Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна сталі лаўрэатамі прэміі Index on Censorship — Freedom of Expression Awards 2026 Беларусы атрымалі ўзнагароду 25 лістапада 2026 года ў Лондане. Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна былі адзначаныя спецыяльнай узнагародай Рады брытанскай арганізацыі Index on Censorship («Індэкс цэнзуры»). Падчас цырымоніі Андрэй назваў імёны 16 журналістаў, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. «Яны застаюцца для мяне натхненнем і матывацыяй да дзеянняў, — адзначыў Аляксандраў. — Я назваў іх, каб гэтыя людзі хаця б сымбалічна апынуліся разам з намі — бо іх месца тут побач са мной, а не ў турме. Гэтая ўзнагарода — для ўсіх іх». Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramПосты канала БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Што цяпер рабіць?» Гродзенцы абмяркоўваюць прызнанне партала AutoGrodno «экстрэмісцкім» Карыстальнікі пішуць сотні каментароў і пасты, пытаюцца аб прычынах і разважаюць, дзе цяпер шукаць інфармацыю. Што вядома на дадзены момант, расказвае Hrodna.life. AutoGrodno быў заснаваны 20 гадоў таму, актыўна пісаў пра гарадскія тэмы, звязаныя з транспартам, з'яўляўся адным з найпапулярнейшых медыярэсурсаў Гродна. Падрабязнасці тут без впн
Открыть в Telegram☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся! 🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць? Фота: Cottonbro studio
Открыть в Telegram#замежжа Гибель журналистки Рощиной после пыток в российском плену объяснили «заболеванием» Би-би-си нашла запись в утечке Росстата. Сохранились семь учтенных версий записи о смерти Рощиной и два черновика. Менялись не только медицинские сведения, но и дата смерти. Подробности тут без впн
Открыть в Telegram#магчымасці Стыпендыя Rest & Resilience ў Берліне (дэдлайн — 6 снежня) Журналісты з краінаў з абмежаванай свабодай прэсы і інфармацыі могуць правесці 6 месяцаў у рэзідэнцыі ў Германіі. ✔️ Удзельнікі змогуць адпачыць ад сваіх штодзённых абавязкаў, аднавіцца пасля цяжкіх умоў працы і пашырыць свой асабісты і прафесійны кругагляд. Запрашаюць журналістаў з досведам у прафесіі і веданнем англійскай мовы. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramСайт autogrodno. by і звязаныя з ім старонкі ў сацсетках прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі Пра гэта 24 лістапада паведаміў інфармацыйны рэсурс дзяржаўнага гарадскога тэлеканала «Гродна Плюс» («Гродна+») з адсылкай да Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. Але ў гэтым спісе, абноўленым якраз учора, сайта autogrodno. by яшчэ няма на дадзены момант. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramУ Генпракуратуры прапанавалі вызначыць нормы ацэнкі «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і распрацаваць панятак «прапаганда экстрэмізму» Генпракуратура Беларусі зладзіла круглы стол па пытаннях прававога і арганізацыйнага забеспячэння процідзеяння экстрэмізму. Удзельнікі заявілі, што праца ў гэтым кірунку ўсё яшчэ недастатковая. У Беларусі ўжо існуюць спецыяльныя фонды, якія ствараюцца для захоўвання матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Застаецца хіба што заканадаўча замацаваць іх існаванне. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в Telegram«Наша Ніва» як жывы працэс: місія, пераемнасць і нацыянальная ідэя праз эпохі Гісторыя «Нашай Нівы» — гэта не проста хроніка аднаго выдання, а непарыўны працэс існавання беларускай нацыянальнай ідэі. «Місія «НН» засталася той самай», — падкрэсліваюць прадстаўнікі сённяшняй рэдакцыі найважнейшага ў летапісе краіны беларускага медыя. «На жаль, мы ўсе працягваем думаць пра тыя самыя праблемы, пра якія думалі і пачынальнікі не толькі «Нашай Нівы», але і Беларусі. І мы працягваем з вамі тую самую працу, тую самую справу. Што б ні адбывалася, «Наша Ніва» павінна жыць!» Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в Telegram#магчымасці Унікальная магчымасць на трэнінгу БАЖ: лекцыя інспектара па журналісцкай этыцы Літвы Дайнюса Радзявічуса (дэдлайн — 28 лістапада) Падчас двухдзённага трэнінгу «Што можна і нельга журналісту ў Літве», які пройдзе 3–4 снежня ў Вільні, удзельнікі змогуць паслухаць лекцыю Дайнюса Радзявічуса (Dainius Radzevičius) — дзейнага інспектара па журналісцкай этыцы Літвы, вядомага журналіста і рэдактара. Чым займаецца Служба інспектара? Гэта дзяржаўны наглядны орган (медыяамбудсмен), які сочыць за выкананнем Закона аб інфармаванні грамадства. Разглядае скаргі на парушэнне гонару, годнасці і права на прыватнасць, змагаецца з дэзінфармацыяй і можа патрабаваць выдалення або блакавання незаконнага кантэнту. Запісацца на сустрэчу з Дайнюсам Радзявічусам без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в Telegram#праца BYSOL адкрыў вакансію для Content & Community Manager (дэдлайн — 6 снежня) BYSOL запрашае Content & Community Manager у каманду камунікацый і фандрайзінгу. Патрэбна весці сацсеткі фонду, у тым ліку пераўпакоўваць зборы пад розныя пляцоўкі, рабіць да іх графіку і адказваць падпісчыкам у каментарах і прываце. Праца дыстанцыйная. