ABBA і Міністэрства гандлю ЗША: новыя кірункі стратэгічнага супрацоўніцтва на 2027 год У межах Міжнароднага форуму жанчын у бізнесе каманда ABBA правяла прадуктыўную рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce), праграма якога Commercial Law Development Program (CLDP) выступіла галоўным партнёрам мерапрыемства. Вынікам сустрэчы стала вызначэнне прыярытэтаў далейшага супрацоўніцтва і фарміраванне планаў сумесных ініцыятыў на 2027 год. Сярод асноўных кірункаў: ▪️ Міжнародны форум жанчын у бізнесе 2027: правядзенне наступнага маштабнага мерапрыемства для міжнароднай бізнес-супольнасці. ▪️ Адукацыйныя і практычныя праграмы: серыя тэматычных мерапрыемстваў з удзелам экспертаў з ЗША, прысвечаных развіццю і маштабаванню бізнесу, прыцягненню інвестыцый, доступу да фінансавання і выхаду на новыя рынкі. ▪️ Ментарская праграма: супрацоўніцтва з амерыканскімі бізнесоўцамі і інвестарамі для абмену досведам і доўгатэрміновай падтрымкі кампаній. ▪️ EHU Business Clinic: дзейная ініцыятыва ў межах супрацоўніцтва з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Ужо сёння ABBA можа накіроўваць кампаніі на практычныя юрыдычныя і бізнес-кансультацыі. Гэтыя ініцыятывы накіраваныя на сістэмную падтрымку бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой і пашырэнне доступу да прафесійнай экспертызы як для сябраў ABBA, так і для больш шырокага кола прадпрымальнікаў. Мы высока цэнім супрацоўніцтва з Міністэрствам гандлю ЗША і CLDP і дзякуем нашым партнёрам за канструктыўны дыялог, давер і гатоўнасць сумесна развіваць новыя праекты. Наперадзе шмат працы. 2027 год стане годам рэалізацыі новых ініцыятыў, умацавання міжнароднага супрацоўніцтва і новых магчымасцей для беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.
Открыть в Telegram
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness
Средние просмотры поста по дням
По дню публикации
Показать таблицей
| Дата | Просмотров на пост |
|---|---|
| 5 нояб. 2026 г. | 2 130 |
| 24 нояб. 2026 г. | 1 860 |
Новые посты
Новы этап стратэгічнага супрацоўніцтва: сустрэча ABBA з Міністэрствам гандлю ЗША Commercial Law Development Program (CLDP) На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) з прадстаўнікамі Міністэрства гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce). Асноўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена развіццю стратэгічнага супрацоўніцтва і абмеркаванню практычных механізмаў падтрымкі бізнесу з беларускімі каранямі, пашырэння яго прысутнасці і маштабавання дзейнасці на міжнародных рынках. У ABBA мы перакананыя, што эфектыўнае міжнароднае партнёрства павінна выходзіць за межы дэкларацый аб намерах і ствараць рэальныя магчымасці для бізнесу: умацаванне дзелавых сувязяў, выхад на новыя рынкі, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і ўстойлівы рост кампаній. Мы асабліва цэнім падыход амерыканскіх партнёраў, іх гатоўнасць слухаць, разбірацца ў рэальных патрэбах бізнесу і ўлічваць прыярытэты саміх прадпрымальнікаў. Менавіта такое ўзаемадзеянне стварае аснову для ўзаемнага даверу, эфектыўнага супрацоўніцтва і доўгатэрміновых партнёрскіх адносін. Для бізнесу з беларускімі каранямі, які працуе на міжнародных рынках, такое супрацоўніцтва азначае не толькі прызнанне яго патэнцыялу, але і новыя магчымасці для развіцця і больш актыўнага ўдзелу ў сусветнай бізнес-супольнасці. Мы перакананыя, што сапраўдная каштоўнасць міжнароднага партнёрства вызначаецца не словамі, а канкрэтнымі дзеяннямі і вынікамі.
