Кабинет

Посты канала Free Belarus Center 🇺🇦

сначала новые

#8891Фото
Просмотры323−11%к среднему
Пересылки—
Реакции4
Комментарии—
#8890Видео

Кампус палітычнай навукі прымае заяўкі на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Дэдлайн — заўтра!⚡️️️️️️️ Навучанне разлічанае на тых, хто цікавіцца грамадска-палітычнымі працэсамі, імкнецца развіваць крытычнае мысленне і бачыць сваю кар'еру ў аналітычных цэнтрах (think tanks), медыя, міжнародных інстытуцыях або грамадскіх арганізацыях. Праграма складаецца з двух узаемазвязаных этапаў: • Анлайн-модуль (17 лістапада – 14 снежня): інтэнсіўная праца з практычным трэнажорам, разбор рэальных кейсаў і заняткі з ментарамі. • Афлайн-частка (18–20 снежня): выніковы інтэнсіў для адабраных фіналістаў і фіналістак з магчымасцю асабістага нетворкінгу. Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца: • аналізаваць складаныя грамадскія і палітычныя змены; • пісаць якасныя аналітычныя тэксты і артыкулы; • публічна выступаць і пераканаўча аргументаваць; • будаваць уласны прафесійны брэнд у экспертным асяроддзі. Да навучання далучацца вядучыя міжнародныя і беларускія эксперты і эксперткі, сярод якіх: • Джэймс Ніксі (James Nixey) — брытанскі аналітык, выконваючы абавязкі кіраўніка аддзела даследаванняў і аналізу ў Stockholm Centre for Eastern European Studies (SCEEUS) і European Policy Initiative in Kyiv (EPIK); • Рыгор Астапеня — заснавальнік Цэнтра новых ідэй; • Юрый Дракахруст — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй; • Вольга Лойка — галоўная рэдактарка выдання Plan B; • Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй; • Ігар Кулей — вядомы беларускі журналіст, больш за дзесяць гадоў працаваў на тэлеканале Белсат, дзе здымаў рэпартажы і вёў навіны; • Наста Роўда — беларуская журналістка, дырэктарка выдання “Наша Ніва”, вядоўца ютуб-канала гутарак “ТОК | TALK”; • Леся Руднік — PhD, сябра Рады і былая дырэктарка Цэнтра новых ідэй, даследчыца палітыкі і тэхналогій у аўтарытарных рэжымах. Таксама з удзельнікамі будуць працаваць выпускнікі і выпускніцы папярэдніх праграм Кампуса, якія ўжо паспяхова будуюць кар'еру ў міжнародных структурах. ⏰️️ Апошні дзень прыёму заявак: заўтра, 10 лістапада 2026 года. 👉️️ Падрабязная праграма і форма заяўкі #магчымасці

Открыть в Telegram
Просмотры405+11%к среднему
Пересылки—
Реакции5
Комментарии—
#8889Фото
Просмотры568+56%к среднему
Пересылки—
Реакции9
Комментарии—
#8879Фото

З раніцы ўчорашняга дня рэсурсы Free Belarus Center, прысвечаныя Форуму Астрожскіх, зазнавалі атакі. Відавочна, варожыя спецслужбы таксама ацанілі значэнне падзеі і беларуска-ўкраінскага дыялогу. Такая ўвага нам, безумоўна, прыемная. На жаль, акрамя таго, некаторыя ўдзельнікі форуму атрымалі пагрозы. Мы ставімся да гэтага сур’ёзна і ўжо паведамілі пра сітуацыю адпаведным службам. Негледзячы ні на што, сёння Форум распачаўся па раскладзе. Першы дзень аб’яднаў прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх дэмакратычных сіл, дзяржаўных структур, парламентаў, экспертнай супольнасці і грамадзянскай супольнасці. У цэнтры дыскусій — беларуска-ўкраінскі палітычны дыялог, рэгіянальная бяспека і новы парадак у рэгіёне, роля сілавых структур у палітыцы падчас вайны, вынікі даследавання беларуска-ўкраінскіх адносінаў, а таксама становішча беларусаў ва Украіне. Завяршым дзень не менш важнай часткай — нефармальнай сустрэчай удзельнікаў і выступам Сяргея Башлыкевіча.

