеныя ў рускамоўныя клясы (параўнайце гэта з татальным ігнараваньнем пратэстаў бацькоў, калі школы пасьля нелегітымнага рэфэрэндуму 1995 масава пераводзілі з беларускай на рускую мову). Нядаўна я назваў Сяргея Ціханоўскага гістарычнай асобай. Некаторыя абвінавацілі мяне ў празьмерным перабольшваньні — але пацьвярджаю сваю ацэнку. Уласна, калі мы прызнаем 2020 год адметным у беларускай гісторыі, іншай ацэнкі і ня можа быць. Бо менавіта Ціханоўскі ў пачатку 2020-га зрабіў тое, што, магчыма, гісторыкі назавуць — абудзіў народ. Я ж пакуль скажу — даў народу голас. І ў літаральным сэнсе (стрымы-інтэрвію са звычайнымі людзьмі пра іх надзённыя клопаты), і ў пераносным. Якімі прадстаў гэты народ — іншая справа (а якім вы хацелі яго бачыць пасьля чвэрці стагодзьдзя абалваньваньня прарасейскай прапагандай і адсутнасьці свабоды? Ён мусіў цытаваць Луцкевіча, Быкава і патрабаваць абвясьціць 25 сакавіка і 25 жніўня дзяржаўнымі сьвятамі?). Людзі адчулі і ўсьвядомілі сваё права і на голас — як магчымасьць выказаць набалелае, і на голас — як магчымасьць прагаласаваць (хаця ясна, ніякіх выбараў пры Лукашэнку быць не магло). Права на голас мусіць быць па вызначэньню, гэта падмурак годнага існаваньня і чалавека, і ўсяго грамадзтва. Можна па рознаму ацэньваць вынікі 2020-га, але як мінімум адно бясспрэчна: тысячы і тысячы людзей, якія ніколі не цікавіліся палітыкай — пачалі ёй цікавіцца. Пачалі цікавіцца і старажытнай,і найноўшай гісторыяй. Шмат хто пераасэнсаваў свае адносіны да нацыянальнай культуры і да беларускай мовы — і стаў пад Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Будзем спадзявацца, што гэта — толькі пачатак такога працэсу, і што будзе ён ахопліваць усё больш шырокія колы. І вельмі важна, каб асэнсаваньне драматычнай нацыянальнай гісторыі адбывалася на падставе рэальных фактаў, а ня міфаў, якія прыдумалі тыя, хто імкнецца вярнуць беларусаў у імпэрскае стойла.

Открыть в Telegram
Просмотры337−58%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#1463Текст