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramПраўладнага блогера з Мазыра з 38 тысячамі падпісчыкаў выключылі са спісу «экстрэмістаў» Акаўнт у TikTok «Тот самый Белорус» блогера Андрэя Нікіціна з Мазырскага раёна ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» у жніўні гэтага года. У кастрычніку ўлады перадумалі. На момант прызнання «экстрэмісцкім» у рэсурса было 37,3 тысячы падпісчыкаў і амаль 644 тысячы лайкаў. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramАндрэй Бастунец: «Для тых, хто толькі прыходзіць у журналістыку, некаторыя тэмы сталі нечаканасцю» Калегі з вялікім досведам працы заўважаюць, як праз рэпрэсіі, працу ў выгнанні і транснацыянальны пераслед змяніліся патрэбы журналістаў. Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец згадвае: у адносна спакойныя, «вегетарыянскія» часы ў нашай працы ўзрастала роля адукацыйных праграм. Калі ўзмацняўся ціск, на першае месца выходзіла праваабарончая і юрыдычная дапамога. «На сёння за кратамі застаюцца 16 супрацоўнікаў медыя. Падтрымка зняволеных і вызваленых калег стала адным з прыярытэтаў для працы арганізацыі і на наступны год». Падрабязнасці тут без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramЭкс-палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвесцілі ў міждзяржаўны крымінальны вышук Асабовыя звесткі Ірыны Слаўнікавай з’явіліся ў вышуковай базе РФ 23 лістапада 2026 года. Але інфармацыі пра тое, у сувязі з чым шукаюць журналістку, там няма — артыкул яе крымінальнай справы не ўказаны. Пазначана толькі, што пошук вядзецца на запыт структуры МУС Мінскай вобласці. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в Telegram«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Сайты Today .ua, RTVI us, Salidarnast і рубрыка спецпраектаў сайта Дekoder Дekoder — гэта нямецкі медыяпраект, які распачаў працу ў 2015 годзе. Асобная яго частка прысвечана Беларусі і падзеям пасля грамадскіх пратэстаў пасля 2020 года. «Мы перакладаем тэксты з рускамоўных, беларускіх і ўкраінскіх незалежных СМІ і суправаджаем іх паглыбленым навуковым каментаром. Наша мэта — даць тым, хто чытае па-нямецку і цікавіцца Усходняй Еўропай, актуальнае і непавярхоўнае ўяўленне пра грамадска-палітычную дынаміку ўнутры рэгіёна і вакол яго», — так пішуць пра сваю місію стваральнікі медыяпраекта. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramTelegram выдаліў фэйкавы канал беларускага КДБ З платформы месенджара Telegram быў выдалены несапраўдны канал КДБ «КГБ Беларуси» з нікам @kgb_kanal, паведамляюць беларускія каналы. Падрабязнасці без впн ❗️Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramДаведка аб несудзімасці можа стаць важным доказам пераследу. Як атрымаць яе з‑за мяжы Тлумачыць юрыстка «Вясны» Віка Рудзянкова. «У нас ёсць падставы меркаваць, што хутка гэтай магчымасці можа не стаць, таму не адкладайце». Падрабязнасці тут без впн
Открыть в Telegram#майстэрня OSINT: асаблівасці беларускай выведкі паводле адкрытых крыніцаў Для тых, хто мроіць пра фігуры найвышэйшага расследвальніцкага пілатажу, але не ведае, з чаго пачынаць і якімі інструментамі карыстацца, БАЖ арганізаваў варкшоп «Асаблівасці беларускага OSINT». Сваім досведам і прыёмамі працы з інструментамі OSINT з удзельнікамі падзяліўся журналіст-расследвальнік Андрэй Шаўлюга. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в TelegramПраваабаронцы паведамляюць пра пераслед медыяспецыяліста і ЛГБТК+ актывіста Яўгена Базюка Яўген вядзе сацсеткі арганізацыі «Іншыя», раней працаваў у незалежным медыя «ДазХiп», якое піша пра гендар і сэксуальнасць. У Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу, абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ў бацькоў зладзілі вобшук, піша «Вясна». Падрабязнасці тут без впн
Открыть в Telegram#магчымасці ⏰ Дэдлайн на гэтым тыдні! Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Літве і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Літве». Падчас сустрэчы будзем разглядаць простыя і практычныя пытанні: 🔹дзе праходзіць мяжа паміж грамадскім інтарэсам і правам на прыватнасць; 🔹як законна публікаваць фота і як не сутыкнуцца з іскамі за дыфамацыю; 🔹якія прававыя нормы трэба ведаць пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў журналістыцы; 🔹як правільна працаваць з персанальнымі дадзенымі; 🔹як менавіта ў Літве рэгулюецца стварэнне і распаўсюд журналісцкага кантэнту: досвед беларускіх медыя. Асобна пагаворым пра стандарты Савета Еўропы па свабодзе слова. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Открыть в Telegram