Кабинет

Посты канала Беларусы Замежжа

сначала новые

#15076Фото

«Раёнка»: бясплатныя медыцынскія кансультацыі для беларусаў унутры краіны У Беларусі стартуе пілотная праграма «Раёнка» — бясплатныя і ананімныя анлайн-кансультацыі беларускіх урачоў для людзей, якім цяжка атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу. ❓Для каго створана праграма? «Раёнка» прызначана для жыхароў Беларусі, якія сутыкаюцца з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў атрыманні медыцынскай дапамогі або не могуць бяспечна звярнуцца ў дзяржаўныя медыцынскія ўстановы. У першую чаргу гэта: ❤️жыхары вёсак і малых гарадоў, дзе не хапае медыцынскіх спецыялістаў; ❤️людзі, якія не маюць магчымасці аплаціць прыватную медыцыну; ❤️бацькі-адзіночкі і людзі з інваліднасцю; ❤️людзі, якія перажылі гвалт або рэпрэсіі, у тым ліку былыя палітзняволеныя і члены іх сем'яў; ❤️прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці і іншых уразлівых груп. ❓Як будуць праходзіць кансультацыі? Пацыенты змогуць атрымаць кансультацыю ўрача ў фармаце анлайн-чату або аўдыязванка праз зашыфраваныя каналы сувязі. Кансультацыі будуць ананімнымі: лекар не будзе ведаць імя пацыента, а пацыент — імя лекара. 🤝 Беларусы дапамагаюць беларусам У аснове «Раёнкі» — прынцып салідарнасці. Беларусы за мяжой сваімі ахвяраваннямі аплачваюць медыцынскія кансультацыі для суайчыннікаў унутры краіны. Для пацыентаў дапамога цалкам бясплатная. ❓Якія мэты пілотнага запуску? За тры месяцы арганізатары плануюць сабраць 3 000 еўра і забяспечыць 100 медыцынскіх кансультацый. Вынікі пілотнага этапу дапамогуць ацаніць запатрабаванасць праграмы і прыняць рашэнне аб яе паўнавартасным запуску. ❓Хто рэалізуе праграму? «Раёнка» — сумесная ініцыятыва платформы «Тры Сланы», Фонду медыцынскай салідарнасці ByMedSol, платформы OkDoc і Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. ❓Як далучыцца да праграмы? 🔹 Калі вы жывяце ў Беларусі і сутыкаецеся з цяжкасцямі ў атрыманні медыцынскай дапамогі, вы можаце падаць заяўку на ўдзел у праграме. 🔹 Калі вы жывяце за мяжой, вы можаце падтрымаць «Раёнку» ахвяраваннем праз спецыяльны віджэт на платформе «Тры Сланы». Ваш унёсак дапаможа аплаціць медыцынскія кансультацыі для людзей у Беларусі. 📩 Кантакт для сувязі: [email protected]

Открыть в Telegram
Просмотры86−69%к среднему
Пересылки—
Реакции4
Комментарии—
#15074Превью ссылки

Да 10 бясплатных кансультацый псіхолага для беларусаў у Літве Пераезд у іншую краіну, вымушаная эміграцыя, нявызначанасць, трывога, стрэс — усё гэта можа моцна ўплываць на эмацыйны стан. Калі адчуваеце, што самастойна спраўляцца становіцца цяжка, важна ведаць: у Літве можна атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу бясплатна. Міграцыйны інфармацыйны цэнтр MiCenter, створаны Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі (IOM), прапануе замежнікам, якія жывуць у Літве, да 10 бясплатных кансультацый псіхолага. Звярнуцца можна, калі вы: • перажываеце стрэс, трывогу ці эмацыйнае знясіленне; • сутыкаецеся з цяжкасцямі адаптацыі; • адчуваеце, што перажыванні перашкаджаюць паўсядзённаму жыццю, працы або адносінам. Як атрымаць дапамогу? ❗ Запоўніце форму на сайце MiCenter, націснуўшы «Rezervuoti susitikimą». ❗ Або патэлефануйце: +370 5 251 4352. Кансультацыі даступныя на літоўскай, англійскай і рускай мовах. Пажаданую мову варта ўзгадніць пры запісе. 📍 Вільня, A. Jakšto g. 12. Калі вы жывяце ў іншым горадзе, удакладніце магчымасць анлайн-кансультацыі. Клопат пра псіхалагічнае здароўе — такая ж важная частка жыцця, як і клопат пра фізічнае. ❤️

Открыть в Telegram
Просмотры289+5%к среднему
Пересылки—
Реакции1
Комментарии—
#15073Видео
Просмотры310+13%к среднему
Пересылки—
Реакции1
Комментарии—
#15072Фото