Открыть в Telegram
Просмотры794+118%к среднему
Пересылки—
Реакции8
Комментарии—
#8878Фото

📢 Інфармацыйная субота ва Упраўленні па справах замежнікаў у Варшаве Упраўленне па справах замежнікаў запрашае на цыкл інфармацыйных субот у рамках праекта «У непасрэдным кантакце». 📅 26 верасня 2026 года 🕘 9:00–15:00 📍 вул. Таборава, 33, Варшава 📞 Індывідуальная кансультацыя Калі вы хочаце азнаёміцца з матэрыяламі сваёй справы або атрымаць інфармацыю пра яе ход, неабходна папярэдне зарэзерваваць час па тэлефоне: 47 721 76 75 📆 Запісацца можна з 3 па 11 верасня. У астатніх выпадках папярэдні запіс не патрабуецца. 🔎 Што можна будзе зрабіць падчас інфармацыйнай суботы: • азнаёміцца з матэрыяламі справы і атрымаць інфармацыю пра вытворчасць ва Упраўленні; • атрымаць інфармацыю па пытаннях легалізацыі знаходжання; • забраць лісты і выклікі; • падаць заявы для ўнясення ў пратакол; • падаць дакументы ў канцылярыю; • атрымаць дакументы, якія выдаюцца Кіраўніком Упраўлення — карту побыту, Жэнеўскі праязны дакумент, TZTC. ⚠️ Важна: на сустрэчу можна прыйсці разам з суправаджальнымі асобамі, аднак для абслугоўвання замежнік павінен прысутнічаць асабіста.

Открыть в Telegram
Просмотры849+133%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#8877Фото

Што павінна змяніцца, каб беларуска-ўкраінскае партнёрства было не толькі тэмай палітычных заяў, але і працавала на практыцы? Грамадска-палітычная частка 5-га Форума Астрожскіх пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве. Форум Астрожскіх – гэта беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў. Сёлета ўдзельнікі будуць шукаць адказы на пытанні: 🔹Якімі могуць быць адносіны Украіны з дэмакратычнай Беларуссю ўжо цяпер? 🔹Чаму падтрымка беларусаў, якія выступаюць на баку Украіны, не заўсёды ператвараецца ў вырашэнне міграцыйных, банкаўскіх і сацыяльных праблем? 🔹Якое месца беларусы займаюць ва ўкраінскім грамадстве – і якую адказнасць перад Украінай нясуць падчас вайны? 🔹Як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку, палітыку і ролю вайскоўцаў у дзяржаўным кіраванні Беларусі і Украіны? 🔹Ці можа культура стаць часткай супольнай абароны Беларусі і Украіны ад «рускага міру»? 🔹Як зрабіць голас антываеннай Беларусі больш чутным ва Украіне і знайсці супольны погляд на вайну, гісторыю і будучыню рэгіёна? 🔹Кім з’яўляюцца беларускія добраахвотнікі для Украіны: удзельнікамі сённяшняй вайны ці магчымымі партнёрамі ў будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі? Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены новыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх адносін. Праграма і рэгістрацыя тут✍️

Открыть в Telegram
Просмотры693+90%к среднему
Пересылки—
Реакции5
Комментарии—
#8876Фото
Просмотры632+74%к среднему
Пересылки—
Реакции16
Комментарии—
#8875Фото

Переслано из Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🕯 Памёр беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч Пра гэта паведаміў у Facebook сын яго жонкі Ігар Кулей. «Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч». Палітыку было 79 гадоў. Напрыканцы 2025 года Аляксандр Мілінкевіч перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю. Чым вядомы Аляксандр Мілінкевіч: • Навуковец і выкладчык: Кандыдат фізіка-матэматычных навук, выкладаў у Гродзенскім універсітэце. • Былы кандыдат у прэзідэнты: У 2006 годзе быў вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл. Менавіта пасля тых выбараў адбыліся масавыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску («Плошча-2006»). • Лаўрэат прэміі Сахарава: У 2006 годзе Еўрапарламент узнагародзіў яго прэстыжнай прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». • Грамадскі і культурны дзеяч: Шмат гадоў узначальваў Рух «За Свабоду», з'яўляўся заснавальнікам і канцлерам Вольнага Беларускага Універсітэту, а таксама працаваў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Выказваем глыбокія спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго Аляксандр Мілінкевіч быў узорам мужнасці, чалавечнасці і вернасці сваім прынцыпам.

Открыть в Telegram
Просмотры748+105%к среднему
Пересылки—
Реакции26
Комментарии—
#8874Фото
Просмотры706+94%к среднему
Пересылки—
Реакции11
Комментарии—
#8864Фото
Просмотры699+92%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—