Пра "пасядзелкі" у Радзівілаў можна казаць вечна 😂 Самая папулярная - калі ўлетку соллю засыпалі зямлю, каб госці маглі на санках пакатацца. Але мая любімая "пасядзелка" была зроблена Радзівілам па мянушцы СІРОТКА! Што ён прыдумаў на Вялікдзень?🤔 1️⃣ Зайшоўшы ў залю, убачыў 3 вялікіх пірага. Яму спадабалася, таму гучна гасцям закрычаў: "Наперад!"😳 2️⃣ Трэба сказаць, што пірагі былі зроблены з пашцету. Зверху пакрыты пазалотай. Сіротка ўзяў меч і зрэзаў верх аднаго з іх. Адтуль вылецелі жывыя курапаткі, галубы, цецярукі... 3️⃣ Жанчыны-служкі насілі на галавах спецыяльныя канструкцыі з міндалю. Яны нагадвалі крэпасці і славутасці некаторых гарадоў. 4️⃣ Хто хацеў салодзенькага, то ў праходах паміж пакоямі стаялі статуі рыцараў. Яны былі зроблены з цукру. *На гэтай імпрэзе была не толькі наша шляхта, але і замежныя госці. Яны знаходзіліся ў шоку ад маштабу святкавання Вялікадня. У іх краінах гэта рабілася сціпла, а ў нас БАГЕМНА. Калі верыць дзённікам, то пасля яшчэ каля 20 год узгадвалі нашыя землі😉
Открыть в TelegramПосты канала HOSCIECHKA
Як куціла шляхта ВКЛ?🙀 Адразу трэба сказаць. Колькасцю страў было не здзівіць. Самае галоўнае - як іх прадстаўлялі публіцы 🥰 Прыкладна 1600-я гады. Вечарына ў Паўла Яна Сапегі. Адбывалася ў адным з маёнткаў у Беларусі (ці то Віцебская, ці то Брэсцкая вобласці) 👇🏻 Госці зайшлі ў банкетную залі і ўбачылі стравы: 1️⃣ 4 дзіка, якія сімвалізавалі 4 пары годы 🐗 2️⃣ 12 смажаных аленей = 12 месяцаў у годзе 🫎 3️⃣ Каля аленей знаходзіліся хлеба. Іх колькасць была роўнай колькасці тыдняў у годзе 🍞 4️⃣ Далей стаяла 365 дэсертаў - колькасць дзён у годзе 🍰 Гэта я апісала толькі стравы! Цяпер пераходзім да напояў 😂 1️⃣ 365 бутэлек венгерскага віна для шляхты. 2️⃣ 8700 кварт медавухі для прыслугі. Гэта колькасць роўная колькасці гадзін у годзе. 3️⃣ 52 бочкі яшчэ алкагольнай вадкасці 😅 *Пасля таго, як начытаюся гісторыі, разумею 👉🏻 як мы сумненька жывем 🤯
Открыть в TelegramЧаму менавіта ПІЎНЫ СУП?🍺 1️⃣ Гэта страва прыйшла з нямецкіх зямель. І там лічылася ежай інтэлігенцыі, бо добра насычала. Я вам раней расказвала як наша шляхта любіла цягаць пэўныя моманты, каб на міжнародным узроўні адчуваць сябе крутышамі 😉 2️⃣ І зноўку праблема вады! Яна была няякаснай. Калі віно і гарэлка ішлі ў медыцыну, то піва - у кулінарыю. 3️⃣ З часам замест піва пачалі выкарыстоўваць піўны воцат. Дзеля таго, каб узмацніць пах стравы. 4️⃣ Наша шляхта заўсёды любіла выпендрыцца❗️ Так, прыдумала страву "РЫБА ПА-БАГЕМСКІ". Гэта як? Перад прыгатаваннем рыбу трэба абавязкова мыць у піве 😂
Открыть в TelegramШляхта РП пачынала дзень з піва 🍺 Калі больш дакладна, то з ПІЎНОГА СУПЧЫКА! Калі падарожнікі з іншых краін прыязджалі ў РП, то скардзіліся 👉🏻 Чаму шляхта не снедае? Проста для замежных госцікаў сняданак - гэта мяса, каша, яечня... Таму ў іх быў шок: нашы дзеячы раніцай пілі піўны суп. Канешне, думалі, што ад яго можна страціць розум. Але❗️Шляхта ўспрымала страву як, напрыклад, той самы боршч 😅 Як рабіўся супчык? У кожнага сямейства свой рэцэпт. Але я звярнуся да таго, які быў у Радзівілаў у 1680-х гадах. Піва + 4 яйка + сметанковае масла = змяшаць. І крышку падагрэць. А, і напой абавязкова з'яднаць з вадой, калі гарчыць 😉 Ок, гэты рэцэпт магу зразумець. Але❗️Класікай лічыўся 👉🏻 Піва + імбір + цукар + яйкі. І зверху пакрышыць хлеб 👇🏻
