Кабинет

Посты канала Беларускі Дом

сначала новые

#1617Фото

⚖️ Падпісалі дамову, не чытаючы? Вам прапануюць B2B «бо так выгадней»? Заробак затрымліваюць, а вы не ведаеце, куды звярнуцца? Калі хоць адно пра вас — гэтая сустрэча для вас! 14 лістапада ў Беларускім Доме выступіць mec. Martyna Dobrowolska з варшаўскай юрыдычнай кампаніі Kancelaria Sawicki i Wspólnicy. Яе канцылярыя штодзённа абараняе працаўнікоў: правярае працоўныя дамовы, вядзе спрэчкі з працадаўцамі ў судзе, дапамагае ў справах пра мобінг і легалізацыю працы замежнікаў. Што разбярэм: ✔️ што абавязкова праверыць у дамове перад подпісам; ✔️ якія правы ў вас ёсць і чаго працадаўца патрабаваць не можа; ✔️ umowa o pracę, umowa zlecenie ці JDG: дзе больш абароны, а дзе больш рызыкі. 💡 Звычайна за кансультацыю юрыста трэба плаціць. Тут вы можаце бясплатна задаць свае пытанні спецыялістцы, якая сутыкаецца з такімі справамі кожны дзень. Падрыхтуйце іх загадзя! 🗓 14 лістапада (субота), 12:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел БЯСПЛАТНЫ Адна гадзіна можа зэканоміць вам месяцы праблем і тысячы злотых!

Открыть в Telegram
Просмотры354−30%к среднему
Пересылки—
Реакции12
Комментарии—
#1616Фото

🌿 Калі вы апошні раз рабілі нешта проста для сябе — без спешкі і пачуцця віны? «Трэба трымацца», «няма часу на сябе», «іншым яшчэ цяжэй»… У эміграцыі мы часта жывём у рэжыме выжывання: праца, дакументы, мова, штодзённыя клопаты. А калі нарэшце знаходзім час на адпачынак ці радасць, часам адчуваем віну. 💚 12 лістапада запрашаем на чарговую сустрэчу Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын у Беларускім Доме! ✨ Тэма — «Клопат пра сябе без пачуцця віны: пошук балансу паміж выжываннем і радасцю». Разам з псіхолагам мы: 🔸 пагаворым пра тое, чаму нам бывае цяжка дазволіць сабе адпачынак і радасць; 🔸 паспрабуем знайсці баланс паміж «трэба» і «хачу»; 🔸 падзелімся спосабамі падтрымкі сябе; 🔸 пазнаёмімся з простымі практыкамі клопату пра сябе; 🔸 і разам прыгатуем дранікі — проста для радасці і задавальнення! 🗓 12 лістапада (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі

Открыть в Telegram
Просмотры375−26%к среднему
Пересылки—
Реакции1
Комментарии—
#1615Фото
Просмотры437−14%к среднему
Пересылки—
Реакции15
Комментарии—
#1614Фото

📊 Падаткі ў Польшчы без загадак! Umowa o pracę, zlecenie, JDG ці даходы з розных крыніц? Прыходзьце і даведайцеся, як не рабіць дарагіх памылак. 👩‍💼 Ліцэнзаваная падатковая кансультантка Agata Wolszczak раскажа пра польскую падатковую сістэму і адкажа на вашыя пытанні. Разбярэмся, як працуе польская падатковая сістэма, якія абавязкі маюць падаткаплацельшчыкі і на што асабліва варта звярнуць увагу замежнікам. Падчас сустрэчы пагаворым пра: • Падатковую сістэму Польшчы — асноўныя правілы, правы і абавязкі падаткаплацельшчыкаў; • Розныя формы працы — чым адрозніваецца падаткаабкладанне пры "umowa o pracę", грамадзянска-прававых дамовах і ўласнай дзейнасці (JDG); • Тыповыя памылкі пры разліку PIT — на што звяртаць увагу, каб пазбегнуць праблем з падатковай і інш. 🗓 8 лістапада (нд), 12:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 Удзел бясплатны і без рэгістрацыі! Дашліце сябрам, якім гэта спатрэбіцца!