Открыть в TelegramЯўген Буры, прэзідэнт ABBA, даў каментар Deutsche Welle пра тое, як сёння працуе і развіваецца беларускі бізнес у эміграцыі ў ЕС. Прадпрымальнікі з беларускімі каранямі ўжо сталі прыкметнай часткай еўрапейскай эканомікі, ствараюць працоўныя месцы, плацяць падаткі, развіваюць новыя праекты і выходзяць на міжнародныя рынкі. Але разам з магчымасцямі застаюцца і праблемы: банкаўскія абмежаванні, складанасці з легалізацыяй, абмежаванні ў перамяшчэнні, дыскрымінацыя і ксенафобія. Для ABBA важна, каб беларускі бізнес за мяжой меў свой голас і мог адкрыта гаварыць пра гэтыя праблемы. Як адзначыў Яўген Буры: «Наш бізнес — гэта незалежная эканамічная сіла з міжнародным вопытам і капіталам. Ён не толькі прыносіць карысць краінам ЕС прама зараз, але і стане фундаментам для адбудовы будучай Беларусі». Пра тое, з чым сёння сутыкаюцца беларускія кампаніі ў Еўропе і чаму важна не абясцэньваць іх ролю ў еўрапейскай эканоміцы, чытайце ў матэрыяле Deutsche Welle 👇 https://www.dw.com/ru/cetvertaa-volna-biznesemigracii-kak-belorusskie-kompanii-vyzivaut-v-evrope/a-79266788
Открыть в TelegramУчора ў Гданьску на 11. Europejskie Forum Inteligentnego Rozwoju праект Belarusian Diaspora Initiative (BDI) атрымаў прэстыжную ўзнагароду European Intelligent Development Award 2026! 🏆 Дзякуем арганізатарам Форуму — Centrum Inteligentnego Rozwoju — і нашым партнёрам па кансорцыуме за высокае прызнанне і магчымасць прадставіць супольны праект на такой маштабнай пляцоўцы. Для ABBA гэтая ўзнагарода — працяг сістэмнай працы па падтрымцы беларускага бізнесу, якую мы вядзём з 2021 года. Асабліва важна, што падтрымка Еўрапейскай камісіі і міжнародных партнёраў прыносіць сёння такія бачныя вынікі. Рост даверу да рэлакаванага беларускага бізнесу ў Еўропе — адзін з нашых галоўных вынікаў. Важную ролю тут адыгрывае распрацаваная ABBA сістэма верыфікацыі і камплаенсу, якая дапамагае забяспечваць празрыстасць і бяспеку супрацоўніцтва. Сёння Форум працягваецца: наша дэлегацыя працуе на сесіях і B2B-сустрэчах, каб удзельнікі атрымалі новыя кантакты, кантракты і партнёрствы. Віншуем усю каманду BDI! Працуем далей! 🚀 🤝 Партнёры BDI: Eurochambres, ABBA, KIG, Association of Lithuanian Chambers of Commerce, Industry and Crafts, Kaunas Chamber of Commerce, Industry and Crafts, Estonian Chamber of Commerce and Industry, Imaguru Startup HUB і Belbiz.
Открыть в Telegram28 лістапада сустракаемся ў Варшаве на Summit of Relocated Businesses 2026! Сёлета ў цэнтры ўвагі — e-commerce і выхад на міжнародныя рынкі. Пагаворым пра анлайн-продажы, маркетплейсы, лагістыку, VAT, міжнародныя плацяжы і новыя магчымасці для росту бізнесу. У праграме — эксперты, практычныя сесіі, бізнес-кейсы, networking і business matchmaking. 🌍 Удзельнікі з Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, Грузіі, Малдовы і іншых краін. 🗣 Рабочая мова — польская. 📍 Варшава 📅 28.11.2026 Захавайце дату і рэгіструйцеся ўжо зараз. 👉 https://q.surveypal.com/BDI---Summit-of-relocated-businesses-28.11.2026
Открыть в TelegramПереслано из FBBA - Free Belarus Business Award
Першы этап Free Belarus Business Award завершаны! Дзякуем усім, хто падаў заяўку, падзяліўся гісторыяй свайго бізнесу і вырашыў далучыцца да BE BETTER. Мы вельмі цэнім вашу актыўнасць, цікавасць да прэміі і гатоўнасць расказваць пра свае праекты, іх развіццё, выклікі і планы на будучыню. Цяпер просім уважліва сачыць за сваёй электроннай поштай: сёння мы накіруем далейшыя інструкцыі і інфармацыю пра наступны этап. Наперадзе — верыфікацыя заявак, наступныя крокі і новы этап BE BETTER. Жадаем поспехаў усім удзельнікам і дзякуем, што вы з намі. Няхай гэты шлях стане для кожнага з вас яшчэ адной магчымасцю паглядзець на свой бізнес па-новаму і зрабіць наступны крок у яго развіцці 💛