Сяргей Ціханоўскі сказаў, што ў пачатку 90-х у Беларусі ажыцьцяўлялася палітыка прымусовай беларусізацыі (не цытую, але сэнс такі). Тым самым паддаўшыся сумнавядомаму міфу пра нібыта «гвалтоўную беларусізацыю», які настойліва насаджацца рэжымам з 1994 году. Вельмі шкада. Шкада і тое, што не знайшлося сярод ягоных паплечнікаў нікога, хто мог бы прывесьці факты, якія наўпрост абвяргаюць гэты міф. Бо — перакананы — калі б шаноўны спадар Сяргей даведаўся гэтыя факты, ён бы ўстрымаўся ад такіх слоў. Між іншым, вельмі добра, што Сяргей Ціханоўскі не паўтарыў тое, што, на вялікі жаль, усё яшчэ паўтараюць некаторыя «лідэры меркаваньняў», кажучы пра «беларусізацыю пад ціскам БНФ і Пазьняка». БНФ меў у Вярхоўным Савеце толькі тры дсясяткі дэпутатаў з 345 (8%) і пры ўсім жаданьні ня мог ціснуць на ўрад, міністэрствы, абл-райвыканкамы і г.д... А колькасьць выступаў Пазьняка з трыбуны ВС за ўсе гады кадэнцыі, прысьвечаных выключна тэме беларускай мовы, у стэнаграмах сэсій (я, як і іншыя дэпутаты, часам адсутнічаў на паседжаньнях і мог нешта прапусьціць, таму ў працы над кнігамі прачытаў стэнаграмы) налічыў аж цэлых 3 (тры). Тры з сотняў іншых выступаў. Асноўныя ж тэмы (як і ў іншых дэпутатаў БНФ) — эканоміка, эканоміка, эканоміка, эканоміка, эканоміка (паўтараю пяць разоў, бо БНФ у 1990-95 распрацаваў пяць эканамічных праграмаў), умацаваньне Незалежнасьці, стварэньне дзяржаўных інстытуцыяў — войска, мытні, памежнай службы, уласнай грашовай і банкаўскай сыстэмы. А таксама — абгрунтаваньне неабходнасьці новых парлямэнцкіх выбараў і недапушчэньне ўводу прэзыдэнцтва, супрацьстаяньне ўцягваньню краіны ў арбіту інтарэсаў маскоўскага Генштабу (АДКБ), недапушчэньне дамовы аб пераходзе на расейскі рубель і г.д. У свой час я прапанаваў таму, хто знойдзе чацьвёрты выступ Пазьняка выключна на тэму беларускай мовы, бутэльку каньяку на ягоны выбар. Пацьвярджаю прапанову (але прашу ўлічыць, што акрамя як пэнсіі іншага даходу ня маю, і выбар маркі, спадзяюся, адбудзецца ў разумных межах). Звычайна апанэнты заяўляюць — «Але ўсё роўна вы і ваш Пазьняк былі нацыянал-радыкаламі». На пытаньне — а ў чым эа палягаў наш радыкалізм? — адказу ніколі няма. Ды яго і быць ня можа, бо ўвесь «радыкалізм» нас, дэпутатаў БНФ, палягаў толькі ў тым, што мы лічылі патрэбным вярнуць беларускаму народу дзяржаўнасьць і ажыцьцяўлялі гэта канстытуцыйнымі мэтадамі. Увесь «нацыяналізм» — у тым, што лічылі неабходным рэалізаваць права беларускага народа на ягоную мову, якая спрадвеку была не нямецкай, партугальскай, армянскай, румынскай альбо нейкай іншай а — беларускай. І якую ў гэтага народа адбіралі стагодзьдзямі. Нагадаю, што Закон аб мовах быў прыняты ў студзені 1990 году Вярхоўным Саветам 11 скліканьня, абранага ў 1985, у якім не было фракцыі БНФ (мушу паправіць сам сябе, бо доўгі час, як і іншыя, пісаў — «не было ніводнага дэпутата БНФ». Быў адзін такі дэпутат: Быкаў. Васіль Уладзімеравіч з 1989 уваходзіў у склад Сойму БНФ). І паводле гэтага Закона перавод устаноў і сыстэмы адукацыі на беларускую мову быў разьлічаны, па пэўных пазыцыях, на 10 гадоў. Між іншым, той жа Быкаў лічыў гэта неправільным, казаў — «дзесяць гадоў — значыць, ніколі». Як аказалася, меў рацыю, бо з прыходам Лукашэнкі ўсё было спынена. Але і да Лукашэнкі Закон выконваўся добра калі напалову, а ў шмат якіх выпадках проста сабатаваўся чынавенствам (ёсьць падрабязныя на гэты конт ацэнкі тагачаснай Камісіі ВС па пытаньнях культуры, адукацыі і захаваньні гістарычнай спадчыны, якую ўзначальваў Ніл Гілевіч. Гілевіч, нагадаю, ня быў членам БНФ і вельмі часта апаніраваў нам па розных палітычных пытаньнях). Цяпер — лічбы. Возьмем 1993 год, які лічыцца пікам апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня (гэта быў і апошні год перад нацыянальнай катастрофай, якой, несумненна, было абраньне Лукашэнкі). (1/2)

Открыть в Telegram
Просмотры301−62%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#1462Текст
Просмотры361−55%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#1461Текст

