Кабинет

Посты канала Naračanščyna | Нарачанскі край

сначала новые

#3151Фото
Просмотры787+3%к среднему
Пересылки—
Реакции32
Комментарии—
#3144Фото

Старая Жосна. Руіны рэнесансавай капліцы другой паловы 17 стагоддзя. Каля дарогі Мядзел-Докшыцы, на высокім узгорку, што ў апошнія дзесяцігоддзі хутка зарастае дрэвамі, знаходзяцца руіны мураванай капліцы XVII стагоддзя ў стылі рэнесанс. Пабудова з'яўлялася капліцай-пахавальняй Снарскіх і знаходзілася на тэрыторыі сядзібы гэтага роду пад назвай Старая Жосна. Ад сядзібы і капліцы цяпер засталіся толькі руіны. Дэкор франтона і ўваходнага партала, круглыя аконныя праёмы, муроўка сценаў (чаргаваныя радкі тычкоў і лажкоў) – усё гэта кажа аб характэрных рысах стылю Рэнесанс. Паводле ўспамінаў мясцовых, капліцу ўзарвалі ў час вайны. Таму ад яе захавалася невялікая частка — галоўны фасад. Нягледзячы на сваю доўгую гісторыю, капліца не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, што робіць яе далейшы лёс ўразлівым. Аўтар 3D-рэканструкцыі: наш падпісчык M Pǂ .

Открыть в Telegram
Просмотры1 020+33%к среднему
Пересылки—
Реакции38
Комментарии—