Открыть в TelegramФорумы завяршаюцца, але партнёрства і новыя магчымасці працягваюцца. На адным з нашых форумаў выступала dr Marta Ziółkowska — экспертка ў сферы франчайзінгу і выкладчыца Szkoła Główna Handlowa w Warszawie (SGH). Сёння з радасцю дзелімся магчымасцю ад нашых партнёраў, якая можа быць асабліва цікавай прадпрымальнікам, што развіваюць або плануюць маштабаваць бізнес у Польшчы. У SGH працягваецца набор на 4-ю рэдакцыю паслядыпломнай праграмы „Zarządzanie Franczyzą” — першай у Польшчы праграмы, створанай спецыяльна для кіраўнікоў і лідараў франчайзінгавых сетак і заснаванай на міжнародных стандартах. У праграме: 🔹 практычныя заняткі і воркшопы; 🔹 актуальныя рынкавыя дадзеныя і трэнды; 🔹 веды ад экспертаў SGH і практыкаў франчайзінгу; 🔹 прафесійны networking; 🔹 зручны фармат — сустрэчы 1–2 разы на месяц, па пятніцах і суботах. Падрабязнасці і рэгістрацыя — у раздзеле Studia podyplomowe „Zarządzanie Franczyzą” на старонцы sgh.waw.pl. Нам вельмі прыемна, што супрацоўніцтва, якое пачынаецца падчас нашых мерапрыемстваў, працягваецца і адкрывае новыя магчымасці для беларускай бізнес-супольнасці ў Польшчы.
Открыть в TelegramПереслано из FBBA - Free Belarus Business Award
Да завяршэння першага этапу BE BETTER засталося ўсяго 10 дзён! Не адкладайце заяўку на апошні момант — скарыстайце магчымасць стаць удзельнікам шостага сезона прэміі. Запоўніць анкету можна па спасылцы https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1 📅 Дэдлайн — 30 жніўня.
Открыть в TelegramПереслано из FBBA - Free Belarus Business Award
Адкрываем шосты сезон Free Belarus Business Award — BE BETTER! Сёлета мы зноў шукаем беларускія бізнесы ў ЕС, у якіх ужо ёсць моцная ідэя, рэальныя вынікі і патэнцыял для далейшага росту. BE BETTER — не пра тое, каб даказаць, што вы лепшыя за іншых. Гэта магчымасць паглядзець на свой бізнес звонку, убачыць, што сёння стрымлівае яго развіццё, і зрабіць наступны крок больш упэўнена. 5 бізнесаў стануць лаўрэатамі прэміі і атрымаюць: ▪️ курс па бізнес-камунікацыі і пабудове брэнда ад медыя-маркетынг прадзюсара і выкладчыка Сяргея Дарафеева; ▪️ доступ да курсаў на платформе Coursera на ўласны выбар на працягу года; ▪️ медыяпадтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Хто можа ўдзельнічаць? Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў ЕС. Калі ў бізнесу некалькі заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%. Удзел бясплатны. 📅 Заяўкі прымаюцца да 30 жніўня 2026 года. Калі ваш бізнес ужо працуе, але вы разумееце, што ён можа больш, — магчыма, час BE BETTER. 👉 Падаць заяўку: https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1 Free Belarus Business Award рэалізуецца ABBA ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Открыть в TelegramАФІЦЫЙНАЯ ЗАЯВА ПРАЎЛЕННЯ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ ЗА МЯЖОЙ Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой заяўляе пра недапушчальнасць любых праяў ксенафобіі, дыскрымінацыі і ціску на прадпрымальнікаў і бізнесы з беларускімі каранямі ў Польшчы. Апошнім часам мы фіксуем трывожнае ўзмацненне ксенафобскіх настрояў і прадузятага стаўлення. Усё больш прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі сутыкаюцца з падобнымі інцыдэнтамі і адкрыта пра гэта