Открыть в Telegram2️⃣ Што тычыцца гарэлкі? Лекары і аптэкары крычалі - нельга рабіць яе ў велічэзныых маштабах. Калі і рабіць, то для медыцыны. Чаму так? Людзі співаліся❗️Недарэмна кажуць, што гэты напой - апошні прыпынак алкагалізму. Дарэчы, аптэкары спачатку рабілі мікстуры на базе гарэлкі і зёлак. Канешне, прыпісвалі хворым. Але медыкі не ўлічылі аднаго 👉🏻 людзі часта прыкідваліся хворымі, каб атрымаць лек 😔 3️⃣ Вернемся да віна 🔥 Яго яшчэ называлі МАЛАКОМ ДЛЯ СТАЛЫХ. Чаму? Мала таго, што нібы лекавала страўнік, дык падымала настрой. І тыя адчувалі сябе на ўсе 18 😂 *Усё, я раскрыла сакрэт маладосці ў РП. Трэба памыць валасы каштанамі, потым выпіць віна... І адразу скінуцца 20-30 год з плечыкаў 😉
Открыть в TelegramНе так даўно зрабіла допісы, дзе расказвала як людзі лячыліся віном. Там разгледзіла лекаванне з касметычнага боку, таму мне прыйшло паведамленне: Не тое я ўяўляла, калі прачытала "лячыцца віном" 😹 Так што, выпраўляюся! І ніжэй прыведзеная інфа не для практыкі, а для азнаямлення. Нагадваю, алкаголь шкодзіць здароўю 😉 Я пісала, што нашыя продкі любілі віно. Пілі яго, бо былі праблемы з чыстай вадой. Але❗️Лічылі 👉🏻 калі віно змяшаць з зёлкамі, атрымаецца мікстура. 1️⃣ У 18 стагоддзі шляхта любіла французскае віно. Лепшым было з рэгіёна Бардо ❤️Але з Рэйна выкарыстоўвалі ў лячэнні. Напрыклад, калі шляхта адчувала дэпрэсію і не магла падняцца, то ім давалі з раніцы такую вадкасць... 1 літр рэйнскага віна, 70 гр бузіны - змяшаць і пакінуць на 3 дні ў цёплым месцы. Калі настаіцца, 2 дні даваць хвораму раніцай і ўвечары 👇🏻
Открыть в TelegramШто далей? Беларусы вырашылі змагацца іншым шляхам. Калі чулі спевы па-польску, выходзілі з касцёла. Ксяндза гэта злавала, таму пусціў чутку пра жыхароў Жодзішак. Нібы калі прыехаў туды, ім сказаў, што вельмі дрэнна размаўляе па-беларуску, але будзе спрабаваць. Правёўшы некалькі набажэнстваў, вернікі самі падышлі і сказалі: «Хай ксёндз лепш ужо гаворыць па-польску, а то стыдна нават слухаць». Як вы зразумелі, Рамуальд Дроніч не змог зламаць беларускасць у Жодзішках. Тады яго перавялі ў Ваўкалату. Ён прыехаў, але ў хуткім часе пачалася Другая Сусветная вайна. Немцы ўзялі савецкіх ваенных у палон. Калі месца не было садзіць у будынках, садзілі на вуліцах. Праз гэта ў мястэчку пачалася санітарная праблема. Рамуальд пайшоу да гітлераўцаў і папрасіў дазволу на дапамогу палонным. Тыя пагадзіліся. У 1942 годзе за Дронічам прыйшло гестапа. На той момант вянчаў пару. Папрасіў скончыць працэс - дазволілі, а пасля яго вывезлі у турму у Глыбокае. Праз некаторы час расстралялі ў лесе😔
