Кабинет

Посты канала sacral_BY

сначала новые

#9726Фото
Просмотры251−51%к среднему
Пересылки—
Реакции30
Комментарии—
#9725Текст

Чытаю «Шляхціца Завальню» Баршчэўскага (так, толькі зараз дайшоў. Агулам, з народна-нацыянальнай класікі мала чаго чытаў, па шчырасці). Пабачыў такі сюжэт: некалі быў старажытны паганскі князь Бой і былі ў яго два гончых сабакі – Стаўры і Гаўры, «дужыя і кемныя» памагатыя ў паляванні і самаабароне. О, я ўжо неяк чуў пра гэтых персанажаў. Напэўна, даведаўся ўпершыню з роліка на канале «Непарадный Путеводитель». Паводле легенды, адзін з сыноў першачалавека Бая\Боя\Буя, Белаполь, пусціў за двума птушкамі ў розныя бакі тых барбосаў, каб па іх слядох атрымаць зямлю ў спадчыну, па іх жа з'явіліся рэкі Дзьвіна і Дняпро, а іх абшары засялілі нашчадкі Белаполя – беларусы. Ян Баршчэўскі адзін з першых, хто гэтую легенду прэзентуе грамадству ў 1840-х гг. Да фіксавання варыянтаў легенды спрычыніліся Максіміліян Маркс, Міхаіл Дзмітрыеў, Міхал Федароўскі. У Дуніна-Марцінкевіча ў паэме «Вечарніцы» (1855 г.) князь Грамабой, гаспадар Стаўры і Гаўры, шукае сабе нявесту. Гэта другая частка паэмы, якая завецца «Стаўроўскія дзяды». Наконт гэтых дзядоў (а ў беларусаў іх да 6 на год можа быць) таксама існуе легенда, што сьвята прызначыў Бо\а\уй па смерці сабакаў, як дзень памінання іх, як важных асобаў. Імёны сабакаў, верагодна, маюць балцкае паходжанне. Staureti – прыкра выць, скуголіць; gaurius – калматы. А паходжанне адсылае нас да такой старажытнасці, як індаеўрапейскія міты. Але ж чаму з усялякага казачнага кантэнту з «Завальні» вырашыў напісаць пра гэтых персанажаў? Паводле Баршчэўскага, варушняк Боя і ягоных ганчакоў адбываўся ў мясціне Краснаполь на рацэ Дрыса (вой, знаёмая назва, яшчэ ня выветрылася тут). І неяк так склалася, што некалі давялося праплываць праз тую вёску, а на канале ўжо быў допіс прысвечаны гэтай мясціне. Нічога цікавага ў тым допісе не напісана, там больш пра правінцыйныя замалёўкі. Але вось прыйшоў час і выплывае старажытны міт пра легендарную прарадзіму беларусаў з Расонскага раёну! Вельмі ўсцешыў мяне такі паварот. Допіс, быццам, дазрэў. А вы чулі нешта пра тых герояў і гэтыя мясціны?

Открыть в Telegram
Просмотры677+32%к среднему
Пересылки—
Реакции49
Комментарии—
#9713Фото
Просмотры572+11%к среднему
Пересылки—
Реакции33
Комментарии—