🌍 Глабальнае пацяпленне: што насамрэч адбываецца з кліматам? Запрашаем вас на лекцыю з Ганнай Скрыган — географам, эколагам і эксперткай у галіне кліматычнай палітыкі — на якой разбяромся, што адбываецца з нашай планетай. Пра што пагаворым: 👉 Хроніка зменаў: якія кліматычныя трэнды вызначаюць будучыню Зямлі (спойлер: справа не толькі ў тэмпературы). 👉 Эфект даміно: як раставанне ільдоў у Арктыцы ці анамаліі ў акіяне непрыкметна ўплываюць на нас. 👉 Пункт не вяртання? Што ўжо не спыніць, а на што людзі ўсё яшчэ могуць паўплываць. 👉 Міфы і рэальнасць: чаму нават самыя перакананыя скептыкі больш не спрачаюцца з лічбамі, але ўсё яшчэ спрачаюцца наконт рашэнняў. 📅 25 лістапада (серада), старт а 19:00 па Вільнюсе (20:00 па Менску) 📍 Анлайн у Zoom 🎟 Бясплатна, але патрэбная рэгістрацыя. 👉 Зарэгістравацца на лекцыю Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Открыть в Telegram
Просмотры286+4%к среднему
Пересылки—
Реакции10
Комментарии—
#15071Фото

❤️Белбрыдж - першы Кангрэс беларусаў і беларусак Вялікабрытаніі і Ірландыі Арганізатарамі кангрэсу, які пройдзе пад канец студзеня 2027 у Лондане, з'яўляюцца Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі і Народная амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі. "Вітаем, сябры! Хочам сустрэцца, пазнаёміцца і знайсці людзей, з якімі можна рабіць нешта разам. Прадставіць сваю ініцыятыву ці бізнес, знайсці прафесійныя кантакты, распачаць супольны праект або далучыцца да дапамогі Беларусі. Праграму складаем разам з вамі: - якія тэмы вам цікавыя? - што хочаце абмеркаваць? - можа маеце справу ці ідэю, пра якую хочаце расказаць іншым?" Каб сустрэча была карыснай менавіта вам запоўніце, калі ласка, кароткую апытанку на сайце кангрэсу belbridge.org. Каб сачыць за навінамі, падрыхтоўкай, даведацца пра дату, месца і праграму кангрэсу, падпісвайцеся на сацсеткі: 📱Instagram: @belbridge27 🌐Facebook: Belbridge Таксама вы можаце наўпрост падзяліцца запрашэннем ў беларускіх суполках, са сваімі сябрамі і сяброўкамі. Будзем радыя новым знаёмствам і вашым ідэям! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Открыть в Telegram
Просмотры274−1%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#15061Фото

«Я выходжу» — напісаў Раман шэсць гадоў таму. Сёння ў Беластоку выйшлі мы. 12 лістапада мы сабраліся разам, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Каб нагадаць пра тых, каго ўжо няма побач, і падтрымаць тых, хто сёння застаецца за кратамі. Раман выйшаў у свой двор, бо яму было не ўсё адно. Ён хацеў абараніць тое, што яднае людзей: сваю прастору, свае сімвалы, сваю годнасць. Ён меў права бяспечна вярнуцца дадому. Меў права жыць. Яго смерць пакінула боль, які не знік праз шэсць гадоў. Разам з ім засталося пытанне, на якое дагэтуль няма адказу справядлівага суда: хто панясе адказнасць? Беспакаранасць дазваляе гвалту працягвацца. Таму мы не можам пагадзіцца з маўчаннем і забыццём. Мы памятаем Рамана Бандарэнку, Вітальда Ашурка, Алеся Пушкіна і ўсіх, чыё жыццё забралі гвалт і рэпрэсіі. За кожным імем — чалавек, яго планы, любоў, родныя і сябры. Будучыня, якой яго пазбавілі. Сёння нашы думкі таксама з палітвязнямі і іх сем’ямі. З усімі, хто чакае вяртання блізкіх, жыве ад ліста да ліста, змагаецца за іх здароўе і свабоду. Яны не павінны заставацца сам-насам са сваёй бядой. Памяць патрабуе ад нас учынкаў: дапамогі, салідарнасці, настойлівасці ў патрабаванні праўды. Наша адказнасць перад загінулымі — працягваць працаваць дзеля Беларусі, у якой чалавечае жыццё будзе недатыкальным, а закон будзе абараняць кожнага. Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў сёння. Дзякуй усім, хто захоўвае памяць і падтрымлівае іншых — тут, у Беларусі і па ўсім свеце. 🕯 Вечная памяць загінулым. ✊ Свабоду ўсім палітвязням. ❤️🤍❤️ Жыве Беларусь! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Открыть в Telegram
Просмотры369+34%к среднему
Пересылки—
Реакции23
Комментарии—
#15060Видео
Просмотры268−3%к среднему
Пересылки—
Реакции15
Комментарии—
#15059Видео
Просмотры303+10%к среднему
Пересылки—
Реакции7
Комментарии—
#15056Фото
Просмотры281+2%к среднему
Пересылки—
Реакции14
Комментарии—