заяўляюць. Больш за тое, з праявамі ксенафобіі, агрэсіўнымі дзеяннямі і інцыдэнтамі, якія маюць прыкметы нацыянальнай варожасці, асабіста сутыкнуліся як члены Асацыяцыі ABBA, так і члены яе Праўлення. Мы не пакідаем вядомыя нам факты без рэакцыі і дзейнічаем выключна ў прававым полі. Толькі за апошнія тры тыдні ABBA накіравала два афіцыйныя звароты ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы (Prokuratura Krajowa) і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (MSWiA) па абставінах, якія патрабуюць праверкі з боку кампетэнтных дзяржаўных органаў. Па адным з раней заяўленых выпадкаў ужо вядзецца вытворчасць. Мы выказваем надзею, што дзяржаўныя і праваахоўныя органы Рэспублікі Польшча правядуць усебаковую, незалежную і аб’ектыўную праверку ўсіх перададзеных абставін, а выяўленыя парушэнні атрымаюць належную прававую ацэнку. Мы лічым неабходным падкрэсліць: бізнесы з беларускімі каранямі ў Польшчы законна ажыццяўляюць сваю дзейнасць, плацяць падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, ствараюць працоўныя месцы, інвестуюць і ўносяць непасрэдны ўклад у развіццё эканомікі Польшчы і Еўрапейскага саюза. Любыя прэтэнзіі і абвінавачанні ў дачыненні да прадпрымальнікаў павінны грунтавацца выключна на канкрэтных і правяральных фактах. Нацыянальнасць уладальніка, яго паходжанне, мова зносін або беспадстаўныя здагадкі не могуць быць падставай для штучнага ціску, дыскрымінацыі, абмежавання правоў, публічнай цкавання або стварэння перашкод для вядзення бізнесу. У сувязі з гэтым ABBA заклікае да няўхільнага выканання заканадаўства Рэспублікі Польшча, прынцыпу роўнага стаўлення і нормаў прафесійнай этыкі. Гэты заклік адрасаваны ўсім бакам: прадстаўнікам дзяржаўнага і камерцыйнага сектараў, грамадзянскай супольнасці, сродкам масавай інфармацыі, а таксама кантрольным і праваахоўным органам. Любыя праявы дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы павінны атрымліваць своечасовую і прынцыповую прававую ацэнку. ABBA заклікае кожнага прадпрымальніка і кіраўніка бізнесу з беларускімі каранямі ў Польшчы не замоўчваць факты ціску, прадузятага стаўлення, пагроз, агрэсіі або праяў нянавісці. Кожнае магчымае правапарушэнне неабходна афіцыйна фіксаваць у паліцыі, пракуратуры і іншых кампетэнтных органах Рэспублікі Польшча. Прадпрымальнікі, якія сутыкнуліся з падобнымі сітуацыямі, пры неабходнасці могуць таксама паведаміць пра іх у ABBA. Атрыманая інфармацыя дазволіць Асацыяцыі фіксаваць маштаб праблемы і, пры наяўнасці адпаведных падстаў, рэагаваць на інстытуцыйным узроўні. Члены Асацыяцыі ABBA пры неабходнасці могуць звярнуцца з просьбай аб падтрымцы. Абарона сваіх правоў у строгай адпаведнасці з законам — неабходны шлях да супрацьдзеяння дыскрымінацыі. Толькі адкрытая, паслядоўная і прававая пазіцыя кожнага з нас дазволіць абараніць нашу бізнес-супольнасць і захаваць бяспечнае асяроддзе для працы і развіцця бізнесу. Праўленне Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — ABBA 16 ліпеня 2026 года
Открыть в TelegramСвязи
Похожие каналы
АМКОДОР@amkodor_officialБизнес и стартапы1,2 тыс.
БЕЛТЕЛЕКОМ•Могилевский филиал@mog_beltelecomБизнес и стартапы1,3 тыс.
Hi-Tech Park Belarus@htp_belarusБизнес и стартапы1,31 тыс.
BELEXPO@belexpoБизнес и стартапы1,31 тыс.
КЗТШ. Официальный канал.@kztsh_infoБизнес и стартапы1,11 тыс.
BCB community: аб'явы, анонсы, агульная інфармацыя@business2belarusБизнес и стартапы1,01 тыс.
КЦШ LIVE@oaokcsh_lifeБизнес и стартапы1,61 тыс.
БЕЛЛЕГПРОМ@bellegpromБизнес и стартапы1,85 тыс.