Пасля Запарожжа і Кіева трэцяй кропкай фотавыставы «Полк Каліноўскага: Доўгае падарожжа дадому» стаў Львоў. Абноўленая экспазіцыя ўключае больш за 250 здымкаў, зробленых з 2022 года да нашага часу. Прэзентацыя пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра ўсіх беларусаў, якія загінулі, абараняючы Украіну, — як у складзе Палка Каліноўскага, так і ў іншых падраздзяленнях, дзе яны служылі пасля яго. Затым прайшла экскурсія па зонах, якія паслядоўна распавядаюць пра падзеі ў Кіеўскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Луганскай, Данецкай, Харкаўскай і Запарожскай абласцях. Аповяд пра ўдзел у аперацыях, перамогі і паразы, радасці і незваротныя страты. Усе данаты, атрыманыя ад гасцей выставы за шэўроны і іншыя артэфакты, былі пералічаны на новы калядны збор для дапамогі дзецям загінулых дабраахвотнікаў, арганізаваны Грамадой «Каліноўцы» сумесна з дабрачынным фондам «Фонд Кастуся Каліноўскага». Мэта збору — 240 000 грыўняў. І мы абавязкова яе дасягнем да 25 снежня. Разам з данатамі ваяроў Палка ўжо сабрана 31 360 грыўняў. Далучайцеся, калі ласка: https://send.monobank.ua/jar/6n23dUeKYb Экспазіцыя даступная з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 18:00 да 1 снежня ў «Будынку воіна», што на вуліцы Тараса Бабаніча «Хамера», 1А. Уваход вольны. Выстава падрыхтавана супольнасцю «Каліноўцы» і прэс-службай Палка Каліноўскага пры падтрымцы Цэнтра сучаснага мастацтва Запарожжа.
Открыть в Telegram
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org www.youtube.com/@BELARUSFREEDOMFIGHTERS Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Средние просмотры поста по дням
По дню публикации
Показать таблицей
| Дата | Просмотров на пост |
|---|---|
| 28 окт. 2026 г. | 2 870 |
| 9 нояб. 2026 г. | 2 420 |
| 15 нояб. 2026 г. | 1 550 |
| 17 нояб. 2026 г. | 4 270 |
| 23 нояб. 2026 г. | 778 |
Самые просматриваемые за месяц
- 01Просмотры4,27 тыс.Пересылки—Реакции211Комментарии—
- 02Просмотры2,87 тыс.Пересылки—Реакции217Комментарии—
- 03Просмотры2,42 тыс.Пересылки—Реакции201Комментарии—
- 04Просмотры1,55 тыс.Пересылки—Реакции182Комментарии—
Новые посты
Фантастычныя навіны: збор на неабходны нашаму артылерыйскаму разліку міні-экскаватар паспяхова закрыты з перавыкананнем плана! А снежань нават не пачаўся! Нашай мэтай было сабраць на банцы нашых артылерыстаў 400 000 грыўняў. Але менавіта на экскаватар вы сабралі 421 250 грыўняў, і раней сабраныя на банцы сродкі на агульныя патрэбы не былі скарыстаныя і пойдуць на набыццё якасных камплектуючых для рэгулярных рамонтаў і транспартавання тэхнікі. Для нашай артылерыі гэта азначае, што зусім хутка ваярам больш не давядзецца працаваць рыдлёўкамі ў прамёрзлай зямлі. Тэхніка дазволіць аператыўна абсталёўваць і маскіраваць пазіцыі, надзейна хаваць гарматы і, самае галоўнае, абараняць жыцці ваяроў. Цяпер мы ўжо займаемся афармленнем усіх неабходных дакументаў на пакупку. Падрабязная справаздача і фотаздымкі новай тэхнікі будуць апублікаваныя неўзабаве. Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто данаціў, рабіў рэпосты і дапамагаў наблізіць гэты вынік! Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Открыть в TelegramПереслано из 🇺🇦🌐🦉Легіон ГУР МО |DIU Legion
🦉🌐БРОНЕГРУПА ⠀ Підрозділ: Міжнародний легіон ГУР МОУ ⠀ Полк Кастуся Калиновського⠀ Період: 2026 ⠀ Виїзди вдень і вночі, бездоріжжя та виконання завдань у будь-яку пору року. Доставка піхоти на позиції, планові ротації, супровід і прикриття груп під час пересування та евакуація поранених. ⠀ ⚡️Долучайся до лав підрозділу!⠀ ▪️Рекрутинг 👈⠀ Міжнародний легіон ГУР в інших соціальних мережах: 🔸YouTube 🔸Instagram 🔸Facebook🔸X 🔸legiondiu.com
Открыть в TelegramЛьвоў – асаблівы і сімвалічны горад для беларускіх дабраахвотнікаў. Менавіта праз яго з 2022 года нашыя ваяры заязджалі ва Украіну, каб далучыцца да змагання. Цяпер тут адбудзецца трэцяя па ліку прэзентацыя дакументальнай фотавыставы «Полк Каліноўскага: Доўгае падарожжа дадому». Некалькі соцень фотаартэфактаў раскрываюць шлях беларускіх дабраахвотнікаў і апавядаюць гісторыі пра дарогу дадому, якая расцягнулася на доўгія гады. У праграме: • Экскурсія па выставе ад яе аўтараў; • Дабрачынны аўкцыён на патрэбы Палка і ў падтрымку дзяцей загіблых ваяроў. З меркаванняў бяспекі мы не публікуем дакладную дату і час імпрэзы. Каб патрапіць на яе, напішыце ў наш афіцыйны чат-бот: https://t.me/PKK_media_bot , або напішыце ў асабістыя