🔼Сёньня – гадавіна «рэфэрэндуму»-96, які завяршыў антыканстытуцыйны дзяржаўны пераварот, пачаты ў красавіку 95-га зьбіцьцём дэпутатаў БНФ у Авальнай залі. Фота – скан з маёй кнігі «Дзевяноста шосты», дзе аналізуюцца тыя драматычныя падзеі. Пра прычыны паразы дэмакратыі можна разважаць шмат. Адна зь іх, на мой погляд, у тым, што больш як паўгады дэпутаты ВС-13 шукалі «паразуменьня» з Лукашэнкам, імкнуліся яго «не злаваць» (не нагадвае «Не злаваць дзеда»?Праўда, у той час Лукашэнка быў маладзейшы за большасьць дэпутатаў). Так, Шарэцкі і Ганчар заткнулі рот дэпутату Знаўцу, які прапаноўваў даць ацэнку зьбіцьцё дэпутатаў БНФ (праз колькі месяцаў самога Ганчара выкінуць з ЦВК, а яшчэ праз колькі тыдняў Лукашэнка распусьціць парлямэнт). Не было належнай рэакцыі ні на жорсткае сілавое падаўленьне народных выступаў вясной 96-га, ні на зьяўленьне першых палітвязьняў. Нарэшце, Вярхоўны Савет ухваліў падпісаньне Ельцыным і Лукашэнкам дамовы аб «садружнасьці» Беларусі і Расеі, якая лягла ў падмурак г.зв. «саюзнай дзяржавы». Спахапіліся дэпутаты ВС-13 толькі ў жніўні, але час быў згублены. Аднак страчаны не для Лукашэнкі – той скарыстаў яго для ўмацаваньня ўлады і канчатковай арыентацыі сілавых ведамстваў на падаўленьне палітычных апанэнтаў. Другая прычына – Шарэцкаму і Ціхіні нельга было падпісваць пагадненьне з Лукашэнкам. Увогуле нельга было садзіцца зь ім за стол перамоваў. Якія перамовы, калі пачалася, у поўнай адпаведнасьці з Канстытуцыяй, працэдура імпічмэнту? І чаму ўвогуле ў беларускія справы былі дапушчаныя людзі з Крамля? Нічому не навучыла беларуская гісторыя? Прачытаў, што адна з прычынаў перамогі Лукашэнкі ў 1996 – нібыта малая колькасьць людзей на Плошчы. І што калі б быў на Плошчы Пазьняк... Насамрэч, і без Пазьняка лідэры БНФ – Баршчэўскі, Бяляцкі, Сіўчык, іншыя – вывелі некалькі тысяч чалавек. І людзі заставаліся на Плошчы, хаця Шарэцкі заклікаў іх разысьціся (фота) – «Руководство Верховного Совета контролирует ситуацию!». Прысутнасьць Пазьняка мела сэнс толькі калі б ён быў дэпутатам ВС-13, і ня проста дэпутатам, а членам Прэзыдыюму ВС – толькі тады ён быў бы дапушчаны на сустрэчу Шарэцкага і Ціхіні з «крамлёўскім дэсантам» (членаў Прэзыдыюму ВС Карпенку і Калякіна дапусьцілі). Розьніца была ў тым, што для Пазьняка Чарнамырдзін, Строеў і Селязьнёў былі не «начальнікамі з Масквы», а – ворагамі Беларусі. У лютым 1991-га, калі Гарбачоў прыйшоў у Вярхоўны Савет, Пазьняк быў адзіным дэпутатам, які ня ўстаў яго прывітаць аплядысмэнтамі. Увогуле, лічу гэта няправільным – бо, усё ж, дзякуючы менавіта Гарбачову адбыліся тыя зьмены, дзякуючы якім сталі магчымымі і праўда пра Курапаты, і стварэньне БНФ (што прызнаваў і сам Пазьняк). Але Гарбачова ён успрымаў найперш як гаспадара імпэрыі, якая трымае Беларусь у ярме. Гэтак – і з «крамлёўскім дэсантам». І тое, што ён быў пасланы «аж самім Ельцыным!» (рабалепны выраз кіраўніка ВС-13), у вачах лідэра БНФ, наадварот, рабіла іх ня большымі «начальнікамі», а яшчэ больш небясьпечнымі ворагамі. Неяк на маё пытаньне, што б ён рабіў у той сытуацыі, Пазьняк адказаў – «Выцягнуў бы Шарэцкага з-за стала за каўнер. Фізычна». Не сумняюся, што ён бы гэтак зрабіў. Як не сумняюся, што гэтак жа зрабілі б і вышэйназваныя лідэры БНФ.Яны не далі б магчымасьці падпісаць ганебнае «начное пагадненьне», якое паставіла крыж на імпічмэнце і адыграла фатальную ролю ў лёсе Беларусі. Але на «выбарах» 1995 ніводнага кандыдата БНФ у Вярхоўны Савет-13, як вядома, не прапусьцілі. Увогуле ж я лічу, што ўсё, што мы перажываем апошнія 35 гадоў – вынік выбару, зробленага значнай часткай эліты і значнай часткай народа ў 1994-95 гг. А яшчэ глыбей – вынік больш як двухсотгадовага панаваньня расейскай імпэрыі; кароткі пэрыяд канца 1980-пачатку 90, канешне, ня мог істотна зьмяніць мэнтальнасьць, якая фармавалася стагодзьдзямі. (1/2)