Открыть в TelegramЯ абяцала знайсці пахаванне - знайшла 🫡 *Раней пісала пра ксяндзоў, якія прасоўвалі беларускасць. Было цяжка: ім ставілі палкі ў колы. Такой "палкай" быў Рамуальд Дроніч 😣 Беларускага ксяндза – Вінцэнта Гадлеўскага з Жодішках -за беларускасць пасадзілі ў турму, на яго месца прыехаў Дроніч. Спачатку прыкінуўся беларусам: баяўся абурэння вернікаў. Яны хацелі мець выключна беларускага святара! Рамуальд даведаўся: Вінцэнту на суду далі 2 гады - вырашыў дзейнічаць. Падчас набажэнства выйшаў у цэнтр касцёла і сказаў: цяпер усё будзе на польскай мове. Вернікі былі ў шоку, але хуценька з’арыентаваліся і гучна заспявалі па-беларуску. Ксёндз са страху вылецеў і паклікаў паліцыю, якая арыштавала 15 чалавек. Праз пэўны час даведаўся пра вызваленне Гадлеўскага. Калі пачуў, што той едзе ў Жодзішкі, аб’яднаўся з паліцыяй і не пусціў яго ў храм 👇🏼
Открыть в Telegram3️⃣ Казімір быў багатым чалвекам. Аднойчы пазычыў грошы сябру. Калі прыйшоў час вяртаць, апошні зрабіў данос. Ён выкраў працу "Аб неіснаванні Бога". Прывёз у Вільню і паказаў святарству. Так, Казіміра схапілі і кінулі ў вязніцу. Добра, што адпусцілі ў хуткім часе. Як? Адзін з яго сяброў заступіўся: напісаў каролю ліст, у якім сказаў 👉🏻 па статуту ВКЛ духавенства не можа судзіць чалавека. 4️⃣ Казімір выйшаў на свабоду, але духавенства не магло выбачыць. Хоць Лышчынскі даў грошы на развіццё рэлігіі, каб адкупіцца - не дапамагло. Яго праз год схапілі. Прывезлі ў Варшаву. На галоўнай плошчы над імі зрабілі суд. Спачатку ланцугамі вырвалі язык. Потым спалілі рукі, працу... І па канцы, адсяклі галаву, спалілі цела - і прах развеялі над Віслай 😔
Открыть в TelegramКазімір Лышчынскі - чалавек, якога спаілі за атэізм 🧐 1️⃣ Паходзіў са шляхетнай сям'і. Служыў пры сямействе Сапег. Прымаў удзел у бітвах - быў крылатым гусарам 🥰 Потым нешта цюкнула - пайшоў у езутцкі ордэн. Не доўга там прабыў - выйшаў. Завёў сям'ю і пасяліўся пад Брэстам. 2️⃣ У свецкім жыцці абраў ролю адваката. Абараняў сялян і шляхту ад езуітаў, бо апошнія мелі велізарны апетыт - ім штодня не хапала зямлі. Казімір узгадваў свой вопыт у ордэне + бачыў як рэлігія ўплывае на жыццё. І задаўся пытаннем: "А ці існуе Бог?". Так, напісаў працу "Аб неіснаванні Бога"🤓 *Спойлер. За атэізм яго спалілі 👇🏻
Открыть в Telegram4️⃣ Я раней пісала, што святары лічылі выкарыстанне касметыкі грахом. Нават уплывалі на паэтаў, каб тыя праз вершы гэта высмейвалі. Так, адзін з іх памаду паранаў з "памётам кракадзіла" 😂 Але нашых дзяўчат гэта не пужала. Каб яе стварыць, выкарыстоўвалі італьянскі рэцэпт 👉🏻 змешвалі цэзальпіну (рудая кветка), смалу акацыі і квасцы (соль, якая падсушвае). 5️⃣ Таксама былі сакрэты прыгажосці і для дзетак. Ім казалі проста мыць твар, а потым яго напудрываць, бо белая скура - скура эліты 😡 6️⃣ Вяснушкі зусім былі не ў фаворы. З імі змагаліся праз такую кашыцу: «Для лёгкага асвятляльнага эфекту вазьміце жоўць зайца, чаравіцы, курыцы, вугра, прэсны мёд, усё гэта ў максімальна магчымай колькасці, змяшайце і выліце ў медную пасудзіну, каб усё добра перамяшалася. Нанасіце на твар, але пазбягайце траплення ў вочы, каб захаваць зрок»