паведамленні ў любую с нашых афіцыальных сетак. Пасля верыфікацыі мы паведамім вам усе дэталі доступу. 🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site 👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Открыть в TelegramНа гэтым відэа вы можаце пабачыць будзённую працу артылерыйскага разліку з самай вялікай і старой гарматай, якую мы маем. Гэта — легендарная амерыканская класіка, распрацаваная яшчэ ў часы Франкліна Рузвельта. Маса гарматы складае 5,8 тоны, максімальная далёкасць паражэння базавым аскепкава-фугасным снарадам — 14,6 км. І, як бачыце, бадай антыкварная M114 яшчэ выдатна дае рады на полі бою. Таксама тут вы можаце ацаніць, як выглядае пазіцыя гэтай гарматы: акоп і прыкрыццё канструкцыяй з маскавальнай сеткай зверху. Бо такую тэхніку трэба надзейна хаваць ад варожых вачэй. Але час ад часу нашая М114 павінна быць гатовая хутка змяняць сваё звычнае месца дыслакацыі. Каб наш разлік мог аператыўна ствараць новыя акопы для нашых гармат, патрэбен міні-экскаватар. З пачатку збору вы ўжо сабралі палову сумы — каля 200 000 грн! Шчыра дзякуем усім і кожнаму! Давайце яшчэ націснем! https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057 PayPal: [email protected]
Открыть в TelegramПост падзякі ад Палка Каліноўскага! Акурат да Дня беларускай вайсковай славы нам даставілі аўто, генератар, маторнае масла, шмат іншых неабходных рэчаў і, канечне ж, смаколікі. Мы выказваем шчырую падзяку ўсім, хто працягвае трымаць наш тыл: 🌍 Беларускай дыяспары Бельгіі і беларусам з іншых краін, якія нястомна працуюць дзеля нашай агульнай справы; 🇺🇦 Украінскай дыяспары замежжа — дзякуй за салідарнасць, падтрымку і брацтва; 🤍❤️🤍 І асобны, нізкі паклон — пенсіянерам з Беларусі. Мы ведаем, як вам зараз няпроста, але ваша дапамога і вера ў нас асабліва важныя. Дзякуй, што застаяцеся з намі. Разам да перамогі! ✊ Жыве Беларусь! Усе спосабы падтрымкі глядзіце на нашым сайце: https://kalinouski.org/support/
Открыть в TelegramАдна з пераваг службы ў Палку Каліноўскага — доступ да сучаснага ўзбраення і тэхнікі краін НАТА. Нямецкі карабін Haenel MK 556 (Maschinenkarabiner) — даволі рэдкі звер ва Украіне. Гэта штурмавая вінтоўка калібру 5.56×45 мм NATO на платформе AR-15, якая выкарыстоўвае сістэму з кароткім ходам газавага поршня. Яна вядомая сваёй надзейнасцю. Тым цікавей вам будзе азнаёміцца з асаблівасцямі, магчымасцямі і перавагамі гэтага карабіна з дапамогай аднаго з ваяроў нашай групы спецпрызначэння. Прыемнага прагляду! А калі вы хочаце падтрымаць ваяроў нашай групы спецпрызначэння, то ёсць просты спосаб гэта зрабіць: https://send.monobank.ua/jar/7jkGNESuod Нумар карткі: 4874 1000 2741 6158 PayPal: [email protected]
Открыть в TelegramКалі гаворка ідзе пра сучасную вайну, цывільныя звычайна думаюць пра дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і сучасны РЭБ. Але паралельна з росквітам высокіх тэхналогій ніхто пакуль не адмяняў звычайную рыдлёўку, якой капаюць акопы для артылерыйскіх гармат. Акоп неабходны, каб гармата была непрыкметнай нават для БПЛА з добрай оптыкай і цеплавізарамі. Тоўшча зямлі абараняе разлік ад аскепкаў, ударнай хвалі і часткова ад стралковай зброі, а падрыхтаваная роўная пляцоўка паляпшае ўстойлівасць гарматы падчас яе працы. Увосень, са знікненнем «зялёнкі», пазіцыі артылерыі даводзіцца мяняць яшчэ часцей. А з надыходам маразоў капанне прамёрзлай зямлі рыдлёўкамі ператвараецца хіба што ў эфектыўны спосаб сагрэцца — пра хуткасць выканання задачы гаворка не ідзе. Каб зрабіць працу нашай артылерыі бяспечнай, мабільнай і, вядома ж, тэхналагічнай, мы адкрываем збор на міні-экскаватар. 🎯 Сума збору — 400 000 грн (7 846 еўра). https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057 PayPal: [email protected] Будзем шчыра ўдзячныя ўсім, хто далучыцца да збору фінансава, а таксама паспрыяе распаўсюду інфармацыі пра яго!
Открыть в TelegramСвязи
Похожие каналы
🇺🇦🌐🦉Легіон ГУР МО |DIU Legion@diu_legionНовости и СМИ4,2 тыс.
| БРСМ | Могилевщины #mogbrsm@mogbrsmНовости и СМИ3,77 тыс.
Новости Пуховичского района@puh_novostiНовости и СМИ3,77 тыс.
ПУЛ Слонимский@pul_slonimНовости и СМИ3,76 тыс.
Семья МВД@family_mvd_byНовости и СМИ3,74 тыс.
Кричев новости@krichevsmiНовости и СМИ3,72 тыс.
ТРК Гродно🇧🇾📺🎙@trkgrodnoНовости и СМИ3,83 тыс.
Brestenergo.Life@brestenergolifeНовости и СМИ3,86 тыс.
Кто упоминает
Кого упоминает
🇺🇦🌐🦉Легіон ГУР МО |DIU Legion@diu_legion1 упоминание, 1 репост