Открыть в Telegram
Просмотры598+18%к среднему
Пересылки—
Реакции7
Комментарии—
#1612Фото
Просмотры706+40%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#1611Фото

🕺Беларускі Дом запрашае дзяцей і падлеткаў, чые бацькі пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, на БЯСПЛАТНЫ кароткі інтэнсіўны курс па брэйкінгу (breakdance). Усяго за 6 заняткаў удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі брэйкінгу, вывучаць базавыя элементы і танцавальныя звязкі, папрацуюць над рытмам, каардынацыяй, сілай, упэўненасцю ў сабе і ўменнем працаваць у камандзе. Выкладчык – танцор і інструктар па брэйкінгу з больш чым 20-гадовым досведам выкладання. Удзельнік шматлікіх міжнародных чэмпіянатаў, фестываляў і тэлевізійных праектаў. 📅Заняткі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер з 18:00 да 19:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6) 💥 Папярэдні досвед у танцах не абавязковы. 👥 Для дзяцей і падлеткаў з сем’яў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій - удзел БЯСПЛАТНЫ! Запісацца можна па тэлефоне + 48 571 288 750 (альбо Whatsapp) ці праз email - [email protected]

Открыть в Telegram
Просмотры566+12%к среднему
Пересылки—
Реакции8
Комментарии—
#1610Фото

🏠 Як бяспечна арандаваць або купіць кватэру ў Польшчы і не трапіць у непрыемнасці? На што звяртаць увагу перад падпісаннем дамовы арэнды? Якія правы мае арандатар у Польшчы? Ці могуць замежнікі свабодна купляць нерухомасць і што важна ведаць пра рынак жылля ў Варшаве? 7 лістапада запрашаем у Беларускі Дом на бясплатную сустрэчу з эксперткай рынку нерухомасці! Разбярэм пытанні, якія варта ведаць кожнаму, хто арандуе жыллё ў Польшчы або плануе набыць уласную кватэру. 👩‍💼 Нашая госця — Katarzyna Kuniewicz, дырэктарка даследаванняў рынку нерухомасці Otodom. Гэта магчымасць атрымаць карысную інфармацыю непасрэдна ад эксперткі і задаць свае пытанні! 🗓 7 лістапада (субота), 12:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 Удзел бясплатны і без рэгістрацыі! Арэндуеце кватэру, шукаеце новае жыллё ці задумваецеся пра куплю ўласнага? Прыходзьце, каб лепш разумець свае правы і прымаць абдуманыя рашэнні!

Открыть в Telegram
Просмотры5070%к среднему
Пересылки—
Реакции9
Комментарии—
#1609Фото
Просмотры609+20%к среднему
Пересылки—
Реакции11
Комментарии—
#1608Фото

🇵🇱 Праца па найме ці B2B у Польшчы? Дзе больш грошай і менш падаткаў? Вам прапануюць перайсці на B2B, але вы не ведаеце, ці гэта выгадна? Даўно думаеце адкрыць уласную справу, але палохаюць падаткі, ZUS і бухгалтэрыя? 💡 24 кастрычніка запрашаем у Беларускі Дом на бясплатную сустрэчу з эксперткай па падатках і бухгалтарскім уліку! 🗓 24 кастрычніка (субота), 12:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны і без рэгістрацыі! Разбярэмся ў пытаннях, якія важна высветліць, перш чым адкрываць уласную дзейнасць у Польшчы: 👩‍💼 Нашая госця — Małgorzata Dankowska, сузаснавальніца і кіраўніца кансалтынгавай кампаніі, якая спецыялізуецца на падаткаабкладанні і бухгалтарскім уліку. Гэта магчымасць атрымаць інфармацыю непасрэдна ад эксперткі і задаць свае пытанні! Не прымайце фінансавыя рашэнні навобмацак — прыходзьце разбірацца разам!

Открыть в Telegram
Просмотры650+28%к среднему
Пересылки—
Реакции12
Комментарии—
#1607Фото

🙋️️️️️️Апошняя сустрэча цыклу «Коўчынг, развіццё, падтрымка» — далучайцеся! 🗓 25 кастрычніка (нядзеля), 17:00–20:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі 25 кастрычніка запрашаем былых палітвязняў і палітычна рэпрэсаваных асобаў на шостую сустрэчу нашага цыклу ў Беларускім Доме! 🗣️ Тэма фінальнага трэнінгу — «Мова цела: жэсты, міміка і ўпэўненасць у камунікацыі». Ці заўважалі вы, як шмат можна сказаць без словаў? Наша пастава, жэсты, міміка і позірк уплываюць на тое, як нас успрымаюць іншыя. На трэнінгу даведаемся, як лепш разумець невербальныя сігналы, адчуваць сябе ўпэўненей падчас размоў і публічных выступаў, спраўляцца з хваляваннем і ствараць атмасферу даверу ў зносінах. Як заўсёды, пасля трэнінгу нас чакаюць супольная вячэра, нефармальныя размовы і час разам у цёплай атмасферы. 💚 Гэта апошняя сустрэча нашага цыклу, таму асабліва запрашаем усіх, хто ўжо быў з намі, і тых, хто яшчэ не паспеў далучыцца!