Открыть в Telegram
Просмотры377−53%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—
#1459Текст

🔼«ЦІ ТРЭБА НАМ НОВЫ, СЬВЕЖАСТВОРАНЫ, НЕ АХРЫШЧАНЫ ЧАСАМ І ГІСТОРЫЯЙ КАНЬЮНКТУРНЫ ГІМН?» 35 гадоў таму, у лістападзе 1991, Васіль Уладзімеравіч Быкаў даў мне гэты ліст (у трох экзэмплярах), якім я, па ягоных словах, мог распарадзіцца па ўласным жаданьні. Праўда, адзін асобнік папрасіў перадаць рэдактару «Народнай газэты» Іосіфу Сярэдзічу. Я аднёс яго Сярэдзічу (рэдакцыя месьцілася ў Доме ўраду, акурат пад пакоем 363-м, які быў замацаваны за Апазыцыяй БНФ). Другі асобнік зарэгістраваў у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета, каб надаць яму статус афіцыйнага дакумэнта. Ну а трэці пакінуў сабе (фота). Пад лістом тры подпісы — Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, але пісаў яго Быкаў. Як вядома, прапанова не ажыцьцявілася. Па розных прычынах. І час, калі можна было «каваць жалеза», сыходзіў (лістапад 91-га — гэта ня жнівень 91-га і нават ня верасень 91-га, калі прынялі «Пагоню» і «Сьцяг». І ў некаторых дзеячоў нашых, ад якіх не ў апошнюю чаргу залежала рашэньне, зьявілася жаданьне самім паспрабаваць напісаць гімн (і быў абвешчаны конкурс)... Але мне вельмі хочацца верыць, што палітыкі будучай вольнай і дэмакратычнай Беларусі гэтыя радкі трох выбітных беларускіх творцаў успрымуць як запавет, а цудоўныя паэты рэалізуюць свае таленты ў іншых жанрах. «Агульнавядома, што без нацыянальнай сымболікі немагчыма пасьпяховае ажыцьцяўленьне высакароднай ідэі самавызначэньня народу. Выдатна, што Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь нарэшце зразумеў важнасьць у гэтай справе нацыянальна-гістарычнага падыходу, і народу вернуты ягоны гістарычны сьцяг і старажытны герб. Застаецца гімн. Цяпер аб’яўлены конкурс на тэкст гімну і ягоную музыку. Але ці трэба нам новы, сьвежаствораны, не ахрышчаны часам і гісторыяй каньюнктурны гімн? Ці хутка ён стане адной з важнейшых сьвятыняў нацыі? Асабліва калі ў гістарычнай народнай памяці яшчэ велічна гучыць колішні, ахрышчаны нешчасьлівым лёсам (дарэчы, тым, які хрысьціў беларускі народ і саму Рэспубліку Беларусь) гімн на словы Макара Краўцова. А між тым, гэта велічная мэлёдыя і выдатны тэкст. І ня так важна, што некаторыя моманты яго не адэкватныя сучаснай палітыцы Беларусі, што яны, можа, палітычна састарэлыя. Гэта зусім ня той выпадак, калі патрэбна злабадзённасьць. Тэксты гімнаў цывілізаваных краін звычайна архаічныя, але яны нязьменна кананічныя, ахрышчаны крывавай гісторыяй, і ў гэтым іх мастацкая і духоўная сіла. Мы прапануем узаконіць гімн на словы М.Краўцова, ажыцьцявіўшы тым важнейшы дзяржаўны акт на шляху да сапраўднай сувэрэннасьці Рэспублікі Беларусь. Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў 13 лістапада 1991 г.»

Открыть в Telegram
Просмотры691−13%к среднему
Пересылки—
Реакции—
Комментарии—

Все посты

Связи