Открыть в TelegramЯ ўбачыла, што вам спадабалася тэма пра касметыку. Давайце яшчэ раскажу некалькі сакрэтаў прыгажосці нашых продкаў з ВКЛ 😘 1️⃣ Пра белыя зубы мроілі нават у 1600-х гадах. І сродак для іх чысткі жартаўліва называлі "крэйдам, які фарбуе зубы". Што рабілі? Пераціралі разам абпаленую скарынку хлеба, попелу, чырвоны карал, шалупінне яек і рог аленя. Потым гэта намазвалі на зубы 🤓 2️⃣ Мужчыны таксама хацелі быць моднымі. Калі ў іх сівела барада, то часалі яе свінцовым грэбнем. 3️⃣ Вы ж ведаеце, што былі няроўныя шлюбы праз узрост. Нашыя дзяўчаты не хацелі жыць з нашмат старэйшымі мужчынамі, таму апошнія вырашалі маладзіцца. Шляхцюкі думалі, што ўся праблема ў сівых валасах, таму мылі іх у адвары з каштанаў. Сапраўды, колер змяняўся на руды 🔥👇🏻
Открыть в TelegramЯк вы зразумелі, піццё з аднаго кубка выклікала шмат пытанняў 😅 Калі магія адышла, то прыйшла навука. І людзі зразумелі, што гэта не гігіенічна. Хоць традыцыя сімвалізавала давер паміж тымі, хто выпіваў. Але сваё жыццё даражэй❗️ Тады ў РП на замену посуду з дарагіх металаў прыйшло шкло. І як бы гэта смешна не гучала, але менавіта гэты матэрыял і выціснуў традыцыю. Чаму? Людзі пілі з кубкаў, якія перадаваліся ад продкаў. Самі разумееце, мікробчыкаў там было шмат. І выкінуць было нельга, бо ў складзе ж золата, срэбра... Таму і прыдумалі шкляны посуд, які быў танейшы + можна было лёгка разбіць або выкінуць.
Открыть в TelegramШто здзіўляла замежнікаў у Рэчы Паспалітай? 🤯 Адразу скажу, што гэта не амурныя справы. Здзіўляла піццё з аднаго кубка 🙀 Гэта традыцыя была папулярна ў 17 і 18 стагоддзях. Кароль або князь напаўняў свой кубак віном. Выпіваў яго за гасцей з іншых краін або ўсіх прысутных на імпрэзе. Потым зноўку напаўняў гэты кубак. І, канешне, даваў выпіць таму, за каго піў сам❗️ Такая традыцыя адбывалася падчас усёй вечарыны. Першы кубак выпіваў кароль або князь. У далейшым падцягваліся ўжо астатнія, хто там прысутнічаў. Больш за ўсё баяліся прымаць напой з рук жанчын, бо яна ж магла атруціць або памагічыць 😂
Открыть в TelegramМарыі спадабаўся стыль la ruelle! І яна, канешне, ўнесла яго ў сваё жыццё. Хоць і не была хворай, але хацела быць у трэндзе. Спецыяльна дзеля гэтага у Францыі набыла ложак. І 4 балдахіны на 4 пары года. Як гэта выглядала - можаце паглядзець на фота ☝🏻 Так, усіх пачала прымаць у ложку. Шляхта хацела ж таксама выпендрыцца. І вітанне, а ў далейшым і саму сустрэчу з Марыяй пачалі жартаўліва называць ЦАЛАВАННЕ ЯЕ НОГ 😘 Марысенька разумела, што шляхтай можа круціць як хоча. Толькі калі прыходзілі дзеячы ВКЛ, то яны адмаўляліся слухаць і выконваць яе загады. Гэта было прыніжальна для іх❗️ Сам муж - Сабескі - пісаў ёй у лістах, каб не займалася ерундой. Аргументаваў тым, што ложак для сну, а свецкае жыццё ў залях.
