21 лістапада ўвечары ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Усход) пройдзе святкаванне на дыяцэзіяльным узроўні 41-а Сусветнага дня моладзі. З гэтай нагоды Старшыня ККББ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які доўгі час працаваў з маладымі людзьмі і цяпер таксама выражае асаблівы клопат пра будучае пакаленне Касцёла, кіруе да ўдзельнікаў сваё пастырскае слова. https://catholic.by/3/news/belarus/19714-pastyrskae-slova-artsybiskupa-stane-skaga-da-moladzi-z-nagody-41-a-susvetnaga-dnya-moladzi-na-dyyatseziyalnym-uzro-ni
Открыть в TelegramПосты канала Catholic.by
Шмат хто з беларускіх католікаў ведае, карыстаецца ці чуў пра мабільнае прыкладанне «Малітоўнік». Больш за 12 гадоў таму група валанцёраў з марыянскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску разам з душпастырамі вырашыла стварыць мабільнае прыкладанне, якое дало б вернікам магчымасць мець пад рукой асноўныя малітвы і чытанні дня. Такое прыкладанне было створана і ўпершыню апублікавана 10 студзеня 2015 года. https://catholic.by/3/news/19711-padarunak-na-bozhae-naradzhenne-vyalikae-abna-lenne-malito-nika
Открыть в TelegramНапярэдадні ўспаміну святой Цэцыліі — нябеснай апякункі касцёльнай музыкі і спеву, які адзначаецца 22 лістапада, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца з віншавальным словам да ўсіх, «хто спявае на хвалу Божую», а таксама са словамі падзякі за першы агульнабеларускі афіцыйны каталіцкі спеўнік «Божа, мы Цябе ўслаўляем». https://catholic.by/3/news/19713-artsybiskup-yuzaf-stane-ski-vinshue-arganista-kantara-kharysta-i-kastsjolnykh-muzykanta-z-dnjom-uspaminu-svyatoj-tsetsylii
Открыть в Telegram22 лістапада Каталіцкі Касцёл успамінае святую Цэцылію, апякунку касцёльнай музыкі. З нагоды гэтага ўспаміну, які сёлета супадае з урачыстасцю Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй накіраваў вернікам сваё слова, у якім выказаў удзячнасць арганістам, дырыжорам, спевакам і кіраўнікам хораў і заклікаў узносіць сэрцы да Хрыста. https://catholic.by/3/news/19712-z-nagody-spaminu-svyatoj-tsetsylii-biskup-grodzenski-nakirava-slova
Открыть в Telegram16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай, вялікая колькасць пілігрымаў з Беларусі малілася перад цудадзейным абразом Маці Міласэрнасці ў Вільні. https://catholic.by/3/news/belarus/19708-piligrymy-z-belarusi-malilisya-vostraj-brame
Открыть в TelegramПарафія святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебская дыяцэзія) стала адной з першых у Беларусі, якая візуальна і малітоўна далучылася да сусветнай акцыі «Чырвоны тыдзень» (Red Week). Гэтую міжнародную ініцыятыву штогод праводзіць Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», каб прыцягнуць увагу да лёсу хрысціян, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі і насіллю за сваю веру. https://catholic.by/3/news/belarus/19709-kastsjol-u-novalukomli-daluchy-sya-da-susvetnaj-aktsyi-salidarnastsi-chyrvony-tydzen
Открыть в TelegramУ пасланні з нагоды ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Ян Раманоўскі заклікае маліцца аб новых святарскіх пакліканнях і дзякуе вернікам за малітоўную і матэрыяльную падтрымку. Сёлета ў семінарыі распачалі фармацыю пяцёра маладых людзей, а цяпер навучаюцца 42 семінарысты. https://catholic.by/3/news/19705-list-rektara-mizhdyyatseziyalnaj-vyshejshaj-dukho-naj-seminaryi-grodne-na-rachystasts-khrysta-valadara-susvetu
Открыть в Telegram29 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту, мабільная праграма Laska прапануе далучыцца да штодзённага духоўнага курса «Код Францішка: Свабода, што здзіўляе свет», які падрыхтавалі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, айцец Яўген Голуб OFMConv і сямейная пара Алена і Валерый Шымак. На працягу чатырох тыдняў удзельнікі будуць разважаць над духоўнасцю святога Францішка Асізскага, вучыцца адкрываць сапраўдную хрысціянскую свабоду і рыхтавацца да сустрэчы з Хрыстом у таямніцы Божага Нараджэння. https://catholic.by/3/news/announcements/19704-kod-frantsishka-svaboda-shto-zdzi-lyae-svet-u-mabilnaj-pragrame-laska-startue-adventavy-kurs-prysvechany-svyatomu-frantsishku-asizskamu