Открыть в Telegram
Просмотры959+90%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#1606Фото

Запрашаем на групавую псіхалагічную сустрэчу для жанчын „Цела памятае ўсё: як стрэс эміграцыі адбіваецца на нашым самаадчуванні?” 🗓 22 кастрычніка (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі Ці заўважалі вы, што пасля пераезду сталі хутчэй стамляцца, горш спаць або часцей адчуваць напружанне ў плячах і шыі? А можа, нават калі ўсё нібыта добра, цела ўсё роўна не можа расслабіцца? Эміграцыя — гэта не толькі змена краіны, але і вялікая нагрузка на нашу псіхіку і цела. Пастаянная адаптацыя, нявызначанасць і неабходнасць прыстасоўвацца да новых умоў могуць трымаць нас у стане хранічнага напружання, нават калі мы самі гэтага не заўважаем. Гэтым разам разам з псіхолагам будзем даследаваць сувязь паміж эмоцыямі, стрэсам і цялеснымі адчуваннямі, а таксама вучыцца лепш разумець сігналы ўласнага цела.

Открыть в Telegram
Просмотры547+8%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#1605Фото
Просмотры631+25%к среднему
Пересылки—
Реакции14
Комментарии—
#1604Фото

🇵🇱 Працаваць па найме ці адкрыць уласную дзейнасць у Польшчы? Што выгадней, якія падаткі давядзецца плаціць і што трэба ведаць перад рэгістрацыяй бізнесу? Пра гэта можна будзе даведацца непасрэдна ад эксперткі ў сферы падаткаў і бухгалтарскага ўліку — і задаць свае пытанні. 🗓 24 кастрычніка (субота), 12:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 🙋 Удзел БЯСПЛАТНЫ! Тэма сустрэчы: «Індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць у Польшчы — альтэрнатыва працы па найме і спосаб вядзення ўласнага бізнесу» Нашая госця — Małgorzata Dankowska, сузаснавальніца і кіраўніца кансалтынгавай кампаніі, якая спецыялізуецца на падаткаабкладанні, бухгалтарскім уліку Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, што такое jednoosobowa działalność gospodarcza, у якіх выпадках варта яе адкрываць. Сустрэча будзе асабліва карыснай беларусам, якія ўжо працуюць у Польшчы, разглядаюць магчымасць пераходу на B2B або плануюць адкрыць уласны бізнес.

Открыть в Telegram
Просмотры659+30%к среднему
Пересылки—
Реакции8
Комментарии—
#1603Фото
Просмотры661+31%к среднему
Пересылки—
Реакции15
Комментарии—
#1602Фото

Як працуе сістэма сацыяльнага страхавання ў Польшчы? Хто павінен плаціць узносы ў ZUS, якія выплаты можна атрымаць і што важна ведаць беларусам, якія працуюць або вядуць бізнес у Польшчы? Пра гэта можна будзе даведацца непасрэдна ад спецыялісткі ZUS — і задаць свае пытанні. 🗓10 кастрычніка, 12:00 📍Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 🙋Удзел БЯСПЛАТНЫ! Тэма сустрэчы: Сацыяльнае страхаванне замежнікаў у Польшчы Нашая госця — Katarzyna Stradowska, намесніца начальніка Аддзела страхавання і ўзносаў ZUS. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як выглядае сацыяльнае страхаванне для беларусаў, якія працуюць у Польшчы па umowie o pracę або umowie cywilnoprawnej, а таксама для тых, хто вядзе ўласную гаспадарчую дзейнасць. Разбярэм практычныя пытанні, звязаныя з удзелам у сістэме ZUS: хто можа быць застрахаваны, на якіх умовах, якія правы і абавязкі з гэтага вынікаюць. Напрыканцы будзе сесія пытанняў і адказаў, таму можна прыходзіць са сваімі канкрэтнымі сітуацыямі.

Открыть в Telegram
Просмотры1 320+161%к среднему
Пересылки—
Реакции10
Комментарии—
#1601Фото

🧠 Як не дазволіць іншым думаць за вас? Вучымся распазнаваць маніпуляцыі! 11 кастрычніка запрашаем былых палітвязняў і палітычна рэпрэсаваных асобаў на чарговую сустрэчу з цыклу «Коўчынг, развіццё, падтрымка». Гэтым разам тэма сустрэчы — «Тэхнікі маніпуляцыі: як не дазволіць іншым думаць за вас?» 🗓 11 кастрычніка, 17:00–20:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі ТУТ. Як чалавека прымушаюць паверыць у тое, што яшчэ ўчора здавалася абсурдам? Чаму думка, паўтораная дзясяткі разоў, паступова пачынае ўспрымацца як «відавочная праўда»? Як ашуканцам удаецца падманваць сталых, адукаваных і разумных людзей? На сустрэчы разбярэм, як уладкаваныя маніпуляцыя і прапаганда і як навучыцца заўважаць іх у штодзённым інфармацыйным патоку. Будзем не толькі разбірацца ў тэорыі, але і вучыцца задаваць правільныя пытанні, правяраць уласныя рэакцыі і захоўваць крытычнае мысленне. А пасля трэнінгу нас чакае супольная вячэра, знаёмствы і размовы ў амаль хатняй атмасферы