Открыть в TelegramШляхта РП абавязкова праходзіла праз ложак каралевы 💥 Быў такі кароль, як Ян Сабескі. Меў жонку Марыю. Ці як яе ў народзе клікалі - Марысенька. Яна была францужанкай ❤️ Аднойчы Марыя паехала да бацькоў на радзіму. А Францыя заўсёды лічылася той краінай, якая задавала моду. Там жанчына, канешне, хадзіла на імпрэзы. Неяк ёй выпаў шанс патрапіць у салон да знакамітай Катрын дэ Рамбуйе. І яе зачапіла, што гаспадыня вечара прымала ўсіх у ложку. Інакш кажучы, ляжала ў ложку і вяла размовы з гасцямі. З часам такі стыль сустрэч пачаў называцца la ruelle. Чаму? Бо так называецца прастора паміж ложкам і сценкай, дзе можна паставіць крэслы для гасцей. І такая асаблівасць павінна была паказаць, што жанчына ў дрэнным стане. Нягледзячы на гэта, яна здольна выконваць функцыі гаспадыні. Так прапагандавалася ідэя 👉🏻 жаноцкая моц - у слабасці 👇🏻
Открыть в Telegram❗️Касметычная водка доўга карысталася попытам, пакуль лекары не пачалі "біць у званы". Высветлілася, што яна сцягвала скуру на твары. І ў жанчын з'яўляліся праблемы. І самай меншай з іх былі зморшчыны. Тады на замену водцы прыйшло ПІВА 🍺 ❗️Раней была папулярна белая скура. Жанчыны дзеля гэтага карысталіся сродкамі на базе водкі. Потым у моду ўвайшла смуглявасць. Тады быў прыдуманы аўтазагар 👉🏻 Трэба было ўзяць дажджавую ваду. Змяшаць яе з віном. Пракіпяціць, потым дадаць лімонны сок. І калі вадкасць астыне, укінуць 4 яйка. І пасля мазацца 😡 ❗️Падаецца, касметалогія развіваецца - добра 😅 Але ў яе ўлезла рэлігія. Святары пачалі асуджаць карыстанне такімі сродкамі. Аргументавалі тым, што так жанчыны адмаўляюць Бога. Нібы штучная прыгажосць вядзе да смерці. Карацей, гэта грэх. Але нашым шляхцянкам было "да лямпачкі", таму яшчэ актыўней пачалі з Еўропы прывозіць рэцэпты крэмікаў!
Открыть в TelegramЗ віном разабраліся. Цяпер разглядзім сакрэты прыгажосці, зробленыя на гарэлцы 🤢 1️⃣ Мастхэў кожнай жанчыны 1700-х гадоў - АНГЛІЙСКАЯ ВОДКА ❗️Яе выкарыстоўвалі, каб твар ззяў "як зорачкі на небе". Дзеля гэтага бралі цукар, камфару і ладан. Потым праз перагонны апарцік "хімічылі", каб атрымалася гэта водка. 2️⃣ Другая па значнасці была МЯСЦОВАЯ ВОДКА. Інакш кажучы, якую прыдумалі ў РП. Дзеля яе бралі 1 кг мёду і 3 кг смалы акацыі (менавіта ў такім стане, што на фота). Да гэтага дадавалі вады, а потым падварвалі. Пасля прапускалі праз перагонны апарацік. Лічылася, што першая водка прыдатна да твару, а вось другая - для валосся. Нібы яна павінна была назаўсёды прыбраць сівізну і вярнуць першпачатковы колер 👇🏻
Открыть в TelegramПапулярная касметыка Рэчы Паспалітай у 1700-х гадах 🙀 Лепшай была касметыка на гарэлцы, піве і віне! 1️⃣ У РП любілі віно. Не только піць, але і лячыцца ім. Напрыклад, чалавек застаўся без валасоў. Каб адраслі, трэба было змяшаць віно і мышыны памёт 🐭 І гэтым змазваць лысіну, пакуль не з'явіцца лёгкі пушок. 2️⃣ Сівізна - нармальны працэс. Сёння нават модна хадзіць са "срэбнымі" валасамі. Але раней на гэта глядзелі інакш... Напрыклад, жанчына мела блонд. Каб яго вярнуць, мыла валасы шалфеем. Каб вярнуць чорны колер, рабіла наступнае 👉🏻 Брала п'явак. Кідала іх у чырвонае віно. Падпальвала і "таміла" 2 месяцы, каб атрымаць чорны фарбавальнік 👇🏻
Открыть в TelegramЯк скончылася жыццё Яўхіма Храптовіча?😳 Панятоўскі падняў яго па кар'ернай да лесвіцы да КАНЦЛЕРА💥 Яўхім уступіў у пасаду, але хутка склаў абавязкі. Чаму? Афіцыйная прычына - сталасць, праз якую з'явіліся праблемы са здароўем. Насамрэч, прычына куды цікавейшая. У 1793 годзе - другі падзел РП. Дзяржава развальваецца. Храптовіч бачыць, што рэформы не дзейнічаюць. Ад яго зусім нічога не залежыць. Ціхонечка збірае валізкі і з'язджае ў Аўстрыю. Потым вяртаецца ў 1795 годзе. Бачыць, што РП дажывае апошнія месяцы. Сам селіцца ў Варшаве і кажа: "Я больш не ў палітыцы, не чапіцеся да мяне". І гэты "хворы" пасля ліквідавання дзяржавы пражыў яшчэ 17 год. Чым займаўся? Пісаў вершы. І такую актыўнасць называў МІЛАЙ ЗАБАЎКАЙ.
Открыть в Telegram