Открыть в TelegramАкт дабрыні пасля жахлівага знішчэння выявы Езуса. https://catholic.by/3/news/world/19706-akt-dabryni-paslya-zhakhlivaga-znishchennya-vyyavy-ezusa
Открыть в Telegram18 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алегам Дзячэнкам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржаўнымі органамі. https://catholic.by/3/news/belarus/19703-u-minsku-adbylasya-sustrecha-mitrapalita-minska-magiljo-skaga-z-upa-navazhanym-pa-spravakh-religij-i-natsyyanalnastsej
Открыть в TelegramПастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ва ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі. https://catholic.by/3/news/19655-pastyrskae-slova-mitrapalita-minska-magiljo-skaga-artsybiskupa-yuzafa-stane-skaga-va-liturgichny-spamin-akhvyaravannya-najsvyatsejshaj-panny-maryi
Открыть в Telegram18 лістапада спаўняецца 400 гадоў з дня асвячэння Базылікі Святога Пятра ў Ватыкане. За чатыры стагоддзі яна стала не толькі адным з галоўных сімвалаў Рыма і Каталіцкага Касцёла, але і ўнікальным мастацкім ансамблем, над якім працавалі найвыдатнейшыя архітэктары і скульптары Еўропы. Тут суседнічаюць шэдэўры Мікеланджэла і Берніні, а кожная дэталь нагадвае пра гісторыю веры, мастацтва і наступнікаў святога Пятра. https://catholic.by/3/news/world/19702-400-gado-bazylitsy-svyatoga-pyatra-shede-r-baroka-nad-magilaj-apostala
Открыть в TelegramАдкрытыя дзверы і вялікае сэрца. Якім запомнілі Льва XIV ў Перу. https://catholic.by/3/news/world/19700-adkrytyya-dzvery-i-vyalikae-sertsa-yakim-zapomnili-lva-xiv-peru
Открыть в TelegramУ Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне семінарысты разам з айцом Сяргеем Гусарам OFMCap шукалі, як развіваць атрыманыя ад Бога дары і заставацца вернымі свайму пакліканню. https://catholic.by/3/news/19699-chym-bog-myane-adary-u-grodzenskaj-seminaryi-prajsho-dzen-zasyarodzhannya
Открыть в Telegram16 лістапада, у панядзелак, калі Папа Леў XIV ехаў у папамабілі па тэрыторыі авіябазы «Лас-Пальмас» у Ліме, кінуты з натоўпу бранзалет з ружанцам трапіў яму ў твар — крыху ніжэй за правае вока. https://catholic.by/3/news/19698-branzalet-ruzhanets-trapi-u-tvar-papu-lvu-xiv-padchas-vizitu-peru
Открыть в Telegram16 лістапада біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй цэлебраваў Імшу ў катэдры святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне. У гэты дзень Касцёл на Гродзеншчыне адзначае ўрачыстасць у гонар сваёй галоўнай Апякункі —Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. https://catholic.by/3/news/belarus/19696-biskup-grodzenski-va-rachystasts-galo-naj-apyakunki-dyyatsezii-my-nalezhym-da-syam-i-yakuyu-ab-yadno-vae-vera-khrysta-i-lyubo-da-yago-matsi
Открыть в Telegram3 27 па 29 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) пройдуть рэкалекцыі для мужчын пад дэвізам «Будзь мужчынам!». Праводзіць рэкалекцыі будзе айцец Анджэй Ядкоўскі CSsR, дыяцэзіяльны духоўны айцец. https://catholic.by/3/news/announcements/19697-muzhchyny-svyatoga-yuzafa-zaprashayuts-na-rekalektsyi-rosi
Открыть в Telegram8 лістапада на заканчэнне Актавы малітваў за памерлых Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Шэрашаве (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), дзе разам з вернікамі памаліўся асабліва за спачылых святароў Пінскай дыяцэзіі. https://catholic.by/3/news/belarus/19695-u-sherashave-asvyachany-pomnik-biskupa-kazimira-velikaseltsa
Открыть в Telegram