Открыть в Telegram
Просмотры680+34%к среднему
Пересылки—
Реакции13
Комментарии—
#1600Фото

👩Запрашаем на пятую сустрэчу Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын у Беларускім Доме! 🗓 8 кастрычніка (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 Удзел бясплатны, неабходная папярэдняя РЭГІСТРАЦЫЯ ✨ Тэма сустрэчы — "Пераезд як другое нараджэнне: крызісы і магчымасці новага жыцця" Пераезд часта становіцца мяжой паміж жыццём «да» і «пасля». Звыклае асяроддзе, людзі, планы і адчуванне свайго месца застаюцца ў мінулым, а новае жыццё яшчэ толькі трэба выбудаваць. На сустрэчы мы паспрабуем паглядзець на свой досвед пераезду не толькі праз тое, што было страчана, але і праз тое, што з’явілася. Пагаворым пра тое, як крызіс можа стаць пунктам зменаў і росту. Будзе індывідуальная праца, практыкаванні ў парах і агульная размова. І, як заўсёды ў нашым клубе, не трэба расказваць больш, чым вам хочацца і камфортна 💚 На гэтай сустрэчы паспрабуем уважліва паглядзець на гэтыя змены — на тое, з чым давялося развітацца, што ўдалося захаваць і што новае мы ўжо будуем для сябе

Открыть в Telegram
Просмотры631+25%к среднему
Пересылки—
Реакции6
Комментарии—
#1599Фото
Просмотры719+42%к среднему
Пересылки—
Реакции27
Комментарии—
#1598Фото

Як працуе сістэма сацыяльнага страхавання ў Польшчы? Хто павінен плаціць узносы ў ZUS, якія выплаты можна атрымаць і што важна ведаць беларусам, якія працуюць або вядуць бізнес у Польшчы? Пра гэта можна будзе даведацца непасрэдна ад спецыялісткі ZUS — і задаць свае пытанні. 🗓10 кастрычніка, 12:00 📍Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 🙋Удзел БЯСПЛАТНЫ! Тэма сустрэчы: Сацыяльнае страхаванне замежнікаў у Польшчы Нашая госця — Katarzyna Stradowska, намесніца начальніка Аддзела страхавання і ўзносаў ZUS. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як выглядае сацыяльнае страхаванне для беларусаў, якія працуюць у Польшчы па umowie o pracę або umowie cywilnoprawnej, а таксама для тых, хто вядзе ўласную гаспадарчую дзейнасць. Разбярэм практычныя пытанні, звязаныя з удзелам у сістэме ZUS: хто можа быць застрахаваны, на якіх умовах, якія правы і абавязкі з гэтага вынікаюць. Напрыканцы будзе сесія пытанняў і адказаў, таму можна прыходзіць са сваімі канкрэтнымі сітуацыямі.

Открыть в Telegram
Просмотры740+46%к среднему
Пересылки—
Реакции14
Комментарии—
#1596Фото

🤩Новыя кантакты, карысныя веды і цёплая атмасфера — усё ў адной сустрэчы! 4 кастрычніка запрашаем былых палітвязняў і палітычна рэпрэсаваных асобаў на сустрэчу з цыклу «Коўчынг, развіццё, падтрымка». Гэта магчымасць выйсці з дому, пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць практычную інфармацыю для жыцця ў Польшчы і проста добра правесці вечар разам. Фармат такіх сустрэч ужо задуманы як спалучэнне ведаў, падтрымкі і знаёмстваў. Гэтым разам пагаворым пра асабістыя фінансы ў Польшчы: як лепш кіраваць бюджэтам, карыстацца польскім банкінгам, эканоміць без лішняга стрэсу і абараняць сябе ад махлярства. Сустрэчу правядзе Аляксей Бурносенка — бізнес-трэнер і коуч з больш чым 25-гадовым досведам. 🗓 4 кастрычніка, 17:00–20:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі ТУТ. А пасля — супольная вячэра, размовы і час разам у амаль хатняй атмасферы. Прыходзьце не толькі па веды, але і па новыя знаёмствы, падтрымку і адчуванне супольнасці.

Открыть в Telegram
Просмотры1 510+198%к среднему
Пересылки—
Реакции11
Комментарии—